Літаратурная карусель «З Уладзімірам Ягоўдзікам па роднаму краю» прайшла ў Падгорнаўскай СБ
Літаратурная карусель «З Уладзімірам Ягоўдзікам па роднаму краю» прайшла ў Падгорнаўскай СБ. Удзельнікі – чытачы малодшага школьнага ўзросту. У ходзе мерапрыемства яны пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Дзеці даведаліся, што Уладзімір Іванавіч — вялікі аматар і знаўца роднай прыроды, што ён з асаблівай павагай адносіцца да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Рабятам была прапанавана кніжная выстава-агляд «Майстар пранікненнага слова» і камп’ютарная прэзентацыя «Падарожжа па кнігах У. Ягоўдзіка». Бібліятэкар у дасціпнай форме расказала пра кнігі серыі «Скарбы Радзімы», выданні якой насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў, пра кнігі У. Ягоўдзіка аб гістарычным мінулым нашай краіны, а таксама распавядала пра казкі, п’есы для тэатра лялек.