д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

“Чараўнікі беларускага слова”

23 лістапада ў Перхавіцкай СБ у рамках абласнога бібліятэчнага месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”: для малодшых чытачоў была праведзена прэзентацыя-сустрэча па кнігам беларускіх пісьменнікаў для дзяцей “Чараўнікі беларускага слова”.

Казкі… Вясёлыя і сумныя. Гарэзлівыя і страшныя, доўгія і зусім кароткія. Казкі абуджаюць цікаўнасць, бударажаць уяўленне, развіваюць назіральнасць і кемлівасць. Калі адбываецца знаёмства з казкамі, можна марыць і ўяўляць сябе адважным рыцарам ці прыгожай прынцэсай.

Казкі жывуць усюды: і ў зялёным лесе, і ў чыстым полі, і ва ўтульнай кватэры, і на беразе хуткай ракі ці блакітнага возера. А вось адшукваюць цудоўныя гісторыі і селяць іх у кніжках пісьменнікі ці паэты. На мерапрыемстве юныя чытачы пазнаёміліся з маляўнічымі кнігамі з серыі “Казкі ХХІ стагоддзя”, “Беларуская аўтарская казка”, “Казачны свет”, “Казка за казкай”, “Чырвоная…”, “Лясная…”, “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” з ярка вызначанай экалагічнай скіраванасцю. З цікавасцю праслухалі пра “Прыгоды маленькай машынкі” Наталлі Бучынскай,пазнаёміліся з героямі экалагічнай казкі Пятро Васючэнкі “Каляровая Затока”, адправіліся разам з Васей Лайдачкіным, героем кнігі “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак” Генадзя Аўласенкі у захапляльнае падарожжа, пагарталі старонкі іншых кніг. Адыходзячы, кожны ўзяў цікавую для сябе кнігу, каб пабываць ў дзіўных казачных краінах і даведаецеся шмат новага і карыснага.

1-tc6gftqu0qc

2-y9bd4i5n61m

3-n8fprbwczjq

4-riwve4tx9z0

5-odbt6tfrqku

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика