д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Бібліятэкары Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел у свяце на радзіме Адама Міцкевіча

Ужо стала добрай традыцыяй ‒ восенню на радзіме Адама Міцкевіча ў музее-сядзібе Завоссе ладзіць сустрэчы. На свяце “Восень у Завоссі”, арганізаваным Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, прымала актыўны ўдзел раенная бібліятэчная сістэма. Для гасцей была прадстаўлена фотагалерэя “Сцежкамі роднага краю”, прысвечаная Году малой радзімы, дзе адлюстраваны знакамітыя мясціны Баранавіцкага раёна. Выстава творчых работ супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы “Бібліятэка – тэрыторыя для ўсіх” стала своеасаблівай данінай памяці роднаму краю. Тут кожны госць змог пазнаёміцца з гісторыяй бібліятэк і вёсак Баранавіцкага раёна і людзьмі, якія ўславілі гэтую зямлю.

З творамі Адама Міцкевіча, а таксама з яго жыццём і творчасцю можна было пазнаёміцца на кніжнай выставе “Палёт на крылах таленту”.

Фотогалерэя “Сустрэчы на радзіме Адама” дазволі ўспомніць яркія моманты свята ў гонар 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, якое праходзіла ў Завоссі ў мінулым годзе.

З творчымі работамі карыстальнікаў бібліятэк, натхнёных творчасцю паэта, знаёміла выстава “Дакраніся да спадчыны класіка”.

А квэст-гульня “Падарожжа да родных вытокаў” падаравала аматарам беларускай літаратуры прыемныя ўражанні аб свяце.

jjufnxdlfjm
vjpsohavrwu
9hilugff1es
clgkfqaksss
i9go2h69ddq

Еще больше фото, тут…

 

Источник: http://nashkraj.by/

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика