д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

Загорская Ніна

16 ліпеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Сямёнаўны Загорскай (1940), паэтэсы, публіцыста, крытыка

Загорская Ніна   Ніна Сямёнаўна Загорская нарадзілася 16 ліпеня 1940 года ў вёсцы Загор’е  Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Сямён  Кляменцьевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Зінаіда Сідараўна,  працавалі ў калгасе. Ніна Загорская вучылася ў Загорскай пачатковай школе,  потым – у Сталавіцкай сярэдняй школе, якую закончыла з залатым медалём.

   У 1957–1962 гадах Ніна Загорская вучылася на аддзяленні журналістыкі  філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета. Працавала старшым рэдактарам на  Брэсцкай студыі тэлебачання, лектарам Брэсцкага гаркама КПБ. У 1973 годзе Н. С. Загорская накіравана на  працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты “Зорька”. У 1974 годзе скончыла Мінскую вышэйшую  партыйную школу пры ЦК КПБ. З 1976 года – адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных  перадач Беларускага радыё, з 1980 года – загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса “Полымя”, з 1982  года – галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР.

У друку выступае з 1958 года. Аўтар зборнікаў вершаў “Радар” (1975), “Явар” (1982), “Мне добра з вамі”  (1989). Творчасці Н. С. Загорскай уласцівы лірыка-філасофскае светаразуменне, актуальнасць і сацыяльная  скіраванасць тэматыкі. Асобныя вершы Н. С. Загорскай пакладзены на музыку: “Расстанне”, “Што табе  дарыць”, “Ападалі пялёсткі”, “Урачысты кант”, “Ружы заставы Кіжаватава”, “Паўлюк Багрым”.

Ніна Сямёнаўна пераклала на беларускую мову кнігу апавяданняў Х. Гюльназарана “Калі я быў маленькі”  (1986), драматычную паэму Л. Украінкі “Апантаная” (1989), дакументальную драму С. Віеса і Ю. Бабрыша  “Райніс і Аспазія” (1989, пастаўлена ў 1990). Перакладала на беларускую мову вершы армянскіх, літоўскіх,  рускіх і іншых паэтаў.

Укладала кнігі драматургіі “Крок у бессмяротнасць” (1984; з А. Селязнёвай), “Крынічка” (1985), “Галоўны экзамен” (1987), “Каля роднай хаты” (1987), “І засталася каса ў пракосе…” (1988), “Чалавек на зямлі – гаспадар” (1989), “Радзіма мая дарагая” (1989), “Салют” (1990), “Ці будзе вяселле” (1992), “Сінязорка” (1995).

Ніна Сямёнаўна выступае і як публіцыст, крытык. У перыёдыцы друкаваліся яе рэцэнзіі на кнігі паэзіі Г. Бураўкіна, М. Лужаніна, П. Панчанкі, М. Танка, Я. Янішчыц і інш. Пісала нарысы пра настаўнікаў, урачоў, пра лепшыя калгасы і саўгасы рэспублікі.

Прымала ўдзел у распрацоўцы дзяржаўных праграм да 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны, да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, да 180-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Багрыма. Была членам праўлення Беларускага аддзялення Міжнароднага фонду славянскага пісьменства і культуры. Ніна Сямёнаўна была дацэнтам кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2006 года працавала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Кіраўнік і натхняльнік рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Шлях да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподня”, якая з 1994 года праводзіцца да Дня беларускага пісьменства.

Член Саюза журналістаў БССР з 1965 года, Саюза пісьменнікаў БССР з 1982 года, Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі з 1986-га. У 1992 годзе Н. С. Загорская ўдастоена звання “Заслужаны работнік культуры Беларусі”. Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2004). Узнагароджана ордэнам Святой Раўнаапостальнай княгіні Вольгі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

  Творы Н. С. Загорскай

  1. Мне добра з вамі : вершы і паэмы / Ніна Загорская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 190 с.
  2. Явар : вершы / Ніна Загорская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 79 с.
  3. Радар : вершы / Ніна Загорская. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1975. – 46 с.
  4. Поверила… себе : [Мамина песня ; «Дубельты среди лета…» ; «Вас ищут глаза мои…» ; Голос Большака ; «Океан Поэзии…» ; «Поверила Тебе…» «Есть свиданье…» ; Раздумье на пороге ТРЕТЬЕГО тысячелетия ; «Сурово подрастали…» ; Мамин рушник ; После чернобыльской Беды» : стихи] / Нина Загорская ; пер. с бел. Александра Лопаты-Загорского // Нёман. 2006. № С. 107–110.
  5. Мамін ручнік ; Настаўнікам Сталовіцкай школы ; “Не ліце слёзы…” ; Дзедава скрыпка : [вершы] / Ніна Загорская // Наш край (Барановичи). 2005. 16 июля. С. 5.
  6. Выстылы попел магіл : верш / Ніна Загорская // У імя жыцця : зборнік вершаў / уклад. В. Шніп. Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. С. 59.

 

Аб жыцці і творчасці Н. С. Загорскай

  1. Загорская Ніна Сямёнаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2013. Т. 4. С. 12.
  2. Загорская Ніна Сымонаўна // Памяць : гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 622.
  3. Загорская Ніна Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭн, 1998. Т. 6. С. 497.
  4. Загорская Ніна / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1993. Т. 2. С. 477–480.
  5. Загорская Ніна // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 213–214.
  6. Гнілазуб, В. “Дубовае лісце з пасаджаных намі дрэў упадзе на далоні прапраўнукаў…” / Вера Гнілазуб // Белорусская ніва. 2012. 1 сентября. С. 11.
  7. Яніцкі, М. І. Тэматычныя і жанрава-стылёвыя адметнасці лірыкі Ніны Загорскай / Міхал Яніцкі // Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны : зборнік навуковых артыкулаў. Брэст, 2010. С. 230–232.
  8. Рудкоўская, І. Бусел ля Вострава : Міхась Рудкоўскі і Ніна Загорская былі роднаснымі душамі / І. Рудкоўская // Народная трыбуна. 2008. 19 красавіка. С. 12.
  9. Ламека, Л. “Імгненіе – вечнасці радок…” : паэзія Ніны Загорскай / Любоў Ламека // Роднае слова. 2005. № 7. С. 12–13.
  10. Ламека, Л. На скрыжаванні болю і надзеі / Любоў Ламека // Полымя. 1990. № 8. С. 244–247.
  11. Лычкоўскі, І. Ад вытокаў роднай зямлі : [аб творчасці Н. Загорскай] / Іван Лычкоўскі // Наш край (Барановичи). 2010. 15 июля. С. 3.
  12. Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – Са зместу: Н. Загорская. – С. 11, 270, 272, 274, 275, 305.
  13. Парфенюк, К. Вобраз Радзімы / Ксенія Парфенюк // Наш край (Барановичи). 2012. 4 сентября. С. 2.
  14. Улитенок, Г. Неучтенные метры забвения : Одиннадцаць лет длится экспедиция “Дорога к Святыням” / Галина Улитенок // Советская Белоруссия. 2005. 28 января.
  15. Рубін, І. Святло дарогі : [аб кнізе Н. Загорскай “Мне добра з вамі”] / І. Рубін // ЛіМ. 1990. 23 лістапада.
  16. Юрчанка, Г. Абаранкі пад хрэнам : пародыі / Георгій Юрчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 127 с. – Са зместу: Сама не ведаю : [верш-пародыя на паэзію Ніны Загорскай]. – С. 45.

 

 

 

Баранавіцкі раён
Загор’е
Загорская Ніна Сямёнаўна
юбілей

Сегодняшний день нам несет:


5 ноября  


Всемирный день распространения информации о проблеме цунами

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика