д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

Уладзіслаў Галубок

Уладзіслаў Галубок
(1882 – 1937)
паэт, драматург, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец,
народны артыст БССР

Уладзіслаў Галубок

Уладзіслаў Галубок (сапраўднае прозвішча Ўладзіслаў Іосіфавіч Голуб) – адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20-30-х гадоў XX стагоддзя. Гэты чалавек вылучаўся шырынёй сваіх творчых магчымасцей, талентам, незвычайнай працавітасцю, вялікай самаахвярнасцю, самаадданым служэннем беларускаму мастацтву, культуры, народу.

Нарадзіўся Уладзіслаў Галубрк 3 (15) мая 1882 года на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна ў сям’і рабочага-чыгуначніка.  У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся на працу ў дэпо. Уладзіслаў скончыў царкоўнапрыходскую школу, вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Вучобу давялося перапыніць, бо ў 1905 годзе трагічна загінуў бацька. Каб дапамагаць сям’і,  Уладзіславу Галубку давялося ісці працаваць: спачатку грузчыкам на чыгунцы, потым прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім лакаматыўным дэпо.

У 1906 годзе ён экстэрнам здаў экзамен за поўны курс гарадскога вучылішча. У гэты час выявіў здольнасці ў музыцы і асабліва ў жывапісе. Далучыўся да беларускага культурна-асветніцкага руху, дзе пазнаёміўся з Я.Купалам, Я. Коласам, М.Багдановічам, З.Бядулем і інш.

Сваю творчую дзейнасць Уладзіслаў Галубок пачаў у 1906 годзе з вершаў і апавяданняў, якія публікаваліся на старонках газет «Наша ніва», «Гоман», часопісе «Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь. У 1913 годзе ў Пецярбургу выйшла   першая кніга «Апавяданні», якая з’явілася прызнаннем Галубка як пісьменніка. Акрамя вершаў і апавяданняў, пісаў гумарэскі, імпрэзы, лірычныя абразкі, сатырычныя і жартоўныя замалёўкі. Асноўная сутнасць ранняй прозы Уладзіслава Галубка ў яе народнасці. Каларытнасць твораў адзначаў Максім Багдановіч. Паводле яго ацэнкі, Уладзіслаў Галубок “пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні… Мова іх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя”.

Да нацыянальнага беларускага тэатра Уладзіслаў Галубок далучыўся ў 1917 годзе, калі ўзнавіла сваю дзейнасць Першае беларускае таварыства драмы і камедыі. З 1917 па 1920 год ён працуе тут акцёрам і рэжысёрам. З гэтага часу пачынаецца стаўленне У.Галубка як драматурга. Значнае месца ў рэпертуары таварыства займалі яго п’есы,

Летам 1920 года Уладзіслаў Галубок узначаліў Драматычную студыю культурна-асветніцкай арганізацыі “Папараць-кветка” у Слуцку.

У 1920-1922 гг. ён – загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. Уладзіслаў Галубок – адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра.  У 1920  годзе  стварыў  беларускі  вандроўны  тэатр,  які  называўся  «Трупа

Галубка», або проста “тэатрам Галубка з галубянятамі”.  Гэты тэатр – унікальная з’ява ў гісторыі тэатральнага мастацтва Беларусі. Ён стаў вандроўным не толькі з-за адсутнасці стацыянарнага памяшкання. У аснову яго дзейнасці былі закладзены ідэі Галубка, для якога мэтай, грамадзянскай місіяй было – працаваць, тварыць для пакуль яшчэ зусім не дасведчанага ў сцэнічным мастацтве гледача. Ехаць, ісці, дабірацца да тых, хто яшчэ ні разу не бачыў прафесіянальных спектакляў, жывых акцёраў, несці ім сваё мастацтва, увогуле культуру, асвету, далучаць насуперак жыццёвым нягодам людзей да тэатра, абуджаць у іх любоў і павагу да яго. Толькі ў гэтым бачыў Уладзіслаў Галубок сэнс сваёй творчасці і жыцця. Колькасць спектакляў, дадзеных у правінцыі, вылічвалася сотнямі. За шэсць гадоў іх было паказана 1500. У 1932 годзе театр атрымаў назву Беларускі трэці драматычны тэатр.

Уладзіслаў Галубок напісаў каля 40 п’ес, якія з 1917 года ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў. Сярод іх – «Апошняе спатканне», «Пісаравы імяніны», «Бязвінная кроў», «Залёты дзяка», «Бязродны», «Суд», «Душагубы», «Ганка», «Пан Сурынта», «Плыташны», «Фанатык», «Пінская мадонна», «Белы вянок», «Ветрашны», «Краб», «Белая зброя», «Ліпавічок» і інш. Сюжэты для сваіх твораў ён чэрпаў з гісторыі беларускага народа, фальклорнай спадчыны.

Як акцёр Галубок стварыў на беларускай сцэне шэраг яркіх мастацкіх вобразаў: дзяка («Пісаравы імяніны”), палкоўніка (“Ганка”), ксяндза (“Пінская мадонна”), Сурынты (“Пан Сурынта”), стражніка (“Бязродны”) і інш. У. Галубок выхаваў многіх беларускіх акцёраў: У. І. Дзядзюшка, К. Ф. Быліч, Андрэй Блажэвіч і інш. У трупе Галубка рабіла свае першыя крокі на сцэне адна з найбольш знакамітых беларускіх актрыс Стэфанія Станюта, музычнай часткай кіраваў Нестар Сакалоўскі — аўтар Дзяржаўнага гімна Беларусі;  на скрыпцы граў Міхаіл Лучанок, бацька вядомага кампазітара — Ігара Лучанка. У трупе працавалі і некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты, напрыклад, Міхась Васілёк, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі, Алесь Дудар і іншыя.

У 1928 годзе Уладзіславу Галубку, першаму з тэатральных дзеячоў рэспублікі,  было  прысвоена ганаровае званне народнага артыста БССР.

У.Галубок з’яўляецца таксама аўтарам публіцыстычных і тэатразнаўчых артыкулаў. Вядомы ён і як мастак-дэкаратар, пейзажыст (“Раніцай”, “Туман”, На рацэ Бярозе”, “Сож” і інш.). Ён прымаў удзел у рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках. Каля 50 пейзажаў У.Галубка знаходзіліся ў пастаяннай экспазіцыі тэатра.

У 1937 годзе Уладзіслаў Галубок быў беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС.

Праз 20 гадоў, 26 жніўня 1957 года, Уладзіслаў Галубок  рэабілітаваны. Падчас рэабілітацыі яго сям’і даслалі даведку, што ён памёр у 1942 годзе ад гіпертаніі, але верагодней усяго жыццё яго абарвалася ў тым жа 1937-м.

Імем Уладзіслава Галубка названыя вуліца мінскага жылога раёна Кунцаўшчына, вуліца ў г.Маладзечне. У 1982 годзе ў Мінску ў Траецкім прадмесці адкрыта «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» — філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. У экспазіцыі музея прадстаўлены касцюмы з тэатра У. Голубка, фотаздымкі, дакументы, мастацкія творы, афішы тэатра першага народнага артыста Беларусі.   У 1982 годзе рэжысёр  А. Салавей зняў фільм «Владислав Голубок».

На малой радзіме таксама з гонарам ушаноўваецца ягоная памяць. У вёсцы Лясная 26 жніўня 1990 года ўрачыста адкрыты памятны знак з шыльдай. На ёй надпіс: «Уладзіславу Галубку, выдатнаму грамадскаму дзеячу, драматургу, паэту,  актору, мастаку ад удзячных нашчадкаў». Адна з вуліц вёскі таксама носіць імя Уладзіслава Галубка, а ў Ляснянскай сярэдняй школе размешчаны музейны куток, прысвечаны знакамітаму земляку.

 

Творы Уладзіслава Галубка

Апошняе спатканне: вершы, апавяданні, п’есы / Уладзіслаў Галубок; [прадмова С. Лаўшука]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. — 269 с., 1 л. партр. — (Бібліятэка школьніка).

Галубок, У. Пісаравы імяніны : [п’еса] // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. – Мн. , 1978. – С. 515-530.

Галубок, У. Чакай, браце!.. ; Сярмяжнік ; Будучыня ; “Хачу мець зямельку і мру без работы…” ; Беларуская марсельеза : [вершы] // Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 1. – Мн., 1993. – С. 480-484.

 

Аб жыцці і творчасці Уладзіслава Галубка

Адхінуўшы заслону часу…: [успаміны пра Ўладзіслава Галубка] / Склад. Г.Марук -. Мн: Мастацкая літаратура, 1979.- 128 с., іл.

Галубок Уладзіслаў // Беларускія пісьменнікі : бібліяграф. слоўнік. У 6 т. Т. 2. – Мн., 1993. – С. 97-100.

Галубок Уладзіслаў Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. – Мн., 1997. – С. 478-479.

Замкавец, У. Жыццё, абарванае куляй/Уладзімір Замкавец//Полымя.  1993.  № 8. С. 138—145.

Завадская, І. Яму не было замены… : Пра Уладзіслава Галубка/Ірына Завадская//Роднае слова.  2002.  № 5.  С. 72 — 76.

Замкавец, У. Жыццё і смерць Уладзіслава Галубка // Прысуд адменен : зб. нарысаў. – Брэст, 1993. – С. 55-65.

Марціновіч, А. Зерне ад зерня: гісторыя ў асобах: эсе, нарысы: [усп. Уладзімір Галубок].- Мн.: Юнацтва, 1996.- 336 с., іл.

На Радзіме Ул. Галубка // Берасцейскія карані : гіст.-краяз. і літ. зб. – Брэст, 1993. – С. 88-89.

Пісьменнікі нашага краю : [Уладзіслаў Галубок] //Наш край. 1994. 21 мая. С. 2.

Сабалеўскі, А. Вытокі і карані // Асоба мастака : літаратурна-крытычны артыкул / А. Сабалеўскі. – Мн., 1992. – С. 28-44.

Сабалеўскі, А. Тэатр Уладзіслава Галубка: творчы лёс/ Анатоль Сабалеўскі// Роднае слова. 2007. №5. С.76-80.

Смольскі, Р. Тэатр у прасторы часу/ Р.Смольскі.- Мн.: Маст. літ., 1998.- С.195-200.

Ціхановіч, Я. Уладзіслаў Галубок – мастак // Роднае слова.  2002.  №5.  С. 76-80.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Сегодняшний день нам несет:


22 ноября  


День словарей и энциклопедий

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика