д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

Паўлюк Багрым

Паўлюк Багрым

(2 (14) лістапада 1812 в. Крошын, Баранавіцкі раён – 1891)

паэт, каваль

паўлюк багрым

Паўлюк Багрым нарадзіўся (2 (14) лістапада 1812    у вёсцы  Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі  раён Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка.

Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В.  Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з  сялянскімі хваляваннямі 1828 г. у Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт  хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да следства,  быў здадзены ў рэкруты. Калі вярнуўся, Паўлюк Багрым, як і яго бацька, працаваў  кавалём.

У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоля, якая і сёння захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Гэта ўзор мастацкай коўкі на Беларусі ХІХ века.

паўлюк багрым1

ПамёрПаўлюк Багрым каля 1891 года, пахаваны на мясцовых могілках.

У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.

У 2005 годзе ў горадзе Баранавічы ў мікрараёне Бараўкі адна з вуліц названа
ў гонар Паўлюка Багрыма.

Творчасць Паўлюка Багрыма

На жаль, з літаратурнай спадчыны паэта ацалеў толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», напісаны ў маладым узросце і надрукаваны паводле ўспаміну навагрудскага адваката І.Яцкоўскага «Аповесць з майго часу» (Лондан, 1854). У вершы ярка выявіўся пратэст супраць несправядлівасці, прыгону, натуральныя чалавечыя пачуцці народна-песеннага характару. Многія даследчыкі беларускай літаратуры XIX ст. лічаць твор шэдэўрам беларускай лірыкі тагачаснай эпохі, а многія беларускія паэты, у тым ліку і сучасныя, прысвяцілі Паўлюку Багрыму свае натхнёныя вершы з прызнаннем у вялікай павазе да яго трагічнага лёсу, да ягонага творчага дару.

На думку Р. Зямкевіча (і М. Гарэцкага) Паўлюку  Багрыму належала і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам».

Твор Паўлюка Багрыма

«Зайграй, зайграй, хлопча малы…»

Зайграй, зайграй, хлопча малы.
І ў скрыпачку і ў цымбалы.
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?…»
Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў свет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасцем на вас азірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не нарадзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасліўшая ты б была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажа́не, кажанé!
Чаму ж не сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
ды ад бацькавых калёс.

Аб жыцці і творчасці Паўлюка Багрыма

  1. Powieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie. Londyn, 1854; Выд. 2-е: Poznań, 1858.
  2. Апублікаваны ўпершыню ўМ. Федароўскага: Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, III [1903], 14-18. Пд.: Карский Е. Ф. Белоруссы. Т.3, кн.3. Художественная литература на народном языке. Петроград, 1922. У выданні: Белорусы: В 3 т. Т.3, кн. 2. Очерки словесности белорусского племени . — Мн. : БелЭн, 2007. — 704 с. С.233—661.  С. 302, 323, 324.
  3. Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі: Нарысы аб беларускіх пісьменніках. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск: Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с. — (Школьная бібліятэка).
  4. Александровіч С. Слядамі легенды // Александровіч С. Тут зямля такая. Мн., 1974.
  5. Артыкулы пра жыццё і творчасць Паўлюка Багрыма // Роднае слова.   № 11.  С. 66 – 67.
  6. Бас І. Паўлюк Багрым // Полымя. 1955. № 3.
  7. Ждановіч, І. Твой слаўны сын, Крашын!: Нататкі з багрымаўскіх чытанняў / І.Ждановіч // Роднае слова . 1992. № 12.  С. 64 – 66.
  8. Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Запрудскі І. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48.
  9. Маліноўскі, М. «Багрым даўно ўжо стаў легендай…»: Размова з мастаком Сымонам Свістуновічам – аўтарам помніка Паўлюку Багрыму / М.Маліноўскі // Роднае слова.  1992.  № 11.  С. 64 – 66.
  1. Маліноўскі, М. Дзяржавін і Багрым / М.маліноўскі // Роднае слова .   № 6.  С. 79 – 81.
  2. Маліноўскі, М. Першы сялянскі паэт: Да 180’годдзя з дня нараджэння Паўлюка Багрыма / М.Маліноўскі // Роднае слова.   № 10.  С. 55 – 61.
  3. Паўлюк Багрым / пад рэд. А. Сабалеўскага; склад. В. Ляшук, А. Майсейчык; прадм. А. Сабалеўскага. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 256 с.
  4. Прысвячэнні Паўлюку Багрыму // Роднае слова.   № 10.  С. 61.
  5. Сахута, Я. Багрымавы жаўранкі / Я.Сахута // Роднае слова.   № 6.  С. 62 – 65.
  6. Содаль, У. Крашынскае рэха: Да 185’годдзя з дня нараджэння Паўлюка Багрыма / У.Содаль // Роднае слова.   № 11.  С. 147 – 159.
  7. Станкевіч А. Магнушэўскі. Паўлюк Багрым. Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Сегодняшний день нам несет:


14 ноября  


День кузнеца

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика