д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

Кавальчык Міхаіл Станіслававіч – беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі нарадзіўся 12 жніўня 1943 года ў вёсцы Падлясейкі Баранавіцкага раёна. Скончыў Беларускі тэатральна -мастацкі інстытут. З 1971 па 1988 год працаваў у тэатрах Брэста, Бабруйска, Мінска, Магілёва. З 1988 года працуе ў расійскіх тэатрах.
Пастаноўкі Міхаіла Кавальчыка і сёння адначасова і паспяхова ідуць у Валгаградзе, Стаўрапалі, Пяцігорску, Мінску… Ён аднолькава шчодра дзеліцца сваім талентам і з расійскімі студэнтамі ў Валгаградскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў і культуры, і беларускімі – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Таму прыстойная частка жыцця рэжысёра прыпадае на дарогу з адной радзімы ў іншую, прычым якую з іх пісаць з вялікай літары, а якую з маленькай, Міхаіл Станіслававіч сказаць з ходу нават не можа, аддаючы перавагу называць сябе грамадзянінам Саюзнай дзяржавы.
З радзімы з’ехаў у 1989 годзе, будучы галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ў Бабруйску, бо лічыў, што сваю творчую праграму ў ім вычарпаў. Хацелася ставіць больш музычных спектакляў, таму, калі запрасілі на пастаноўку ў Краснаярскі музычны тэатр і далі нават больш, чым прасіў, – 56 чалавек аркестра, 30 чалавек балета, 40 – хору, пышных салістаў ён натуральна, адмовіцца не мог.
А пасля таго, як праявіў сябе ў Краснаярску, сталі запрашаць ўжо як рэжысёра музычнага тэатра на пастаноўкі ў іншыя гарады. Напрыклад, пераход з Пяцігорска ў Валгаград ініцыяваў дырэктар Валгаградскага музычнага тэатра. Дзесьці паглядзеў яго спектакль і зрабіў прапанову. Спачатку паставіць спектакль. А паставіўшы, атрымаў пастаянную прапанову.
Калі ён ужо працаваў у Валгаградскім музычным тэатры, дырэктар мясцовага опернага тэатра стаў клікаць да сябе галоўным рэжысёрам. І ён зноў жа з велізарным задавальненнем пагадзіўся, таму што асвоіць яшчэ адзін тэатральны жанр – мара кожнага рэжысёра.
Найбольш значныя спектаклі:
• «Дама-невидимка» П.Кальдерона,
• «Коварство и любовь» Ф.Шиллера,
• «Баня» В.Маяковского,
• «Фантазии Фарятьева» А.Соколовой,
• «Вишнёвый сад» А.Чехова,
• «Бременские музыканты» по бр.Гримм,
• «Венские встречи» И.Штрауса,
• «Граф Люксембург» Ф.Легара,
• «За двумя зайцами» по М.Старицкому,
• «Любовный напиток» Г.Доницетти,
• «Мистре Икс» И.Кальмана,
• «Прекрасная Елена» Ж.Оффенбаха,
• «Свадьба Фигаро» В.Моцарта,
• «Сильва» И.Кальмана,
• «Скрипач на крыше» Дж.Бока и Дж.Стайна,
• «Травиата» Дж.Верди и др.
Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7: Застаўка – Кантата / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 1998. – 608с.: іл.
Марціновіч, Д. Ніжэй або вышэй за ватэрлінію?: [камедыя А. Сухаво-Кабыліна “Вяселле Крачынскага” ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага, рэжысёр Міхаіл Кавальчык] / Дзяніс Марціновіч // Настаўніцкая газета. – 2011. – 12 сак. – С.8.
Николайчук, В. Жизнь на две родины / В. Николайчук // Народная газета. – 2011. – 14 апреля (№69). – С.7.
Пепеляев, В. Свадебный переполох / В. Пепеляев // СБ Беларусь сегодня. – 2011. – 17 февраля (№31). – С. 12.
http://www.bdam.by/teachers/692.html
http://bdam.by/teachers/668.html
http://www.rosbalt.ru/main/2008/09/01/519314.html

(Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 годзе гал. бібліёграфам Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вялеська Таццянай Славаўнай)

Сегодняшний день нам несет:


14 ноября  


День кузнеца

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика