д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

Сяргей Іванавіч Леановіч – беларускі вучоны ў галіне клінічнай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997), заслужаны ўрач Беларусі (1998).
Працоўны шлях Сяргея Іванавіча вельмі цікавы, разнастайны і плённы. С. І. Леановіч нарадзіўся ў вёсцы Мітрапольшчына Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і, беларус. У 1955 годзе скончыў Цырынскую СШ і паступіў у Баранавіцкае медыцынскае вучылішча. З 1957 па 1960 г. Сяргей Іванавіч працаваў загадчыкам Душкоўскага, а затым Скробаўскага фельчарска-акушэрскага пунктаў Баранавіцкім раёне. У 1960 г. паступіў і ў 1966 г. скончыў лячфак МДМІ. Пасля заканчэння інстытута працаваў у Пінскім медыцынскім вучылішчы на пасадзе загадчыка аддзяленнем курсаў ўдасканалення сярэдніх медработнікаў, а з 1967 па 1972 гг. – дырэктарам Пінскага медыцынскага вучылішча і ардынатарам-хірургам Пінскай гарадской бальніцы. З кастрычніка 1972 па кастрычнік 1978 С. І. Леановіч працаваў загадчыкам Рэспубліканскага метадычнага кабінета па сярэдняй медыцынскай адукацыі Міністэрства аховы здароўя БССР і адначасова па сумяшчальніцтве лекарам-хірургам у 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска. З кастрычніка 1978 г. па ліпень 1979 г. загадваў аддзяленнем экстранай хірургіі 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска. Са жніўня 1979 г. па кастрычнік 1986 года працаваў асістэнтам, а з кастрычніка 1986 г. дацэнтам і з 1992 г. загадчыкам 1-й кафедры хірургічных хвароб МДМІ. З 1986 г. па 1997 г. – гал. хірург Міністэрства аховы здароўя БССР і РБ. У 1979 г. скончыў завочна аспірантуру па хірургіі пры кафедры факультэцкай хірургіі МДМІ пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча навук БССР, прафесара А. В. Шот. У 1982 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лячэнне вострага панкрэатыту», а ў 1996 г. – доктарскую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лячэнне хранічнага панкрэатыту». З верасня 2004 г. С. І. Леановіч працуе прафесарам 1-й кафедры хірургічных хвароб БДМУ.
С. І. Леановіч вельмі шмат сіл і энергіі аддаў ўдасканаленню педагагічнага працэсу на кафедры, распрацоўцы і падрыхтоўцы тэхнічных сродкаў, а таксама стварэнню метадычных рэкамендацый для лекараў і студэнтаў. Сяргей Іванавіч пастаянна перадае свой велізарны досвед клініцыстаў маладым хірургам, практычныя заняткі і лекцыі праводзіць на высокім метадычным узроўні, кіруе навуковай працай аспірантаў і клінічных ардынатараў.
Пад яго кіраўніцтвам абаронена 2 доктарскіх і 12 кандыдацкіх дысертацый. Дыяпазон навуковых інтарэсаў С. І. Леановіча незвычайна шырокі і ахоплівае практычна ўсе раздзелы сучаснай хірургіі. Пад яго кіраўніцтвам у клініцы распрацаваны метады лячэння гнойна-запаленчых захворванняў рэбраў, грудзіны, міжсцення; хірургічнае лячэнне бронхаэктатычнай хваробы; распрацаваны і ўкаранёны ў практыку рэзекцыя і пластыка трахеі; сфарміраваны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр хірургічнага лячэння міястэніі; вывучаны стан і шляхі вырашэння праблемы гастрадуадэнальных крывацёкаў у РБ; атрымала развіццё хірургічнае лячэнне пухлін наднырачнікаў; сфармуляваны прынцыпы і спосабы паляпшэння вынікаў хірургічнага лячэння ўскладненняў цукровага дыябету (створаны і функцыянуе з 1996 г. гарадскі цэнтр «Дыябетычная ступня»).
Аднак прыярытэтны напрамак навуковай дзейнасці С. І. Леановіча на працягу многіх гадоў – паталогія падстраўнікавай залозы. С. І. Леановіч з’яўляецца навуковым кіраўніком Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Хірургічная панкрэаталогія». Пад яго кіраўніцтвам вывучаны клініка-біяхімічныя паказчыкі і распрацаваны крытэрыі па вызначэнні формы панкрэатыту і прагназаванні цяжару працэсу.
За час працы С. І. Леановіч апублікаваў больш за 400 друкаваных прац, 10 манаграфій , 2 падручніка па хірургіі , 22 метадычныя рэкамендацыі ў суаўтарстве для лекараў і студэнтаў, 4 патэнта на вынаходствы і 9 прыярытэтных даведак на вынаходкі.
С. І. Леановіч з’яўляецца прызнаным аўтарытэтам у хірургіі. Ён дасканала валодае хірургічнымі метадамі лячэння захворванняў органаў грудной і брушной поласці, шчытападобнай залозы. Хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Ажыццяўляе штодзённыя кансультацыі хворых у хірургічных аддзяленнях 10-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Рэгулярна выязджае ў іншыя клінікі г. Мінска, абласныя цэнтры, раённыя бальніцы для аказання экстраннай і планавай дапамогі хворым.
С. І. Леановіч з’яўляецца старшынёй Беларускай Асацыяцыі хірургаў, членам Праўлення Міжнароднай Асацыяцыі хірургаў імя М. І. Пірагова, ён – Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Экалогіі і Бяспекі жыццядзейнасці, акадэмік Міжнароднай Акадэміі кіраўнічых навук. За поспехі ў працы С. І. Леановіч неаднаразова заахвочваўся загадамі Міністра аховы здароўя РБ і рэктара БДМУ. Узнагароджаны юбілейным медалём “За доблесную працу ” у азнаменаванне 100- годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, медалём імя М. В. Ламаносава, значком « Выдатнік Аховы здароўя » і шматлікімі граматамі.

Беларуская энцыклапедыя: у 18т. Т.9: Кулібін – Малаіта / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 1999. – 560с.: іл.
http://www.bsmu.by/index.php?option=com_content&task=view&id=383&Itemid=52
http://doktora.by/otzyvy/hirurg-v-minske-leonovich-sergey-ivanovich

Батвинков, Н.И. Клиническая хирургия / Н.И. Батвинков, С.И. Леонович, Н.Н. Иоскевич. – Мн.: Вышэйшая школа, 1998. – 560с.: ил.
Колб, Л.И. Общая хирургия / Л.И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.
Колб, Л.И. Медицина катастроф и чрезвычайных ситуаций / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. И. Леонович. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.: ил.
Колб, Л.И. Общая хирургия / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.
Колб, Л.И. Сестринское дело в хирургии / Л. И. Колб, С. И. Леонович, Е.Л. Колб. – Мн.: Вышэйшая школа, 2007. – 638с.
Колб, Л.И. Хирургия в тестах и задачах. Практикум / Л. И. Колб, Е. Л. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2006. – 320с.
Колб, Л.И. Частная хирургия / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2004. – 400с.

(Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 годзе гал. бібліёграфам Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вялеська Таццянай Славаўнай)

Сегодняшний день нам несет:


5 ноября  


Всемирный день распространения информации о проблеме цунами

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика