д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

10 лістапада 2014 г. – 80 гадоў з дня нараджэння
Івана Сцяпанавіча Курбекі (1934–2009), паэта, літаратуразнаўца, музеязнаўца

Курбека Іван Іван Сцяпанавіч Курбека нарадзіўся 10 лістапада 1934 года ў вёсцы Серабрышча Люшнеўскай гміны Слонімскага павета (цяпер ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Моўчацкай сярэдняй школы(1953)Іван Курбека паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое паспяхова скончыў у 1958 годзе.
У яго працоўнай кніжцы ёсць толькі два запісы аб месцах працоўнай дзейнасці: з 1958 года ён навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы і з 1964 года навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Якуба Коласа (цяпер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа).
ЛітаратурнуюдзейнасцьІванСцяпанавічпачаў у 1958 годзе. Ёнактыўнавыступаў у перыядычнымдруку, на радыё і тэлебачанні, прапагандуючытворчасцькласікаўбеларускайлітаратурыЯнкі Купалы і Якуба Коласа,іхсваякоў і бліжэйшаеакружэнне.
Ёнаўтарзборнікагумарыстычныхвершаў«Абы здароўе» (1979), кнігілінгвістычныхзагадак (шарады, метаграмы, лагарыфы, анаграмы) «Хітрыялітары» (1991; 2004), зборніка«Руска-беларускіякрыжасловы: займальныдапаможнік для ўдасканаленнямовы» (1993). Кнігі вылучаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, народнай дасціпнасцю, тонкім гумарам, уменнем абыграць з’яву, характар, паводзіны чалавека, перафразаваць выказванне персанажа, падаць яго ў смешным, гумарыстычным плане. Укладальнік альбомаў для выстаў у школе «Янка Купала» (1965, 1983), «Якуб Колас» (1967, 1980, у сааўт.з М. У. Базарэвічам), альбома «Якуб Колас: жыццё і творчасць» (1974, у сааўт. зМ. Д. Міцкевічам, М. У. Базарэвічам, М. І. Пратасевічам), зборніка артыкулаў «Успаміны пра Якуба Коласа» (1982).
Запісваў розныя жанры вусна-паэтычнай творчасці пераважна ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях. Фальклорныя запісы Івана Сцяпанавіча ўвайшлі ў тамы серыі “Беларуская народная творчасць”: “Жартоўныя песні” (1974), “Прыказкі і прымаўкі” (кн. 1–2, 1976), “Выслоўі” (1979), “Вяселле: Песні” (т. 4, 1985); зберагаюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Творы Івана Сцяпанавіча былі змешчаны ў калектыўных зборніках «Асцюкі за каўняром» (1989), «Вожык смяецца» (1992) і інш. Ён друкаваўся ў часопісе «Вожык», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Вячэрнім Мінску» і іншых перыядычных літаратурных выданнях. Апошняя яго кніга выйшла ў 2008 годзе –«Запрашэнне ў музей». Кніга ўспамінаў, вершаў, публіцыстыкі атрымалася цікавай і змястоўнай. Гэта прыкметны ўнёсак Івана Сцяпанавіча ў развіццё музеязнаўства ў Рэспубліцы Беларусь.
Іван Сцяпанавіч – аўтар шматлікіх літаратурна-крытычных артыкулаў, успамінаў пра тых постацей, з якімі ён сустракаўся. А сустракаўся ён і сябраваў з вядомымі асобамі нашай эпохі: А. Адамовічам, З. Азгурам, А. Багатыровым, Р. Барадуліным, П. Броўкай, Г. Бураўкіным, В. Віткай, А. Вольскім, А. Вялюгіным, П. Глебкай, К. Крапівой, А. Куляшовым, М. Лужаніным, М. Лыньковым, Я. Маўрам, з сем’ямі Я. Коласа і Я. Купалы, А. Пальчэўскім, Я. Скрыганам, І. Шамякіным, С. Шушкевічам, Р. Шырмай, А. Якімовічам і многімі-многімі іншымі.
Яго сатырычныя вершы ўражваюць дасціпнасцю, уменнем абыграць любую прыродную з’яву, нечакана пановаму перафразаваць чужое выказванне ці думку свайго суразмоўцы. Прырода надзяліла яго тонкім гумарам, талентам імітацыі, падробкі людскіх галасоў – П. Броўкі, Я. Маўра, Р. Шырмы, І. Шамякіна і інш. Іван Сцяпанавіч лічыў, што яго сатыра і тонкі гумар перайшлі да яго ад бацькі.
Каля пяцідзесяці гадоўІванСцяпанавічпрацаваў на нівемузейнай справы, жывыммайстэрскім словам ушаноўваўпамяць народных песняроўЯнкі Купалы і Якуба Коласа ў самых розных аўдыторыяхкраіны, сяродвучоных, дзеячаў культуры, рабочых, сялян, вучняў, салдатаў.
ІванСцяпанавічКурбека раптоўнапамёр 1 красавіка 2009 года. Пахаваны на радзіме каля сваіхбацькоў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

Творы і працы І. С. Курбекі
1. Абы здароўе : вершы, мініяцюры, каламбуры / Іван Курбека; мастацкае афармленне А. Папроцкага; [аўтарпрадмовыР. Барадулін]. Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1979. 48 с. (Бібліятэка вожыка; № 3 (135)).
2. Хітрыя літары : Шарады. Метаграмы. Лагагрыфы. Анаграмы : для мал. шк. ўзросту / Іван Курбека; [маст. Н. Мякінка]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. 30, [2] с.
3. Запрашэнне ў музей : успаміны, вершы, публіцыстыка / Іван Курбека. Мінск : Кнігазбор, 2008. 211, [1] с., [8] л. іл.
4. Хітрыя літары : шарады,метаграмы,лагагрыфы,анаграмы/ Іван Курбека. Мінск : Юнацтва, 1991. 24 с. : іл.
5. Успаіны пра Якуба Коласа: зб. арт. / [скл. І. С. Курбека]. Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. 246 с., [8 л.] іл.
6. Якуб Колас: жыццё і творчасць : матэрыялы для выстаўкі ў школе / склад. І. С. Курбека, М. У. Базарэвіч. 2-е выдан. Мінск : Народная асвета, 1980. 128 с. : іл.
7. Якуб Колас: жыццё і творчасць / склад.: М. Д. Міцкевіч, І. С. Курбека, М. У. Базарэвiч,М. І. Пратасевіч ; уступ. арт. М. Лужаніна. Мінск : Народная асвета, 1974. 192 с. : іл.
8. Якуб Колас: жыццё і творчасць : матэрыялы да выстаўкі ў школе / склад. І. С. Курбека, М. У. Базарэвiч. Мінск : Народная асвета, 1967. 57 с. (Альбом-выстаўка ў школе).
9. Літаратурны музей Якуба Коласа : [альбом] / тэкст і складанне М. У. Базарэвіча, І. С. Курбекі. Мінск, 1967.
10. «Аддасце, калі буду бедны я» / Іван Курбека // ЛіМ. 2007. 2 ліст. С. 15.
11. Коласава маці / Іван Курбека // ЛіМ. 2007. 7 верас. С. 12.
12. Коласаў Юрка / Іван Курбека // Полымя. 2007. № 5. C. 131–138.
13. «Малюнкі родныя і з’явы» : філіялу Коласаўскага музея ў Смольні – 40 гадоў / Іван Курбека // ЛіМ. 2007. 1 чэрв. С. 16.
14. Сцяжынамі Смольні / Іван Курбека // Полымя. 2007. № 8. C. 190–193.
15. Музейные были / Иван Курбеко // Нёман. 2006. № 5. С. 182–197.

Аб жыцці і творчасці І. С. Курбекі
1. Курбека Іван Сцяпанавіч / І. У. Саламевіч// Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. Мінск, 2005. [Т. 1.]. С. 760.
2. Валахановіч, А. Паэт-сатырык, літаратуразнавец, музейшчык / Анатоль Валахановіч // Краязнаўчая газета. 2009. № 42. С. 3.
3. Валахановіч, А. Паэт-сатырык, пісьменнік, літаратуразнавец, музейшчык / Анатоль Валахановіч // Наша слова. 2009. 11 ліст. С. 1.
4. Хвалей, Я. Меў непаўторны дар ад прыроды: [памяці Івана Курбекі] / Яўген Хвалей // Звязда. 2009. 8 крас. С. 6.
5. Слова пра Івана Сцяпанавіча Курбеку : [некралог] // Краязнаўчая газета. 2009. № 14. С. 2.
6. Паэт-сатырык, пісьменнік, літаратуразнавец, музеязнавец [Электронный ресурс] / Анатоль Валахановіч. – Режим доступа: http://pawet.net/ns/2009/45/%E2%84%96_45_(936).html.
7. http://www.kimpress.by/index.phtml?id=2727&mode=print&page=2

Баранавіцкі раён
Серабрышча
Курбека Іван Сцяпанавіч
Юбілей

Сегодняшний день нам несет:


5 ноября  


Всемирный день распространения информации о проблеме цунами

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика