д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

2 студзеня 2015 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1945)
Сяргея Уладзіміравіча Кабяка, вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, выдатніка народнай асветы

Кабяк Сяргей Сяргей Уладзіміравіч Кабяк нарадзіўся 2 студзеня 1945 года ў вёсцы Скарчава Баранавіцкага раёна (цяпер у Брэсцкай вобласці).
У 1972 годзе С. У. Кабяк скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскі педагагічны інстытутімя А. М. Горкага. У 1968–1974 гадах быў старшынёй прафкама студэнтаў. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам МПІ. У 1976 годзе скончыў аспірантуру, у наступным годзе абараніў дысертацыю “Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923–1929 гг.)” і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1980 годзе стаў дацэнтам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі МПІ.
У 1980годзе Сяргей Уладзіміравіч абраныдэканам факультэта прыродазнаўства МПІ, выкладаў на факультэце дысцыпліны “Геаграфія СССР” і “Гісторыя КПСС”. У 1999 годзе назначаны прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. З 2003 года – прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
С. У. Кабяк даследуе гісторыю Беларусі ў ХІХ–ХХ стст., рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921–1939), дзейнасць КПЗБ.Аўтар больш за 60 навуковых прац, 4-х манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў:«Под знаменем пролетарской солидарности» (1979), «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – акт гістарычнай справядлівасці» (1989, разам з А. М. Мацко) і інш. Адзін з аўтараў і распрацоўшчыкаў вучэбна-метадычных стандартаў педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Узнагароджаны трыма медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, знакам “Выдатнік народнай асветы” (1992). За вялікі ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, значныя поспехі ў развіцці навукі, актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць С. У. Кабяку прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік адукацыіі Рэспублікі Беларусь” (1997).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

Працы С. У. Кабяка
1. Под знаменем пролетарской солидарности : Компартия Западной Белоруссии в борьбе за интернациональное сплочение трудящихся (1923–1929 гг.) / С. В. Кобяк ; науч. ред. А. Н. Мацко ; Ин-т истории партии при ЦК КПБ – Фил. ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Минск : Беларусь, 1979. 140, [2] с.
2. Калюнов, Б. Н.Организация и проведение спортивно-патриотического праздника «День ГТО» на факультете : учеб.-метод. пособие / Б. Н. Калюнов, С. В. Кобяк; Мин. гос. пед. ин-т им.А. М. Горького. Минск, 1985. 55 c.
3. Мацко, А. Разам з партыяй і народам : старонкі гісторыі камсамола Заходняй Беларусі / Аляксандр Мацко, Сяргей Кабяк // Маладосць. 1985. № 1. С. 145–150.
4. Методические рекомендации по изучению темы «Борьба партии за развертывание культурной революции» / Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького ; [сост.: С. В. Кобяк, В. С. Лукин]. Минск, 1989.
5. У. І. Ленін і рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі / С. У. Кабяк // Веснік БДУ. Сер. 3. Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. 1990. № 1. С. 9–11.

Аб жыцці і дзейнасці С. У. Кабяка
1. Кабяк Сяргей Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск : БелЭн, 1996. Т. 3. С. 514.
2. Кобяк Сергей Владимирович // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск : Белорусская наука, 2007. С. 167–168.

Баранавіцкі раён
Скарчава
Кабяк Сяргей Уладзіміравіч
Юбілей

Сегодняшний день нам несет:


22 ноября  


День словарей и энциклопедий

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика