д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

15 лютага 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння
Івана Канстанцінавіча Кабушкіна (1915–1943), удзельніка Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, арганізатара і выканаўца дзёрзкіх дыверсій супраць гітлераўскіх акупацыйных уладаў, Героя Савецкага Саюза (1965)

Кабушкін Іван Іван Канстанцінавіч Кабушкін(сапраўднае Кабушка) нарадзіўся 15 лютага 1915 года ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яшчэ дзіцём з сям’ёй апынуўся ў Казані (цяпер сталіца Рэспублікі Татарстан) у сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны.
Працаваў вагонаважатым (вадзіцелем трамвая) у трамвайным парку Казані.Іван Кабушкін у Чырвонай арміі з 1935 года, закончыў курсы малодшых камандзіраў.Удзельнік вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе і савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гадоў. У ходзе гэтай «зімовай» вайны атрымаў раненне.
Вялікую Айчынную вайну малодшы лейтэнант І. К. Кабушкін сустрэў на заходняй мяжы СССР. Трапіў у палон і 28 чэрвеня 1941года ў калоне ваеннапалонных апынуўся ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі войскамі Мінску, дзе змог збегчы з палону.
З восені 1941 годаўдзельнічаў у антыфашысцкім руху ў акупаваным Мінску. Дзейнічаў пад мянушкай «Жан» («Бабушкін», «Сашка», «Назараў»). Член Ваеннага савета партызанскага руху – падпольнай арганізацыі былых савецкіх вайскоўцаў, створанай імі восенню 1941 года ўМінску. Быўпамочнікамначальнікаразведкі 203-гапартызанскагаатрада. На яго было ўскладзенакіраўніцтвааддзелам па выяўленні і знішчэннюздраднікаў і фашысцкіхагентаў. Асабістазнішчыўдваццацьагентаў «Абвера», СД і паліцыі. За кароткітэрмінзарэкамендаваўсябевыдатнымпадпольшчыкам, стаўначальнікамаператыўнайгрупы.
Зкастрычніка 1941 года на дарогахМінск–Лагойск, Мінск–Стоўбцы Жанам было знішчана 5 легкавыхмашын, 2 грузавыя, 1 бензацыстэрна. Прыгэтымзнішчана 9 чалавеккаманднага складу, 7 –радавога. Дапамагаўваеннапалоннымбегчы з лагероў, перапраўляўіх у партызанскіяатрады. Дастаўляўуатрадымедыкаменты, цёплуювопратку.
У маі 1942 годапаслягібелікіраўнікоўМінскагападпольнагагаркама КП(б)Б І. П. Казінца і С. І. Зайца, Жан быўнакіроўваны ў Мінск для аднаўленняпадпольнайарганізацыі. Адначасова займаўсяарганізацыяй выпуску нелегальнай газеты «Звязда», абсталяваннемпадпольнайдрукарні, выпускам і расклейкай лістовак. З рызыкай для жыцця двойчы ў 1942 годзе пераходзіў лінію фронту, выкончаючы заданні партызанскага камандавання.
Восенню 1942 года гітлераўцы наносяць яшчэ адзін удар па падполлі, арыштаваны ўсе члены Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. За Жанам пачынаецца сапраўдная паляванне.
4 лютага 1943 годаягосхапілі на кватэры, дзе былапрызначанасустрэчазсувязной. Івана Кабушкінатрымалі ў падвале СД у каменным мяшку, у поўнайізаляцыі.Падпольшчык быўпадвергнутыкатаванням, але не выдаўніаднагочалавека, нават не адкрыўворагамсвайгосапраўднагаімя. Пасляягоарышту не пацярпеўніадзінпадпольшчык, звязаны з ім.
ІванКанстанцінавічКабушкінбыўпакараны 4 ліпеня 1943 года ў мінскайтурме.
Стараннямі следапытаў яго імя не забыта народам. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за выключны гераізм і самаахвяраванне ў імя Радзімы Івану Канстанцінавічу Кабушкіну пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Яго імемназваны вуліцыўМінскуі Баранавічах, СШ № 12 г. Баранавічы, у якойу 1976годзебыў створаны музей героя. На будынку 1-га трамвайнагадэпо ў Казаніўстаноўленамемарыяльнаядошка. Трамвайны вагон Х № 24, на якім да вайныпрацаваўІ. Р. Кабушкін, быўусталяваны як помнік (а да 100-годдзя казанскага трамвая ў 1999 г.–адноўлены як хадавы).У пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна ў 1974 годзе адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза І. К. Кабушкіну (скульптар І. Міско, архітэктар Л. Левін). Вёска Торбалава Баранавіцкага раёна ў 1969 годзе перайменавана ў пасёлак Кабушкіна.
Беларускі пісьменнік Іван Рыгоравіч Новікаў прысвяціў Івану Кабушкіну («Жану») і яго баявым таварышам кнігу «Руины стреляют в упор».Рэжысёр-пастаноўшчык Віталь Чацверыкоў зняў дакументальны тэлесерыял «Руины стреляют…» («Беларусьфільм», 1970–1972; у ролі Жана – Ігар Ледагораў). Татарскі пісьменнік Шаміль Ракіпаў напісаў дакументальную аповесць «Откуда ты, Жан?», якая былавыдадзена на татарскай мове ў 1969 годзе, на рускай – у 1974 годзе.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

1. Кабушкин Иван Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 433.
2. Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Памяць. Минск : гіст.-дакум. хроніка : у 4 кн. Мінск, 2005. С. 185.
3. Чалавек з легенды : [І. К. Кабушкін] // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 376–377.
4. Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 514.
5. Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск : БелСЭ, 1990. С. 230.
6. Кабушкін Іван Канстанцінавіч// Героi Савецкага Саюза – ураджэнцы Брэстчыны [Выяўленчы матэрыял] : Стаялі насмерць. Слава героям! : да 65-годдзя вызвалення Беларусі : [плакат]. [Б. м. : б. в.], 2009 ([Брэст] : БД). 1 л. : каляр. афсет ; 45х63 см.
7. Ракипов, Ш. З.Откуда ты,Жан? : повесть: для ст.шк.возраста / ШамильРакипов ; пер. статар.Т. Журавлева,И. Киндера. Казань : Татарское кн.изд-во, 1987.
8. Новиков, И. Г.Руины стреляют в упор : докум. повесть / Иван Новиков ; [авториз.пер. с бел. Е. Мозолькова]. Минск : Беларусь, 1969. 463 с.
9. Курков, И. Н. Герой Жан // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 211.
10. Новиков, И. Неуловимый Жан / Иван Новиков // Дорога в бессмертие : [сб. докум. очерков о героях Великой Отечественной войны] / сост. Г. Лысков. Минск : Беларусь, 1967. С. 56–81.
11. Мінскае партыйнае падполле // Беларусь ў Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 351–360.
12. Памятник Кабушкину Ивану Константиновичу // Памятники истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 101–102.
13. Кабушкин Иван Константинович// Их именами названы… :энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 247.
14. Савицкая, Я. М. Бойцы подпольного фронта : [воспоминания о выпуске подпольной газеты “Звязда” в Минске] / Ядвига Михайловна Савицкая. Минск : Беларусь, 1982. 175 с. : ил. Из содерж.: Иван Кабушкин (Жан). С. 107.
15. Малахоўцы: [радзіма І. К. Кабушкіна] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. Брэсцкая вобласць. С. 59.
16. Кабушкіна : [пасёлак названы ў гонар К. І. Кабушкіна ў 1969 г.] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. Брэсцкая вобласць. С. 48.
17. Дружинин, Г. Неуловимый Жан : [к 95-летию со дня рождения И. К. Кабушкина] / Григорий Дружинин // Наш край (Барановичи). 2010. 14 янв. С. 2.
18. Имя героя не забыто : [о народном музее И. К. Кабушкина в СШ № 12 г. Барановичи] // Наш край (Барановичи). 2005. 12 марта. С. 3. (Наш край молодежный).
19. http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=2655
20. http://www.tatveteran.ru/organization/structure/society/tetushi/?id=10
21. http://calendarik.com/event/v-1943-godu-nemtsy-skhvatili-izvestnogo-podpolshchika-ivana-kabushkina
22. http://bibliotekar.ru/encGeroi/86.htm
23. http://www.an-tat.ru/zhurnal-nash-dom-tatarstan/33/1940/

Баранавіцкі раён
Малахоўцы
Кабушкін Іван Канстанцінавіч
Юбілей

Сегодняшний день нам несет:


14 ноября  


День кузнеца

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика