д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

21 студзеня 2014 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1959)
Аляксандра Аляксандравіча Фалея,
мастака, лаўрэата Міжнароднага біенале графікі (2004),
члена Міжнароднай акадэміі графікі

Аляксандр Аляксандравіч Фалей нарадзіўся 21 студзеня 1959 года ў вёсцы Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Алесь Фалей маляваў заўсёды, пачынаў з афармлення розных плакатаў і аб’яў, потым стаў пісаць прыроду, хадзіць на эцюды, і у выніку вырашыў вучыцца прафесійна. У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці дызайнер адзення.
У час вучобы захапіўся жывапісам, потым асвоіў іншыя тэхнікі выяўленчага мастацтва. Працуе ў тэхніцы жывапісу, графікі, скульптуры, ручнога ткацтва, інсталяцыі, арт-аб’екту, мастацкага кавання і інш. З 1986 года Алесь Фалей ўдзельнічаў у больш за 90 выставах, 15 з якіх былі персанальнымі. Першая персанальная выстава адбылася ў 1992 годзе ў Баранавічах, дзе ён жыве. Выставы мастака праходзілі ў Мінску, Брэсце, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Пскове, Віцебску, а таксама ў Польшчы, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Літве, Шатландыі, Ірландыі, Аўстрыі.
Алесь Фалей вельмі шматгранны і дынамічны мастак, што характэрна для сапраўднага таленту. У неспакойны рытм каляровых плям ён уплятае словы, назву работы, але часцей за ўсё свой творчы псеўданім Мірон. У многім Алесь Фалей блізкі пошукам мастакоў ХХ стагоддзя, але ён прывівае заходняму абстрактнаму экспрэсіянізму адчайны і бесшабашны славянскі тэмперамент. Парой здаецца, што ў работах мастака гучаць заліхвацкія этнічныя мелодыі. Кожная работа – гэта таямнічасць, загадка. Гэта не проста зямля і неба. Гэта штосьці паміж імі, не матэрыяльнае, але ўзвышанае і захапляючае. У кожнай рабоце – настрой, яго карціны па-за часам.
Аляксандр Аляксандравіч з’яўляецца лаўрэатам конкурсу “Art-Mark”, першай выставы візуальных мастацтваў у Віцебску (1992). Удзельнічаў у пленэры, прысвечаным памяці мастака Мікалая Селешчука (Брэст, 2002), у міжнародным фестывалі брутальнага мастацтва “Барэй” (Санкт-Пецярбург, 2003), у рэспубліканскім пленэры, прысвечаным 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды (Іванаўскі р-н, 2006).
Алесь Фалей – член творчага аб’яднання “Аршыца” (1991), член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У 2004 годзе быў прыняты ў члены Міжнароднай акадэміі графікі (Санкт-Пецярбург).
На міжнароднай біенале графікі (Манеж, Санкт-Пецярбург, 2004) Аляксандр Фалей атрымаў першую прэмію і медаль у намінацыі “Станковая графіка”. У 2006 годзе на XIV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Майстар Клас” яму было прысвоена званне Майстра.
Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі (Мінск, Брэст, Орша, Баранавічы), у музеі Марка Шагала ў Віцебску, у музеі “Эрарта” ў Санкт-Пецярбургу, універсітэце візуальных мастацтваў (г. Корк, Ірландыя), прыватных калекцыях у Расіі, ЗША, Францыі, Германіі, Шатландыі, Фінляндыі, Турцыі, Канады, Ізраіля, Літвы.
Кола прыхільнікаў творчасці Алеся Фалея ўвесь час пашыраецца, дзверы яго дома, які пабудаваў ён сам, заўсёды расчынены для сяброў. Мастак заўсёды на віду, ён удзельнік многіх выстаў, мастацкіх пленэраў і праектаў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна,гал. бібліёграф

1. Аляксандр Фалей: [“Яны ідуць”] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 130–131.
2. Фалей Александр Александрович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. Минск: БелЭн, 2009. Кн. 2.С. 430.
3. Александр Фалей: [«Красная дорога»] //ХудожникиБрестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 124–125.
4. Валасюк, Л. Паміж небам і зямлёю… мастакоўскі дух : [аб выставе А. Фалея да 50-годдзя мастака ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ] / Леанід Валасюк // Народная трыбуна. 2009. 28 лют. (№ 9). С. 10.
5. Микрюков, А. Мир + он = Мирон : [об открытии выставки А. Фалея «Между небом и землёй» в выставочном зале ОКЦ] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2009. 26 февр. (№ 9). С. 9.
6. Фалей, А. “Мару стварыць работу сусветнага масштабу” / Алесь Фалей ; гутарыў Р. Гарбачоў // Intex-press (Барановичи). 2009. 5 февр. С. 12.
7. Кунцевич, О. Вспоминая “Каляровыя вандроўкi” : [об открытии выставки Я. Романовича, О. Гайдукович и А. Фалея в выставочном зале ОКЦ] / Ольга Кунцевич // Вечерний Брест. 2008. 15 февр. С. 12.
8. Гармель, Е. Цветные странствования : [об открытии выставки
Я. Романовича, О. Гайдукович и А. Фалея в выставочном зале Брестского ОКЦ] / Елена Гармель // Заря. 2008. 12 февр. С. 5.
9. Белы, А. Алесь Фалей прызнаны майстрам і ў Піцеры / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2006. 13 июля. С. 4.
10. Літоўчык, А. Там, дзе жыў Шагал… : [аб адкрыцці выставы графікі
А. Фалея ў Арт-цэнтры пры музеі Марка Шагала ў Віцебску] / Алесь Літоўчык // Intex-press (Барановичи). 2006. 16 февр. С. 4.
11. Белы, А. Ураджайны сакавік : [аб выставах А. Фалея ў Аўстрыі, Расіі і Францыі] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2005. 10 марта.
С. 4.
12. Белы, А. Няпроста жыць між небам і зямлёй : [аб выставе А. Фалея ў адной з галерэй Мінска] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2004. 11 нояб. С. 4.
13. Белы, А. Еднасць душ і мастацтва памкненняў : [аб выставе Антаніны, Генадзя і Алеся Фалеяў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск)] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2003. 17 апр. С. 4.
14. Белы, А. Нашы ў Піцеры : [аб персанальнай выставе А. Фалея ў адной з галерэй Санкт-Пецярбурга] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2002. 7 марта. С.3.
15. Белы, А. Сям’я творцаў прадстаўляе… : [аб выставе мастакоў Фалей (Алесь, Алёна і Сафія) у гімназіі № 1] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2002. 14 февр. С. 3.
16. Загадская, Г. Работы его необычны : [о выставке А. Фалея в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / Г. Загадская //Intex-press (Барановичи). 2000. 20 апр. С. 2.
17. Белый, А. Покой на земле и небесах : [о творчестве художника
А. Фалея] / А. Белый // Буг. СЭЗ Брест. 1999. № 7–8. С. 36–37.
18. http://www.kollerarthouse.ru/faley1.html
19. http://www.brestobl.com/hudoz/hudoz/hud15.htm
20. http://www.pskov.org.ru/art/onbastion/archive/3/3.htm
21. http://bug.by/rubriki/aleksandr-falei
22. http://shop.erarta.com/ru/shop/artists/detail/42fa91ca-f356-11e1-be74-8920284aa333/
23. http://www.interfax.by/event/36244

Баранавіцкі раён
Задзвея
Баранавічы
Фалей Аляксандр Аляксандравіч
юбілей

Сегодняшний день нам несет:


5 ноября  


Всемирный день распространения информации о проблеме цунами

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика