д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

20 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1946),
Канстанціна Іванавіча Баландзіна, вучонага-гісторыка, культуролага, выдатніка адукацыі Беларусі (1996)

 

Баландзін Канстанцін

Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер у Брэсцкай) вобласці.

Вучыўся па спецыяльнасці «Гісторыя» ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага, які закончыў у 1969 годзе. У 1971–1973 гадах Канстанцін Баландзін працаваў у Фрунзенскім раённым камітэце ЛКСМБ (г. Мінск).

Да 1976 года навучаўся ў аспірантуры Беларускага палітэхнічнага інстытута. У 1977 годзе Канстанцін Баландзін абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Дзейнасць камсамола Беларусі па павышэнню культурнага ўзроўню рабочай моладзі (1959–1965 гг.)”, у наступным годзе яму была была прысвоена навуковая ступень кандыдата гістарычных навук.

Канстанцін Іванавіч з 1976 года працуе на кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. З 1983 года – дацэнт. З 1993 года ўзначальваў кафедру, з 2000 года быў прарэктарам на навучальнай рабоце. З 2010 года з’яўляецца намеснікам дырэктара Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій БНТУ.

Навуковыя інтарэсы К. І. Баландзіна: гісторыя Беларусі, беларускай культуры, культуралогія, методыка выкладання, праблемы моладзі. Мае болей 110-цi навуковых і навучальна-метадычных публікацый, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, УМА: «Культуралогія» (2004, 2010), «Гісторыя БНТУ» (2010), «Гісторыя культуры Беларусі» (2014), «Гісторыя Беларусі» (2015) і інш.

Станоўчыя водгукі выклікала праца К. І. Баландзіна “Гісторыя культуры Беларусі”. У дапаможніку добра прасочваецца сістэмная рэканструкцыя гісторыі культуры Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, прычым і тытульнага, і нетытульных этнасаў. Увазе чытачоў прапануецца дзевяць тэм. Першыя пяць ахопліваюць дасавецкі перыяд, наступныя тры – час з 1917 па 1985 гады, апошняя – перабудову і постсавецкі час.

Сярод узнагарод Канстанціна Іванавіча можна адзначыць нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996), юбілейныя медалі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.» (2005), «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (2008), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь пекла нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), знакі «За актыўную работу ў камсамоле», «За актыўную работу ў ССА» і інш.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 годзе. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

Працы К. І. Баландзіна

  1. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі : дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасцей тэхн. і тэхнал. профіляў адукацыі / К. І. Баландзін, Дз. М. Хромчанка ; пад рэд. У. А. Бажанава. – Мінск : БНТУ, 2015. – 216 с.
  2. Гісторыя культуры Беларусі : дапаможнік / К. І. Баландзін. – Мінск : БНТУ, 2014. – 239 с.
  3. Отечественная война 1812 года : 200 лет памяти / К.И. Баландин // Наука – образованию, производству, экономике : материалы Одиннадцатой Международной научно-практической конференции : в 4 т. Минск, 2012. Т. 4. С. 52.
  4. История Белорусского национального технического университета, 1920–2010 / [К. И. Баландин и др. ; под общей редакцией Б. М. Хрусталева]. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : БНТУ, 2010. – 258 с. : ил.
  5. Культурология. Теория и история культуры : учебное пособие для студентов / [И. Е. Ширшов, К. И. Баландин и др.] ; под общ. ред. И.Е. Ширшова. – 2-е изд., испр. и перераб. – Минск : Экоперспектива, 2010. – 512 с., XXXI с. ил.
  6. БПИ: на пути реорганизации и становления (1920–1930-е гг.) : к 90-летию БНТУ / К. И. Баландин, А. Н. Кукса // Вестник БНТУ. 2010. № 3. С. 5–10.
  7. Зоркі беларускай тэхнічнай навукі : вучэбна-метад. дапаможнік / К. І. Баландзін. – Мінск : БДПА, 1996. – 26 с.
  8. Культурнае развіццё Беларусі ў ХУІІ – ХУІІІ ст.ст. : вучэбны дапаможнік / К. І. Баландзін. – Мінск : БДПА, 1994.
  9. Первичная партийная организация – политическое ядро трудового коллектива : учеб.-метод. пособие по обществ.-полит. практике / К. И. Баландин ; Белорус. политехн. институт. Кафедра истории КПСС. – Минск : БПИ, 1988. – 22 с.
  10. Комсомол Белоруссии в одинадцатой пятилетке / К. И. Баландин, Л. Д. Воривончик. – Минск : об-во “Знание”, 1985. – 22 с.
  11. Культура и рабочая молодежь / К. И. Баландин. – Минск : об-во “Знание” БССР, 1984. – 22 с.
  12. ХХVI съезд КПСС об актуальных задачах коммунистического воспитания молодежи / К. И. Баландин. – Минск : об-во “Знание” БССР, 1982. – 24 с.
  13. Хацкевич, А. Ф. ХХVI съезд КПСС – новый исторический рубеж в развитии советского общества / А. Ф. Хацкевич, К. И. Баландин. – Минск : об-во “Знание” БССР, 1981. – 20 с.
  14. Ленинские заветы молодежи : (к 60-летию речи В. И. Ленина на III съезде комсомола) / К. И. Баландин. – Минск : об-во “Знание” БССР, 1980. – 20 с.
  15. Деятельность комсомола Белоруссии по повышению культурного уровня рабочей молодежи (1959–1965 гг.) : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.01 / Баландин Константин Иванович. – Минск, 1977.

 

Аб жыцці і творчасці К. І. Баландзіна

  1. Баландзін Канстанцін Іванавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2010. Т. 1. С. 415.
  2. Баландзін Канстанцін Іванавіч / Барыс Далгатовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 327.
  3. Баландин Константин Иванович // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биоблиографический справочник / Г.В. Корзенко. Минск, 2007. С. 21.
  4. Баландин Константин Иванович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. Минск, 2000. С. 36.
  5. Стралец, М. В. Узорны навучальны дапаможнік : [рэцэнзія на кнігу К. І. Баландзіна “Гісторыя культуры Беларусі”] / Міхаіл Стралец // Роднае слова. 2015. № 6. С. 94–95.
  6. Зубкова, М. Встретились два командира, или История о том, почему студотряд без гитары – это не студотряд : [К.И. Баландин о студенческих стройотрядах] / Мария Зубкова // Знамя юности. 2015. 24 июля (№ 30).
  7. Стралец, М. Пра нашу культуру па-чэхаўску : [пра кнігу К. І. Баландзіна “Гісторыя культуры Беларусі”] / Міхась Стралец // ЛіМ. 2015. 9 студзеня.

 

Баранавіцкі раён
Крошын
Баландзін Канстанцін Іванавіч
юбілей

Сегодняшний день нам несет:


5 ноября  


Всемирный день распространения информации о проблеме цунами

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика