д. Новая Мышь, ул. Парковая, 14

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 40-37-01

Молодежь

Борьба с Корупцией

Беларусь помнит
Просмотр новостей по месяцам

Pаённы конкурс выразнага чытання

л6

 

 

 

 

Зацвярджаю:
дырэктар ДУК “Баранавіцкая раённая
цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
_____________ Проніна М.В.
“____”__________________2016 г.

 

 

 

Палажэнне
аб раённым конкурсе выразнага чытання
“Наталенне радзімай”,
прысвечанага 220-годдзю з дня нараджэння Яна Чачота

 I. Мэты і задачы

  1. Замацаванне памяці пра Яна Чачота ў свядомасці людзей, якія жывуць зараз і будучых пакаленняў.
  2. Выхаванне ў дзяцей, падлеткаў і моладзі любові да сваёй малой радзімы, павагі да сваіх гістарычных каранёў з дапамогай паэзіі, мастацкай літаратуры.
  3. Прасоўванне і актывізацыя чытання, папулярызацыя краязнаўчай літаратуры.
  4. Павышэнне ролі бібліятэкі, як цэнтра арганізацыі чытання.
  5. Папулярызацыя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
  6. Раскрыццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, прыцягненне цікавасці да айчыннай літаратуры.
  7. Выхаванне пачуцця патрыятызму, павышэнне духоўнай культуры карыстальнікаў бібліятэк.

II АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ

  1. Ініцыятарам і арганізатарам конкурсу выразнага чытання “Наталенне радзімай” прысвечанага 220-годдзю з дня нараджэння Яна Чачота, з’яўляецца аддзел абслугоўвання і інфармацыі Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
  2. Каардынатарамі конкурсу з’яўляюццца супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынга і рэкламы Баранавіцкай РЦБС.

 

III. ТЭРМІНЫ І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ

  1. Конкурс будзе праведзены ў тэрмін з 11 мая па 24чэрвеня 2016 года ў Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, размешчанай па адрасе: в. Новая Мыш, в Паркавая, 28-а Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

IV. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ

  1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца карыстальнікі бібліятэк Баранавіцкага раёна (узрост не абмежаваны).
  2. Для ўдзелу ў літаратурна – мастацкім конкурсе чытальнікаў «Наталенне радзімай” бібліятэкарам  ДУК “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” неабходна ў тэрмін да 27 мая 2016 года  ўключна падаць заяўкі ў Баранавіцкую цэнтральную раённую бібліятэку ад карыстальнікаў бібліятэкі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, з указаннем наступных дадзеных:
    • Для навучэнцаў агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў ВНУ неабходна ўказаць цалкам прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, клас, курс, назву навучальнай установы, назву  твора, які будзе выконвацца  і яго аўтара.
    • Для дарослых удзельнікаў конкурса неабходна ўказаць у заяўцы цалкам прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, дзе і кім працуе, назву  твора, які будзе выконвацца  і  яго аўтара.

V. Умовы конкурсу

  1. Кожны ўдзельнік конкурсу дэкламуе на памяць не больш аднаго верша, празаічнага твора  (ці лагічна завершанага ўрыўка) вядомага і малавядомага паэта ці пісьменніка Беларусі на беларускай мове.
  2. Метадыстам (куратарам) аддзела маркетынга і рэкламы Баранавіцкай ЦРБ рэкамендуецца аказаць метадычную і практычную дапамогу ў выбары літаратурных твораў для ўдзельнікаў конкурсу і правесці папярэдняе праслухоўванне чытальнікаў з мэтай выяўлення ступені падрыхтоўкі і адпаведнасці абранага рэпертуару тэматыцы конкурсу.
  3. Выбар конкурснага твору вызначаецца адпаведнасцю тэме конкурса “Наталенне радзімай”.
  4. Працягласць выступлення не больш за 5 хвілін.
  5. Членам журы конкурсу пры праслухоўванні ўдзельнік павінен прад’явіць выданне, дзе надрукаваны абраны твор.

VI. Асноўныя крытэрыі ацэнкі канкурсантаў

    • якасць выканання, вымаўлення;
    • правільная пастаноўка лагічнага націску;
    • захаванне паўзаў;
    • правільны выбар тэмпу чытання;
    • захаванне патрэбнай iнтанацыi;
    • беспамылковае чытанне;
    • уменне выказваць сваё ўспрыманне верша;
    • арыгінальнасць выканання;
    • сцэнічная культура і касцюм;
    • уменне кіраваць сваім голасам і ўяўленнем слухачоў;
    • глыбокае разуменне сэнсавай нагрузкі літаратурнага твора;

 

VII. Парадак правядзення конкурсу

  1. Конкурснае праслухоўванне будзе праходзіць 24 чэрвеня 2016 года ў Баранавіцкай ЦРБ.

 

VIII. Вынікі конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў

  1. Выступленні ўдзельнікаў журы будзе ацэньваць па кожнаму крытэрыю ацэнкі па дзесяцібальнай сістэме (ход ацэначнага кроку – 1 бал).
  2. Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і падарункамі:

1 месца – падарунак на суму ад 2,0 да 2,5 базавых велічынь;
2 месца – падарунак на суму ад 1,5 да 2,0 базавых велічынь;
3 месца – падарунак на суму ад 1,0 да 1,5 базавых велічынь;

  1. Будзе вылучаны спецыяльны прыз глядацкіх сімпатый.
  2. Будзе вылучаны спецыяльны прыз старшыні журы.
  3. Удзельнікі конкурсу атрымаюць сертыфікат удзельніка і памятны сувенір

 

Арганізатары пакідаюць за сабой права прызначэння складу журы і змены даты правядзення конкурснага праслухоўвання.

 

Томарава І.П., загадчык
аддзела абслугоўвання
і інфармацыі Баранавіцкай ЦРБ

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Сегодняшний день нам несет:


22 ноября  


День словарей и энциклопедий

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика