д. Новая Мышь, ул. Парковая, 1

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Совет молодежи

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Маласваротаўская бібліятэка-музей

sesemd3jlro

Часта мы чуем выказванне аб тым, што без мінулага, няма будучага і як, нажаль, рэдка мы пасапраўднаму задумваемся аб яго ісціным сэнсе. Любоў да роднай краіны, яе гісторыі і традыцыям закладаецца яшчэ ў дзяцінстве і суправаджае чалавека напрацягу ўсяго яго жыцця. І менавіта з мэтай патрыятычнага выхавання і падтрымкі цікавасці да мінулага сваёй малой радзімы ДУК “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прапануе наведаць Маласваротаўскую бібліятэку-музей, на базе якой дзейнiчаюць тры музейныя залы: “Сялянская хатка”, “Родная зямля ў часы Вялікай Айчыннай вайны” і “Багуслаў Вільчкоўскі: жыццё адданае радзіме”

Пад час экскурсіі вы будзеце мець магчымасць перанесціся ў сялянскую хату мінулага, патрымаць у руках прылады працы і прадметы каждадзеннага побыту нашых продкаў. Наведаўшы зал Вялікай Айчыннай вайны вы ў чарговы раз пераканаецеся ў тым, наколькі мужных і моцных духам сыноў узрасціла беларуская зямля. А больш падрабязна з жыццем Героя Сацыялістычнага Труда, дэпутатам Вярхоўнага савета БССР і старшыней каўгаса “Іскра” вы пазнаёміцеся ў зале “Багуслаў Вільчкоўскі: жыццё адданае радзіме”.

Несумнена, Баранавіцкая зямля багатая на мясціны, якія трэба абавяскова наведаць і адно з іх – Маласваротаўская бібліятэка-музей. А таму чакаем вас па адрасу: в. Малая Сваротва, вул. Вiльчкоўскага 2 “Б” з 10.00-14.00 і 15.00-19.00 акрамя панядзелка i аўторка.

Тэл. для даведак: (163) 64-25-65 (аддзел бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы ЦРБ ім. Яна Чачота)

(163) 43-65-71 (Маласваротаўская бібліятэка-музей)

БиблиоТВ

Год малой родины

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика