д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Сянько Фёдар Пятровіч

6 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1936)
Фёдара Пятровіча Сянько, работніка сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэна Леніна

Сянько Фёдар

Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 года ў вёсцы Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Бацька, Пётр Іосіфавіч Сянько, займаўся гаспадаркай на сваім надзеле, а таксама атхожым промыслам у зімовы перыяд. Быў з найбольш адукаваных у той час людзей у вёсцы, бо закончыў чатыры класы школы. Загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Трох сыноў выхоўвала маці, Анастасія Міронаўна.

Пасля заканчэння ў 1957 годзе Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута Фёдар Сянько працаваў намеснікам старшыні калгаса імя М. І. Калініна Гродзенскага раёна.

У 1959 годзе Фёдар Сянько ў свае няпоўныя 23 гады быў выбраны старшынёй калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна. У той момант калгас знаходзіўся ў цяжкім эканамічным стане. Новы старшыня пачаў сваю дзейнасць з таго, што ўвёў найстражэйшы рэжым эканоміі, стаў распрацоўваць тарфянікі. За два гады сямігодкі валавая вытворчасць малака ў параўнанні з 1957 годам вырасла амаль у два разы, а мяса – у чатыры. Вырасла культура земляробства, усё шырэй знаходзіла прымяненне механізацыя на палях і фермах калгаса.

У 1963 годзе замест пяці паляводчых і адной трактарнай брыгад у «Прагрэсе» было створана тры вытворчых участка, за якімі былі замацаваны пэўныя землі і тэхніка. Быў укаранёны дзяржразлік. У калгасе разгарнулі шырокае жыллёвае будаўніцтва, пачалі добраўпарадкаванне цэнтральнай сядзібы калгаса – вёскі Верцялішкі паводле праекта БелДНІдзіпрасельбуд.

За дзесяць гадоў кіраўніцтва Ф. І. Сянько “Прагрэсам” гаспадарка стала лепшай сярод калгасаў Гродзенскай вобласці. За поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананне васьмігадовага плана, калгас «Прагрэс» у 1971 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Фёдар Пятровіч за планіровачнае вырашэнне і забудову пасёлка Верцялішкі разам з архітэктарамі Г. У. Заборскім і В. Н. Емяльянавым атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР (1971). Забудова Верцялішак таксама адзначана дыпломамі ВДНГ СССР (1970, 1975). Сучасныя Верцялішкі – адзін з буйных у рэспубліцы добраўпарадкаваных аграрна-прамысловых пасёлкаў.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі, Ф. П. Сянько прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Фёдар Пятровіч у 1972 годзе стаў кандыдатам эканамічных навук, быў назначаны на новыя адказныя пасады. У 1972–1976 гадах – першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У 1976–1979 гадах – першы намеснік міністра, а з 20 сакавіка 1979 года па 25 лістапада 1985 года – міністр сельскай гаспадаркі БССР. У 1985–1989 гадах – намеснік загадчыка Аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ЦК КПСС, а ў 1989–1990 гадах – намеснік загадчыка аграрным аддзелам. У 1990–1991 гадах – намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У сакавіку – лістападзе 1991 года – намеснік Прэм’ер-міністра СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1966–1970 гадах і ў 1975–1990 гадах.

У цяперашні час – прэзідэнт ЗАТ «Агратэхналогія» (Масква), член Кансультацыйнага Савета пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі.

Фёдар Пятровіч падрыхтаваў дакументальныя кнігі «Новые Вертилишки» (1970), «Социальное развитие колхоза «Прогресс»» (1973), «Сельское хозяйство Белоруссии» (1982), «Горизонты белорусского села» (1983).

Ф. П. Сянько ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1971), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973, 1976, 1982), ордэнам «Знак Пашаны» (1965), медалямі.

Малодшы брат Фёдара Пятровіча, Ілля Пятровіч Сянько, таксама працаваў старшынёй калгаса ў Гродзенскім раёне, стаў Героем Сацыялістычнай Працы (1986).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

  1. Сенько Фёдор Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И.Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов. Минск, 2014. С.
  2. Сенько Фёдор Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7т. Минск, 2009. Т. 1, кн.  С. 347.
  3. Сенько Фёдор Петрович // Корнилович,Э. А. Беларусь: созвучие политических имен : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилович. Минск : ФУАинформ, 2009. С.
  4. Сенько Илья Петрович ; Сенько Фёдор Петрович // Книга героев Гродненской области / сост.: Ю.М. Алексей, О. М. Якубович. Гродно : Гродненская типография, 2005. С. 142–143.
  5. Сенько Фёдор Петрович // Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923–1991 гг. : историко-биографический справочник / сост. В. И. Ивкин. Москва, 1999. С.
  6. Сянько Фёдар Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна. Мінск, 1993. С. 396.
  7. Сянько Фёдар Пятровіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 588.
  8. Верцялішкі / В. Н. Емяльянаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 601–602.
  9. Сенько, Ф. П. Социальное развитие колхоза “Прогресс” / Ф. П. Сенько. – Минск : Ураджай, 1973. – 134 с. : ил.
  10. Сенько, Ф. П. Новые Вертилишки / Ф. П. Сенько. – Минск : Ураджай, 1970. – 36 с. : ил.
  11. Сенько, Ф. П. Горизонты белорусского села / Ф. П. Сенько. – Минск : Ураджай, 1983. – 151 с. : ил : [12] л. ил.
  12. Сенько, Ф. П. Сельское хозяйство Белоруссии / Ф. П. Сенько. – Минск : Ураджай, 1982. – 28 с.
  13. Светлая,Н. Один из лучших СПК Беларуси отметил 60-летие : [в празднике принял участие Ф. П. Сенько] / Надежда Светлая // Гродзенская праўда. 2010. 9верасня.
  14. Галицкая,В. Главное аграрное ведомство страны: люди, события, факты : Министерству сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь исполнилось 90 лет / В.Галицкая // Белорусское сельское хозяйство. 2009. № 1. С. 10–15.

 

Баранавіцкі раён
Казлякевічы
Сянько Фёдар Пятровіч
юбілей

 

 

____________________________________________________

6 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Фёдара Пятровіча Сянько (1936, Баранавіцкі р-н),
работніка сельской гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча Беларусі,
лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэна Леніна

 

Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся  6  красавіка  1936  года  ў  вёсцы  Козлякевичи  у  Польшчы  (цяпер Баранавіцкі  раён  Брэсцкай  вобласці  Беларусі)  у  сям’і  селяніна. Беларус. Старшы брат Героя Сацыялістычнай Працы И. П. Сянько.

Пасля заканчэння ў 1957 годзе Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута працаваў  намеснікам  старшыні  калгаса  імені  М. И.  Калініна Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1958 годзе ўступіў у КПСС.

У  1959-1972  гадах  –  старшыня  калгаса  «Прагрэс»  Гродзенскага  раёна Гродзенскай вобласці.  Быў выбраны старшынёй калгаса ў няпоўныя 23 гады. У той момант калгас знаходзіўся ў цяжкім эканамічным стане і займаў апошнія месцы ў раёне.  Новы  старшыня  пачаў  сваю  дзейнасць  з  той,  увёў найстражэйшы  рэжым  эканоміі,  стаў  распрацоўваць  тарфянікі.  За  два  гады сямігодкі валавая вытворчасць малака ў параўнанні з 1957 годам вырасла амаль  у  два  разу,  а  мяса  –  у  чатырох  з  лішнім  разу.  Вырасла  культура земляробства, усё шырэйшая знаходзіла прымяненне механізацыя на палях і фермах калгаса.

У  1963  годзе  замест  пяці паляводчых і адной трактарнай брыгад у «Прагрэсе» было створана тры вытворчых  участка,  за  якімі  былі  замацаваны  пэўныя землі  і  тэхніка.  Быў  укаранёны  гасразлік. У калгасе  разгарнулі  шырокае  жыллёвае  будаўніцтва.

За  поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананне васьмігадовага плана, калгас «Прагрэс» у 1971 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Указам  Прэзідыума  Вярхоўнага  Савета  СССР  ад  8  красавіка  1971  года  за выдатныя  поспехі,  дасягнутыя  ў  развіцці  сельскагаспадарчай вытворчасці  і  выкананні  пяцігадовага  плана  продажу  дзяржаве прадуктаў  земляробства  і  жывёлагадоўлі,  Сянько  Фёдару  Пятровічу прысвоена  званне  Героя  Сацыялістычнай  Працы  з  уручэннем  ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У  1972-1976  гадах  –  першы  намеснік  старшыні  Гродзенскага аблвыканкама.

У  1976-1979  гадах  –  першы  намеснік  Міністра,  а з  20  сакавіка  1979  па  25  лістапада  1985  года  –  Міністр  сельскай  гаспадаркі Беларускай ССР.

У 1985-1989 гадах – намеснік загадчыка Аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай  прамысловасці,  а  ў  1989-1990  гадах –  намеснік  загадчыка Аграрным аддзелам ЦК КПСС. У  1990-1991  гадах  –  намеснік  Старшыні  Савета  Міністраў Беларускай  ССР,  старшыня  Дзяржаўнага  камітэта  БССР  па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У сакавіку – лістападзе 1991 года – намеснік Прэм’ер-міністра СССР.  Жыве  ў  Маскве.

У  цяперашні  час  –  прэзідэнт  ЗАТ  «Агратэхналогія», Масква,  член  Кансультацыйнага  Савета  пры  Міністэрстве  сельскай гаспадаркі РФ.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Узнагароджаны  ордэнам  Леніна  (08.04.1971),  3  ордэнамі  Працоўнага  Чырвонага Сцяга  (12.12.1973,  27.12.1976,  26.03.1982),  ордэнам  «Знак  Пашаны» (31.12.1965), медалямі.

Аўтар кнігі “Сацыяльнае развіццё калгаса “Прагрэс” (1973).

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 годзе. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф.

 

 

 

 

 

 

Аб жыцці і творчасці Ф. П. Сянько

  1. Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / сост. В. И. Ивкин. – Москва, 1999.

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика