д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Рымша Андрэй
(каля 1550 – пасля 1595)

Андрэй  Рымша

паэт, адзін з асноўных прадстаўнікоў старажытнай беларускай паэзіі другой паловы XVI — пачатку XVII стагоддзя, заснавальнік панегірычнай паэзіі, пісаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах, быў адным з самых шматмоўных пісьменнікаў свайго часу.

Андрэй Рымша нарадзіўся каля 1550 года ў маёнтку Пянчын Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) у шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. Там у друкарні князя Канстанціна (Васіля) Астрожскага ў 1581 годзе  выдаў свой першы вучнёўскі верш «Которого ся месяца што за старых веков дело короткое описание», які атрымаў назву «Храналогія» (у самім творы такога слова няма). Гэта дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, дзе сцісла выкладзены біблейскія падзеі, што адбыліся ў пэўным месяцы года. Варта адзначыць, што назвы месяцаў у творы даюцца на трох мовах — беларускай літаратурнай мове ХVI ст., старажытняй яўрэйскай i простанароднай, блізкай да мовы тагачасных канцылярскіх папер.

Са скупых біяграфічных звестак пра Андрэя Рымшу вядома, што з 1572 года ён знаходзіўся на прыдворнай службе ў Радзівілаў – спачатку ў Мікалая Рудога, затым ў палявога гетмана Вялікага княства Літоўскага Крыштофа Радзівіла Перуна.

З 1589 па 1599 год выконваў абавязкі падстаросты (прэтара) Біржаў — родавага ўладання Радзівілаў.   Пэўна, у той час завязаліся сяброўскія адносіны з польскамоўнымі паэтамі Янам Казаковічам i Янам Радаванам. Відаць, пад уплывам ix творчасці ён пачаў пісаць на польскай мове. Разам ca сваім мецэнатам Рымша прымаў удзел у аблозе Пскова войскамі Стафана Баторыя.

У 1583 годзе, калі быў падстарастам маёнтка Крыштофа Радзівіла, Андрэй Рымша напісаў значную па памерах паэму на польскай мове, якая ў 1585 годзе была выдадзена ў  Вільні   пад  загалоўкам   «Decretewi acroama, або Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя     справы     Крыштофа Радзівіла». У гэтым творы, прысвечаным вайне 1572—1582гг. паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй, удзельнікам якой быў  i    сам    паэт,    цэнтральнай    фігурай з’яўляецца    Крыштоф Радзівіл,    панегірычнае праслаўленне   якога   складае   аснову аўтарскай задумы. Андрэю Рымшы ўдалося пераканальна апісаць цяжкасці ваенных паходаў, умовы жыцця ў лагерах, даць дэталёвае апісанне  асобных  батальных сцэн,   што  сведчыць  пра   здольнасць аўтара да стварэння буйнамаштабных i складаных па кампазіцыі твораў.

Андрэй Рымша  стаў ў гісторыі старабеларускай літаратуры заснавальнікам жанру панегірычнай (узнёсла-хвалебнай) паэзіі.  Пасля выхаду ў свет «Дзесяцігадовай аповесці…» Рымша склаў тры эмблематычныя вершы-панегірыкі  (“эпіграмы”) на старабеларускай мове, прысвечаныя буйным дзяржаўным дзеячам Вялікага княства Літоўскага: падканцлеру А.Валовічу «На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча…» (1585), складальніку Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года Л. Сапегу «На гербы… Льва Сапегі» (1588),  навагрудскаму ваяводу Фёдару (Тэадору) Скумін-Тышкевічу «На гербы яснавяльможнага пана… Тэадора Скуміна» (1591).

Гэтыя вершаваныя  эпіграмы  на  гербы пералічаных     асоб     выдадзены     ў Віленскай друкарні  Мамонічаў адпаведна ў 1585, 1588 i 1591 гадах. У ідэйнаэстэтычным плане асабліва цікавы змест эпіграмы  на герб Л.Сапегі,  дзе паэт рышмауслаўляе гэтага магната як патрыёта    i    абаронцу    Вялікага    княства Літоўскага, якому пануючыя вярхі Рэчы   Паспалітай,   зыходзячы   з   актаў Люблінскай   уніі   1569 года,   адмаўлялі   ў праве на дзяржаўную самастойнасць i адносную незалежнасць ад Польшчы. Аўтар салідарны з «адрасатам» верша ў   пытанні   правоў   Вялікага   княства Літоўскага адносна экспансіўных дамаганняў    кіруючых    колаў   польскай шляхты.

Па сваім змесце надзвычай блізкі да гэтай эпіграмы і верш, прысвечаны гербу Ф.Скуміна, дзе Рымша  ўзнёсла апявае   патрыятычныя   подзвігі   роду Скумінаў, якія «веру с мужеством отчизне сваей заховали».

Пад канец жыцця паэт займаўся перакладамі. Апошняй дакладнай    звесткай    з    біяграфіі    Андрэя Рымшы з’яўляецца тое, што ў  1593 годзе ім быў зроблены,  a  ў  1595  надрукаваны  ў Вільні пераклад з лацінскай мовы на польскую твора Ансельма Поляка «Хараграфія, альбо тапаграфія… гэта значыць асаблівае і падрабязнае апісанне Святой Зямлі…» (Вільня, 1595).  У XVII ст. гэты твор быў перакладзены на рускую мову ў Маскве.

Без сумнення можна сцвярджаць, што пяру выдатнага паэта належаць і многія іншыя творы, што не дайшлі да нас. Вядомыя ж сёння — яскравае сведчанне яго шматграннага літаратурнага таленту. Памёр Андрэй Рымша пасля 1595 года.

 

Аб жыцці і творчасці А. Рымшы

 

  • Анталогія беларускай паэзіі: у 3т. / пад рэд. Р. Барадуліна [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – Т.1. – 662с.
  • Андрэй Рымша (1550? – 1599?): 440 гадоў з дня нараджэння // Роднае слова. 1990. № 12. С. 44.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск: Бел. Навука, 2006. С.472.
  • Саламевіч, І.У. Андрэй Рымша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — С.514.
  • Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І. Саверчанкі. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 240—241.- (Беларускі кнігазбор).

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика