д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Пацукевіч Соф’я Несцераўна

8 жніўня 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Соф’і Несцераўны Пацукевіч (1926–2008),
жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1971)

patsukevich

Соф’я Несцераўна Пацукевіч нарадзілася 8 жніўня 1926 года ў вёсцы Міцкевічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Молчадскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў беднай сялянскай сям’і. З дзяцінства зведала гора і нягоды. Працоўную дзейнасць пачала ў 1939 годзе, усё жыццё аддала сельскай гаспадарцы.

З 1950 года Соф’я Пацукевіч працавала паляводам у сельскагаспадарчай арцелі «Сталінец», якая тады арганізавалася ў Міцкевічах, восем гадоў – малоказборшчыцай, за пяць кіламетраў дастаўляла флягі на сепаратарны пункт, колькі месяцаў – даяркай.

Па просьбе брыгадзіра Мікалая Мікалаевіча Пугача з 1961 года С. Н. Пацукевіч стала працаваць свінаркай на ферме, даглядаць свінаматак. У першы час вучылася ў вопытнай свінаркі Алены Феліксаўны Сяйло. За парадамі звярталася да ветэрынарнага ўрача Надзеі Красноўскай. Ужо за першы год ёй удалося выгадаваць па 14 парасят ад свінаматкі (па раёне тады сярэднія паказчыкі былі да 12), а потым па 20 перадавала на дарошчванне, стала прызнаным майстрам жывёлагадоўлі. Па выніках за 1966 год С. Н. Пацукевіч выгадавала 860 парасят, у разліку на асноўную свінаматку – 21,5. Гэта быў лепшы паказчык свінарак Баранавіцкага раёна. Заатэхнікам калгаса тады быў Іван Васільевіч Вінічак. Соф’я Несцераўна была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблестный труд» (1966).

Арцель «Сталінец» 18 сакавіка 1951 года была аб’яднана з калгасамі імя Кірава і імя Калініна. 10 чэрвеня 1959 года да «Сталінца» далучаны калгас імя Катоўскага. 25 снежня 1962 года арцель атрымала назву «Зара камунізма», а з 28 лістапада 1969 года – калгас «Зара камунізма». Старшынямі былі А. А. Ціўнчык, А. В. Пугач, П. К. Сарговіцкі, Іван Рыгоравіч Канатопаў. За гады VІІІ пяцігодкі вытворчасць мяса ў калгасе ўзрасла з 2.987 да 4.896 цэнтнераў. У 1961 годзе на 100 га сельгасугоддзяў было выраблена 36,4 цэнтнера мяса, а ў 1978-м – 153.

С. Н. Пацукевіч датэрмінова выканала вытворчыя заданні VIII пяцігодкі (1966–1970) і свае асабістыя сацыялістычныя абавязацельствы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за поспехі ў выкананні плана па продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».

Соф’я Несцераўна выбірался дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання (1967–1971). У 1969 годзе прынята ў шэрагі КПСС.

На пачатку 1980-х на ферме, якой загадвала С. Н. Пацукевіч, было 1200 свіней, 100 свінаматак.

Соф’я Несцераўна і Мікалай Ігнатавіч выхавалі сямёра сыноў. У дзяцей розныя прафесіі, але адносіны да працы такія ж, як у маці. Павел, які стаў шафёрам, механізатарам, і Юрый, які закончыў Пінскі сельгастэхнікум і стаў брыгадзірам, звязалі свой лёс з родным калгасам. Соф’я Несцераўна была ўзнагароджана ордэнам «Материнская слава» ІІІ ступені, медалямі «Медаль материнства» І і ІІ ступеняў.

С. Н. Пацукевіч памерла 5 снежня 2008 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Пацукевич Софья Нестеровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда : биогр. справочник / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 172.
  2. Пацукевич Софья Нестеровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 196–197.
  3. Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка / укл. М. І. Бернат. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 597–598.
  4. Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 475.
  5. Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 355.
  6. Литвинчук, С. Свет в окнах : [очерк о С. Н. Пацукевич] / С. Литвинчук // Земные звёзды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П.Сутько, В. И. Хомич, Е. В. Шилова. Минск : Беларусь, 1978. С. 248–254.
  7. [Пацукевич Софья Нестеровна] // Наш край. Барановичи, 2011. 11 августа. C. 2. (Исторические даты недели).
  8. Памяти Софьи Нестеровны Пацукевич : [некролог] / ЯзубецН. М., Тенюшко Н. Ф., Доменикан Н. В., Бурдук Д. М. [и др.] // Наш край. Барановичи, 2008. 6 декабря. С. 3.
  9. [С. Н. Пацукевич : фото] // Сельское хозяйство Белоруссии. 1988. № 2. С. 7.
  10. Дошкевич, С. На работу – всей семьей : [о семье С. Н. Пацукевич] / С. Дошкевич // Советская Белоруссия. 1983. 10 июля. С. 2.
  11. Солодуха,С. По примеру матери : [о семье С. Н. Пацукевич] / С.Солодуха // Знамя коммунизма. Барановичи, 1983. 1 июня. С. 2.
  12. Пугачева, С. По пути роста : Колхозу «Заря коммунизма» – 30 лет : [история колхоза] / С. Пугачева // Знамя коммунизма. Барановичи, 1979. 15 декабря.
  13. Литвинчук, С. Свет в окнах : [очерк о С. Н. Пацукевич] / С. Литвинчук // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 19 декабря.
  14. Пацукевич, С. Личный вклад : [о своей судьбе] / С. Пацукевич // Сельская газета. 1972. 23 ноября.
  15. Пацукевич, С. [О своей работе рассказывает свинарка колхоза «Заря коммунизма» Барановичского района] / С. Пацукевич // Свиноводство. 1972. № 6. С. 34.
  16. Ракитин, А. Государственный человек : [о С. Н. Пацукевич] / А. Ракитин // Знамя коммунизма. Барановичи, 1971. 10 апреля.
  17. Слава героям труда! : В Президиуме Верховного Совета СССР : [о присвоении звания Героя Социалистического Труда труженикам Белоруссии, в т. ч. С. Н. Пацукевич] // Заря. 1971. 8 апреля.
  18. Встречи с кандидатами : [о встрече с кандидатом в депутаты Верховного Совета БССР С. Н. Пацукевич] // Знамя коммунизма. Барановичи, 1967. 3 марта.
  19. Казей, П. Она служит примером : [о С. Н. Пацукевич] / П. Казей ; фото И. Бутько // Знамя коммунизма. Барановичи, 1967. 17 февраля.
  20. Свинарка колхоза «Заря коммунизма» Барановичского района С. Н. Пацукевич : [стихи о ней; портрет] // Заря. 1967. 1 января.

 

 

Баранавіцкі раён
Міцкевічы
Пацукевіч Соф’я Несцераўна
юбілей

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика