д. Новая Мышь, ул. Парковая, 1

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Совет молодежи

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Малевіч Канстанцін Іванавіч

23 сакавіка 2020 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Малевіча (1930, Баранавіцкі р-н),
вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі

malevich

Нарадзіўся ў д. Замошша Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. – лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута і на працягу чатырох год працаваў галоўным урачом участковай бальніцы.

У 1957 г. паступіў у клінічную ардынатуру на кафедру акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута.

З 1959 па 1962 гг. працаваў асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага, а затым Гродзенскага медыцынскіх інстытутаў. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафілактыка ўнутрычарапных кровазліццяў у плода», а ў 1968 г. выбраны дацэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага медінстытута.

У 1975 г. здзейснілася абарона доктарскай дысертацыі на тэму «Скарачальная дзейнасць маткі ў жанчын з генітальным інфантылізмам». У 1976 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

З 1976 па 1980 гг. узначальваў кафедры акушэрства і гінекалогіі ў Цэлінаградскім, затым Смаленскам медыцынскіх інстытутах. У 1980 г. выбраны на пасаду загадчыка другога кафедрай акушэрства і гінекалогіі БелГИУВ, якой кіраваў да 1998 г.

Вучнямі К. И. Малевіча абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый.

У 1997 г. выбраны Ганаровым акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі па секцыі «Лазерная медыцына».

З’яўляецца аўтарам (сааўтарам) 4 вынаходстваў і 60 рацыяналізатарскіх прапаноў, у 1986 г. узнагароджаны граматай «Выдатнік рацыяналізатарства і вынаходніцтва». Апублікаваў 295 навуковых работ, у тым ліку 4 манаграфіі, 5 метадычных рэкамендацый. Працяглы час быў актыўным лектарам таварыства «Веды», член Беларускага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў, неанатолагаў, член спецыялізаваных вучоных Саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый пры Мінскам і Гродзенскім медыцынскіх інстытутах.

Узнагароджаны медалямі «За доблесная праца» і «Ветэран працы».

Працы К. И. Малевіча

1. Малевич Константин Иванович (К 75-летию со дня рождения) // Белорусский медицинский журнал. — 2005. — № 2. — С. 125.
2. Малевич К. И. Внутричерепные кровоизлияния у плода и их профилактика. — Минск : Минский государственный медицинский институт, 1964.
3. Малевич, К. И. Лечение и реабилитация при гинекологических заболеваниях [Текст] : справ. пособие / К. И. Малевич, П. С. Русакевич. — Минск : Вышэйшая школа, 1994. — 367 с. : рис. — Библиогр.: С. 365 — 366.
4. Малевич К. И. Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии / К. И. Малевич. — Минск : Вышэйшая школа, 1992. — 122 [2] с.

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика