д. Новая Мышь, ул. Парковая, 1

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Совет молодежи

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Грыгорчык Марат Казіміравіч

1 верасня 2017 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Марата Казіміравіча Грыгорчыка (1962, Баранавіцкі р-н),
артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі

marat

Марат Казіміравіч Грыгорчык нарадзіўся 1 верасня 1962 г. в вёске Палонка Баранавіцкага раёна. Скончыў Беларускую акадэмію музыкі ў 1993, клас А. Генералава. З 1990 года  – саліст Нацыянальная акадэміі тэатра оперы Беларусі. Рэдкая прігожасць голасу, тонкая музыкальнасць, цеплыня, шчырасць, лірычная напоўненасць выканання прынеслі севаку вялікі поспех у партыях Таміна (“Чарадзейная флейта” В. А. Моцарта), Герцага, Рычарда, Альфрэда (“Рыгалета”, “Баль – маскарад”, “Травіята” Дж. Вердзі), Пінкертона, Каварадосі (“Чыо – Чыо – сан”, “Тоска” Дж. Пучыні), Каніо (“Паяцы” Р. Леанкавала), Хазэ (“Кармэн” Ж. Бізэ), Ленскага (“Яўген Анегін” П. Чайкоўскага), Юродзівага (“Барыс Гадуноў” М. Мусаргскага). Стварыў выразныя вобразы Майстра і Іешуа ў оперы Я. Глебава “Майстар і Маргарыта”, Свеціловіча ў “Дзікім паляванні караля Стаха” У. Солтана. Творчым дасягненнем стала партыя тэнара ў Рэквіеме Дж. Вердзі. Выступаў на сцэнах Вялікага Тэатра ў Маскве, Марыінскага тэатра (Санкт – Пецярбург), Сафійскай народная оперы. Канцэртаваў у Буэнас – Айрэсе, спяваў у Падуі на адкрыцці мемарыяльнай дошкі Ф. Скарыне. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. Глінкі (1991, 2-я прэмія), дыпламант міжнароднага конкурсу “Новыя галасы” (1992, Германія).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

 

 

Аб жыцці і дзейнасці М. К. Грыгорчыка

  1. Бунцэвіч, Н. Мары Марата / Надзея Бунцэвіч // Культура. – 2013. – №36. – С. 9.
  2. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Т. 1 : “А досвіткі…” – Кучынская / рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. – Мн. : БелЭн, 2002. – 568 с. : іл.

 

 

Баранавіцкі раён
Палонка
Грыгорчык Марат Казіміравіч
юбілей

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика