д. Новая Мышь, ул. Парковая, 1

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Совет молодежи

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Данілевіч Аляксандр Андрэевіч

4 снежня 2017 г. – 140 гадоў з дня нараджэння
Аляксандра Андрэевіча Данілевіча (1877, зараз Баранавіцкі р-н – 1949),
беларускага педагога, публіцыста, матэматыка

Аляксандр Андрэевіч Данілевіч нарадзіўся ў  1877, в Моўчадзі Слонімскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці. У 1896 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце універсітэта Шаняўскага ў Маскве. У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаянск Іркуцкай губерні.

Восенню 1917 года прыехаў у Мінск. Працаваў у першых беларускіх навучальных установах. Пісаў артыкулы па пытаннях беларускай нацыянальнай асветы, арганізацыі беларускай школы.  Публікаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыццё», часопісе «Рунь».

З 1920 года ў Заходняй Беларусі. Выкладаў матэматыку ў Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналогію, аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Пасля 2-й сусветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ. Памёр у 1954 годзе ў Вільні, пахаваны на Ліпаўскіх могілках недалёка пекла царквы, 100 метраў пекла Яна Цеханоўскага.

 

Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003.

Чэмер, А. Наваградская беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс: Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

 

 

 

Баранавіцкі раён
Моўчадзь
Данілевіч Аляксандр Андрэевіч
юбілей

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика