д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Буйло Канстанцыя

14 студзеня 2013 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло (1893–1986), паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

Канстанцыя Антонаўна Буйлонарадзілася 14 студзеня 1893 года ў сялянскай сям’і. Бацькі, Антон Аляксандравіч і Анастасія Францаўна (Бусел), мелі сямёра дзяцей. Жылі спачатку ў Вільні. Бацька Канстанцыі працаваў там старшым конюхам у стайнях князя Гагарына, а пасля пераезду ў 1895 годзе ў мястэчка Вішнева Ашмянскага павета(цяпер Валожынскi раён) стаў арандатарам, лясным аб’ездчыкам. Антон Аляксандравiч быў пiсьменны, iмкнуўся даць адукацыю ўсiм сваiм дзецям. Жылi вельмi бедна, часта пераязджалi. У цяперашнiм Баранавiцкiм раёне з Канстанцыяй Буйло звязана вёска Скробава.
Грамаце дзяўчынка навучылася дома, заахвоцiлася пiсаць вершы. Канстанцыя Буйло скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні ў 1914 годзе. Настаўнічала на Лагойшчыне, загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915–1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Канстанцыя працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 годаi да самай смерцi жыла ў Маскве (завулак Цiхвiнскi, 11). Працавала на заводзе «Аграном» (1929–1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934–1940), начальнікам аператыўнага аддзела (1940–1951), затым выконвала абавязкі намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам. На пенсii з 1954 года.
У маi 1916 года выйшла замуж за Вiталiя Калечыца. У лютым 1918 года нарадзiла сына Яўгенiя. У 1920-ыя гады асабiстае жыццё складвалася вельмi шчаслiва, у яе быў любiмы муж, яна гадавала сына. У 1933 годзе яе мужа рэпрэсiравалi i яна стала жонкай “ворага народа”. Вiталiй Калечыц быў на пасяленнi, а ў 1938 годзе арыштаваны зноў, згiнуў назаўсёды.
Новы перыяд творчасцi пачаўся ў Канстанцыi Буйло ў Вялiкую Айчынную вайну. Паэтэса зноў апынулася сярод беларускiх пiсьменнiкаў, якiх вайна закiнула ў Маскву. Асноўныя тэмы яе творчасцi – лёс народа i асобных людзей, працоўны ўздым, узаемаадносiны памiж людзьмi. Хоць жыццё трымала паэтэсу далёка ад Беларусi, пiсала яна толькi на беларускай мове. У 1944 годзе была прынята ў Саюз пiсьменнiкаў СССР.
Канстанцыя Буйло дэбютавалавершамі ў 1909 г. у газеце «Наша ніва». Першуюкнігу «Курганная кветка» (1914, Вільня, факсімільнаевыданне ў 1989) адрэдагаваў Янка Купала.З’яўляецца аўтарам п’ес «Кветка папараці» (1914, пастаўлена ў 1919) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921). У сваёй творчасці яна шырока выкарыстоўвала фальклорныя матывы, вобразы народнай міфалогіі. Стаяла ля вытокаў беларускай лiтаратуры, была першапраходцам, асаблiва ў станаўленнi так званай жаночай паэзii, падмурак якой яна закладвала разам з Цёткай (Алаiзай Пашкевiч).
Паэтэса была аўтарам зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выходзілі таксама івыбраныятворы, пачыная з 1954 года:«Выбранае» (1968, 1976), выбраныятворы ў двухтамах (1981). Напісалакніжківершаў для дзяцей: «Юрачка» (1957), «У бляскузор» (1968), «Вясной» (1984). Многіявершыпаэтэсыпакладзены на музыку. Асаблівашырокуювядомасцьзаймела песня «Люблю», якая стала народнай.
У 1948 годзе К. Буйло зноўвыйшла замуж – за Барыса Ермакова.
За сваю лiтаратурную дзейнасць Канстанцыя Буйло ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і медалямі. У 1968 годзе атрымала ганаровае званне – заслужаны дзеяч культуры БССР.
Памерла 4 чэрвеня 1986 года. Пасля смерці Канстанцыя Буйло была пахавана спачатку ў Маскве, але ў 1989 годзе ўрна з прахам беларускай паэтэсы перавезена ў в. Вішнева Валожынскага раёна, дзе на магіле пастаўлены помнік.
У гонар Канстанцыі Буйло ўстаноўлена мемарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе, якой прысвоена яе імя. У Мiнску iмя паэтэсы дадзена адной з вулiц.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Вялеська Таццяна Славаўна, гал. бiблiёграф

Творы К. Буйло

  1. Пялёсткi курганнай кветкi : вершы / Канстанцыя Буйло ; укл. i прадмова В. Шнiпа. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2007. 95 с.: партр. (Бiблiятэка школьнiка).
  2. Выбраныя творы : у 2 т. / Канстанцыя Буйло ; уступ. артыкул Д. Чаркасавай. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1981.
  3. Вершы (раней не публікаваліся), пісьмы / Канстанцыя Буйло ; уступ. слова “Ускалыханая “Нашай Нівай…” і публ. Д. Чаркасавай] / // Полымя. 1993. №1. С. 114–138.
  4. Люблю ; Роднаму краю ; Звон ; Да працы : [i iнш. вершы] / Канстанцыя Буйло // Люблю наш край…: Валожыншчына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка, ліставанне / уклад., падрыхт. тэкстаў і камент. В. Рагойшы. Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. С. 3, 137–143.

 

Аб жыццi i творчасцi паэтэсы

  1. БуйлоКанстанцыя// Беларускія пісьменнікі: бiябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН РБ ; Беларуская энцыклапедыя ; рэдкал.: І.Э. Багдановіч і інш. Мiнск : БелЭН, 1992. Т. 1. С. 384–389.
  2. Буйло КанстанцыяАнтонаўна// Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мiнск : БелЭН, 1996. Т. 3. С. 320–321.
  3. Канстанцыя Буйло // Беларускія пісьменнікі (1917–1990): даведнік / скл. А.К. Гарадзіцкі. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 69–70.
  4. Бельскі, А.І.Паэзiя Канстанцыi Буйло i Ганны Ахматавай у кантэксце iдэi роднай зямлi // Бельскi, А. I. Галасы і вобразы: літ.-крыт. артыкулы / Алесь Бельскі. Мінск: Литература и Искусство, 2008. С. 47–54.
  5. Чаркасава, Д. Яе крамнiсты шлях / Дзiяна Чаркасава // Люблю наш край…: Валожыншчына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка, ліставанне / уклад., падрыхт. тэкстаў і камент. В. Рагойшы. Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. С. 133–137.
  6. Курков, И.Н.Люблю наш край… : [пра К. Буйло] // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / Илья Курков. Минск: Медиафакт, 2005. С. 37–38.
  7. Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. 2 выд. Мiнск : Беларуская навука, 2001. Т. 1. – Са зместу: Канстанцыя Буйло. – С. 20–22, 451–452.
  8. Буйло, И. По пройденным дорогам: [воспоминания младшей сестры поэтессы Констанции Буйло об их семье, о сестрах] / Инна (Михалина) Буйло // Голас Радзімы. 1997. 10 крас. (№15). С.6; 17 крас. (№16). С.6; 24 крас. (№17). С. 6; 1 мая (№18). С.6; 8 мая (№19/20). С.6; 22 мая (№21). С. 6.
  9. Гарэцкі, Р. Сяброўства творцаў: браты Максім і Гаўрыла Гарэцкія і беларускія паэткі – Канстанцыя Буйла і Наталля Арсеннева / Радзім Гарэцкі // Роднае слова. 2006. №9. С. 100–104.
  10. Карлюкевіч, А. “Усё ў краю тым сэрцу міла…”: [вытрымкі з лістоў паэтэсы, заслуж. дзеяча культуры Беларусі Канстанцыі Буйло] / А. Карлюкевіч // ЛіМ. 1997. 3 студз. (№1). С. 14–15.
  11. Марціновіч, А. Спеўная струна адкрытай душы / Алесь Марціновіч // Беларуская думка. 2003. №1. С. 144–155.
  12. Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі : Буйло Канстанцыя Антонаўна / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №2. С. 35–36.
  13. Прыбытка, Г. “Як і раней, жыву ў Маскве”: старонкі з жыцця Канстанцыі Буйло / Г. Прыбытка // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. №10. С. 72–74.
  14. Савіцкая, А.А. Гісторыя сусветнага тэатра: [пра жыццё і набыткі ў нац. драматургіі Леапольда Іванавіча Родзевіча (1895, Вілейскі р-н – 1938) і паэтэсы Канстанцыі Антонаўны Буйло (1893, Вільня – 1986)] / А.А. Савіцкая // Народная асвета. 1998. №1. С. 83–88.
  15. Содаль, У. Згадкі Канстанцыі Буйло / У. Содаль // ЛіМ. 1993. 1 студз. (№1). С. 6–7.
  16. Тарасюк, Л.Белорусский поэтический импрессионизм: [рассматривается творчество М. Богдановича, З. Бядули, К. Буйлои др.] / Л. Тарасюк // Нёман. 1996. №6. С. 241–252.
  17. Чаркасава, Д. Праз пакуты, цярпенне і нязгасную надзею: [жыццё і творчасць паэтэсы К. Буйло] / Дзiяна Чаркасава // Голас Радзімы. 1993. 7 студз. (№1). С. 1,6.

 

 

Баранавiцкi раён
Валожынскi раён
Вiшнева, в.
Буйло Канстанцыя Антонаўна
юбiлей

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика