д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Наши знаменитые земляки

Наши знаменитые земляки

Міцкевіч

Адам Бярнард Мiцкевiч

(1798, Баранавiцкi р-н цi Навагрудчына – 1855),
паэт, грамадскі дзеяч, публiцыст, асветнiк

Адам Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 года на хутары Завоссе Навагрудскага павета (цяпер вёска Завоссе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і збяднелага шляхціца.

Бацька, Мікалай Міцкевіч, быў адвакатам. Маці, Барбара, паходзіла з Маеўскіх. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі.

Скончыў Навагрудскую дамініканскую школу ў 1815 годзе і гісторыка-філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта ў 1819 годзе. Удзельнічаў у тайным студэнцкім таварыстве філаматаў (сяброў навукі), што зрабіла ўплыў на ўсё далейшае жыццё. Першыя паэтычныя творы А. Міцкевіч напісаў пад уплывам філамацкіх ідэй: паэма “Мешка, князь Навагрудскі” (1822), апавяданне “Жывіла” і іншыя.

Настаўнічаў у павятовай школе ў Коўне (1819–1823, Літва). Працягваў кіраваць дзейнасцю філаматаў, якія ў 1821 годзе ператварыліся ў таварыства філарэтаў. У перыяд настаўніцтва ў Коўне А. Міцкевіч пакахаў прыгажуню Марылю Верашчаку. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы А. Міцкевіч прысвяціў свайму першаму каханню.

Па стану здароўя быў вымушаны ўзяць адпачынак, жыў у Вільні. Тут ён стварыў паэму “Гражына” (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі, распачаў сваю шматгадовую працу над філасофскім творам “Дзяды”.

Следчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух “польскай моладзі ў Літве”, зацікавілася А. Міцкевічам. Ён быў арыштаваны, з кастрычніка 1823 года знаходзіўся ў ссылцы. Жыў у Пецярбургу, Маскве, Адэсе. Сышоўся з дзекабрыстамі К. Рылеевым і А. Бястужавым, удзельнчаў у так званых “руска-польскіх перагаворах”. У Крыму напісаў паэтычны цыкл “Крымскіх санетаў” і шэраг вершаў. Вясной 1826 года ўвайшоў у маскоўскае літаратурнае асяроддзе, зблізіўся з Я. Баратынскім, А. Грыбаедавым,
П. Вяземскім, М. Пагодзіным i iншымі. Пазнаёміўся з А. С. Пушкіным, так пачалося іх сяброўства. Пераклады твораў А. Міцкевіча на рускую мову з’явіліся ў “Московском телеграфе” і мелі вялікі поспех.

Каля пяцi гадоў Адам Міцкевіч пражыў у Расіі. З мая 1829 года ў эміграцыі. Вандраваў па Еўропе, пабываў у многіх гарадах Германіі, Чэхіі, Швейцарыі, пакуль не асеў у Парыжы. У час падарожжа пазнаёміўся з І. Гётэ. У Рыме пасябраваў з рускім мастаком К. Бруловым, амерыканскім пісьменнікам Ф. Куперам. У гэты час А. Міцкевіч распачаў працу над сваім галоўным творам – паэмай “Пан Тадэвуш”. Гэта велічная песня роднай Беларусі, яе першародным пушчам і затуманеным палеткам, расквечаным лугам і салаўіным рэхам. У паэме паэт ўжывае шмат тапонімаў сваёй малой радзімы: Наваградак, Мыш, Ляхавічы, Крашын, Карэлічы, Мір, Дзятлава, Нёман і іншыя.

У 1834 годзе А. Міцкевіч ажаніўся з Цалінай Шыманоўскай, якая нарадзіла шасцёра дзяцей. Каб палепшыць матэрыяльнае становішча, чытаў курс лекцый па лацінскай літаратуры ў Лазанскай акадэміі (1839) і па гісторыі славянскіх літаратур у Калеж дэ Франс у Парыжы (1840–1844).

У 1848 годзе на падтрымку руху карбанарыяў у Італіі арганізаваў Польскі легіён, які, уліўшыся ў армію Гарыбальдзі, да канца змагаўся супраць Аўстрыйскай імперыі. У 1849 годзе рэдагаваў у Парыжы інтэрнацыянальную газету “La Tribune des Peuples” (“Трыбуна народаў”). Вызваленне Польшчы звязваў з нацыянальна-вызваленчай і сацыяльнай барацьбой іншых народаў Еўропы.

Адам Міцкевіч памёр у Канстанцінопалі ад халеры 26 лістапада 1855 года. Цела было перавезена ў Францыю і пахавана на парыжскіх могілках у Манмарансі. У 1890 годзе астанкі перавезены ў Кракаў і пахаваны ў Вавельскім кафедральным саборы.

Творчасць Адама Міцкевіча зрабіла вялікі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры. Тыпалагічна блізкая да “Пана Тадэвуша” паэма Якуба Коласа “Новая зямля”. Міцкевічаўскія традыцыі народнасці, рэалізму і рамантызму развівалі М. Танк, А. Куляшоў, В.Таўлай, П.Пестрак, М. Лужанін, П. Панчанка, Я. Семяжон і іншыя.

Яго імем названы вуліцы ў Навагрудку, Брэсце (з 1922 г.), Гродне і іншых гарадах Беларусі. У Навагрудку працуе дом-музей А. Міцкевіча (адноўлены ў 1955 г.). У Брэсце ў 1965 годзе ўстаноўлены бюст А. Міцкевіча (скульптар А. Шмакаў). У Завоссі Баранавіцкага раёна 8 верасня 1998 года адкрыты музей-сядзіба Міцкевічаў. Нашы гісторыкі, будаўнікі, рэстаўратары ўзнавілі дом і ўсе гаспадарчыя пабудовы.

У Беларусі шырока адзначалася 200-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Адбыліся навуковыя канферэнцыі, літаратурныя святы і вечарыны. У Брэсце прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Асоба і творчасць Адама Міцкевіча ў кантэксце сусветнай культуры” (11–12 сак. 1998 г.).

Творы А. Міцкевіча

  1. Гражына: [урыўкі] ; Пан Тадэвуш : [урыўкі] ; Да Нёмана : [варыянты перакладу] ; Пра Беларусь і беларускую мову / Адам Міцкевіч // Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. Мінск : Беларуская навука, 2011. Кн. 1. С. 280–295.
  2. Пілігрым/ Адам Міцкевіч ; пер. на бел. мову, улад., маст. афармленне Г. Шэўмера. Мінск : Кнігазбор, 2010. 15 с.: іл.
  3. Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве / Адам Міцкевіч ; прадмова К. Цвіркі. Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. 438 с.: іл. (Школьная бібліятэка).
  4. Пан Тадэвуш(зачын) ; Гражына ; Свіцязь ; Свіцязянка ; Рыбка ; Люблю я ; Лілеі ; Да Нёмана / Адам Міцкевіч // Мае браты, мае суседзі : творы пісьменнікаў блізкага замежжа / уклад., уступ. арт. Т. Кабржыцкай. Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. (Бібліятэка школьніка). С. 332–400.
  5. Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве / Адам Міцкевіч ; пер. з пол. мовы і камент. Я. Семяжона; прадмова К. Цвіркі. Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. 415 с.: іл. (Бібліятэка школьніка).
  6. Две баллады : [“Свитязь” ; “Тукай”] / Адам Мицкевич ; пер. С. Свяцкий // Новая Польша. 2006. № 4. С. 36–41.
  7. Пан Тадэвуш : (урывак з быліцы першай) / Адам Міцкевіч ; пер. Б. Тарашкевіча // Я тут бачу свой край… : Маладзечаншчына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія. Мінск : Мастцакая літаратура, 2005. С. 91–95.
  8. Сон; Да*** ; У альбоме Цаліне Ш. ; У альбом С. Б. ; І. Да Лауры ; ХVІ. Дабранач / Адам Міцкевіч // Яна і Я : вершы і песні пра каханне. Мінск : Радыёла-прлюс, 2005. С. 78–84.
  9. Выбраныя творы / Адам Міцкевіч; уклад., прадм. і камент. К. Цвіркі. Мінск : Беларускі кнігазбор, 2003. 640 с., 8 с. іл.
  10. Дзяды : паэма / Адам Міцкевіч ; пер. і ўступ. арт. К. Цвіркі. Мінск : Беллітфонд, 2001. 302 с. : іл.
  11. Вершы і паэмы / Адам Міцкевіч ; прадмова А. Лойкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. 279 с.

 

Аб жыцці і творчасці А. Міцкевіча

  1. Адам Міцкевіч// Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 94–99.
  2. Мицкевич Адам// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 5. С. 125–126.
  3. Міцкевіч Адам// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 488–489.
  4. Міцкевіч Адам// Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х–ХІХ стагоддзі : энцыклапедычны даведнік / склад. Г. А. Маслыка. Мінск : БелЭн, 1995. С. 498–505.
  5. Вонтрубский, Л.Музей Адама Мицкевича в Новогрудке / Лешек Вонтрубский // Новая Польша. 2010. № 1. С. 69–70.
  6. Булыга, А.Беларусізмы ў мове паэзіі Адама Міцкевіча / Аляксандр Булыга // Роднае слова. 2010. № 3. С. 40–42.
  7. Праневіч, Г. М.А. Міцкевіч па-беларуску, альбо Пераклад як фактар нацыянальна-культурнай самаідэнтыфікацыі ў беларускім рамантызме ХІХ–ХХ стст. / Г. М. Праневіч // Весці Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. 2009. № 2. С. 76–87.
  8. Брусевіч, А.Адам Міцкевіч і беларускі рамантызм / Анатоль Брусевіч // Актуальныя праблемы паланістыкі : зб. арт. Мінск : Права і эканоміка, 2009. С. 45–53.
  9. Міцкевіча Адамадом-музей ; Мицкевича Адама дом-музей : [г. Новогрудок] ; Мицкевичей музей-усадьба “Заосье” ; Міцкевічаў музей-сядзіба “Завоссе” ; // Музеi Беларусi. Музеи Беларуси. Мiнск : БелЭн, 2008. С. 391–397.
  10. Міцкевіч Адам// 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. Мінск, 2008. С. 194–198.
  11. Ляшук, В. Я.Адам Міцкевіч // Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 101–108.
  12. Ліхадзееў, У.Адам Міцкевіч на паштоўках канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя / Уладзмір Ліхадзееў ; уступ. арт. А. Мальдзіса. Мінск : Тэхналогія, 2008. 223 с.: іл. (У пошуках страчанага).
  13. Янушкевіч, Я.“Ты – скала…”, або Незапатрабаваная вяршыня – Адам Міцкевіч / Язэп Янушкевіч // Роднае слова. 2008. № 12. С. 3–6.
  14. Белявец, А. Адметнасці погляду : [пра пленэр фатографаў “Па мясцінах А. Міцкевіча”] / А. Белявец // Мастацтва. 2008. № 10. С. 20.
  15. Рыбчонак, С. А.З гісторыі Завосся Міцкевічаў / С. А. Рыбчонак, У. М. Пярвышын // Архіварыус : зб. навук. паведамленняў і артыкулаў. Мінск, 2007. Вып. 5. С. 203–214.
  16. Мальдзіс, А. І.У якім Завоссі нарадзіўся Адам Міцкевіч ; “Малая”, “сярэдняя” і “вялікая” Радзімы Адама Міцкевіча // Мальдзіс, А. І. Выбранае / Адам Іосіфавіч Мальдзіс ; уклад. В. Грышкевіч. Мінск : Кнігазбор, 2007. С. 427–430, 437–442. (Беларускі кнігазбор. Сер. ІІ. Гісторыка-літаратурныя помнікі).
  17. Беспамятных, Н.“Малая Родина»: от литературной метафоры к научной категории / Н. Беспамятных // Мастацкая адукацыя і культура. 2007. № 2. С. 18–22.
  18. Адам Мицкевичи польский романтизм в русской культуре : сб. статей. Москва : Наука, 2007. 283 с.
  19. Чаропка, В.Пясняр Літвы. Адам Міцкевіч // Чаропка, В. Лёсы ў гісторыіі / Вітаўт Чаропка. Мінск : Беларусь, 2005. С. 425–441.
  20. Малахоўскі-Лэмпіцкі, С.Міцкевіч і вольнае мулярства / Станіслаў Малахоўскі-Лэмпіцкі // Вольныя муляры ў беларускай гісторыі / Бел. гіст. таварыства. Вільня : Gudas, 2005. С. 148–156.
  21. Еўмянькоў, В. І.Гісторыя “славянскасці” ў творчасці Адама Міцкевіча / В. І. Еўмянькоў // Весці Бел. дзярж. пед. ун-та імя М. Танка. Серыя 1. 2005. № 2.
  22. Адам Міцкенвіч – “геній памежжа культур” : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі // Народная асвета. 2005. № 11. С. 67–77.
  23. Ляшук, В. Я.Вывучэнне творчасці Адама Міцкевіча ў школе : дапам. для настаўнікаў / Вера Якаўлеўна Ляшук. Мінск : Аверсэв, 2003. 110 с.
  24. Климчук, В. Чей поэт А. Мицкевич? / Виталий Климчук ; вступ. ст. М. А. Багдановiча. 2 изд., доп. Брест : Лавров, 2003. 90 с., 8 л. ил.
  25. Климец, М.Младший брат Адама Мицкевича : [об Александре Мицкевиче (1801–1871), историке, этнографе, юристе, похороненном в Кобрине] / Михаил Климец // Заря. 2002. 9 апр.
  26. Хай на зямліяго не згасне след : Да 200-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : бібліяграфічны паказальнік / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. Брэст : Выд-ва С. Лаўрова, 1998. 96 с.
  27. Мархель, У. І.“Ты як здароўе…” : Адам Міцкевіч і тэндэнцыі адраджэння беларускай літаратуры / У. І. Мархель. Мінск : Беларуская навука, 1998. 125 с.
  28. Друшчыц, С.“І колькі там роднага сэрцу майму…” : [пра музей-сядзібу А. Міцкевіча ў Завоссі] / С. Друшчыц // Роднае слова. 1998. № 10. С. 166–174.
  29. Барысюк, У.Адам Міцкевіч у беларускім гучанні : [пра міжнар. навук.-практ. канферэнцыю “Асоба і творчасць А. Міцкевіча ў кантэксце сусветнай культуры”] / У. Барысюк // Народная трыбуна. 1998. 14 сак.
  30. Адам Міцкевіч / Расціслаў Пратасевіч, Станіслаў Рачэўскі // Берасцейскія карані ‘98 : гіст.-краязн. і літ. зб. Брэст, 1998. С. 31–39.
  31. Адам Міцкевічі Беларусь. Adam Mickiewicz a Bialorus / укл. В. Грышкевіч. Мінск : ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. 318 с.

Андрэй  Рымша

Андрэй Рымша
(каля 1550 – пасля 1595)

паэт, адзін з асноўных прадстаўнікоў старажытнай беларускай паэзіі другой паловы XVI — пачатку XVII стагоддзя, заснавальнік панегірычнай паэзіі, пісаў на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах, быў адным з самых шматмоўных пісьменнікаў свайго часу.

Андрэй Рымша нарадзіўся каля 1550 года ў маёнтку Пянчын Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл.) у шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Астрожскай школе на Валыні. Там у друкарні князя Канстанціна (Васіля) Астрожскага ў 1581 годзе  выдаў свой першы вучнёўскі верш «Которого ся месяца што за старых веков дело короткое описание», які атрымаў назву «Храналогія» (у самім творы такога слова няма). Гэта дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, дзе сцісла выкладзены біблейскія падзеі, што адбыліся ў пэўным месяцы года. Варта адзначыць, што назвы месяцаў у творы даюцца на трох мовах — беларускай літаратурнай мове ХVI ст., старажытняй яўрэйскай i простанароднай, блізкай да мовы тагачасных канцылярскіх папер.

Са скупых біяграфічных звестак пра Андрэя Рымшу вядома, што з 1572 года ён знаходзіўся на прыдворнай службе ў Радзівілаў – спачатку ў Мікалая Рудога, затым ў палявога гетмана Вялікага княства Літоўскага Крыштофа Радзівіла Перуна.

З 1589 па 1599 год выконваў абавязкі падстаросты (прэтара) Біржаў — родавага ўладання Радзівілаў.   Пэўна, у той час завязаліся сяброўскія адносіны з польскамоўнымі паэтамі Янам Казаковічам i Янам Радаванам. Відаць, пад уплывам ix творчасці ён пачаў пісаць на польскай мове. Разам ca сваім мецэнатам Рымша прымаў удзел у аблозе Пскова войскамі Стафана Баторыя.

У 1583 годзе, калі быў падстарастам маёнтка Крыштофа Радзівіла, Андрэй Рымша напісаў значную па памерах паэму на польскай мове, якая ў 1585 годзе была выдадзена ў  Вільні   пад  загалоўкам   «Decretewi acroama, або Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя     справы     Крыштофа Радзівіла». У гэтым творы, прысвечаным вайне 1572—1582гг. паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй, удзельнікам якой быў  i    сам    паэт,    цэнтральнай    фігурай з’яўляецца    Крыштоф Радзівіл,    панегірычнае праслаўленне   якога   складае   аснову аўтарскай задумы. Андрэю Рымшы ўдалося пераканальна апісаць цяжкасці ваенных паходаў, умовы жыцця ў лагерах, даць дэталёвае апісанне  асобных  батальных сцэн,   што  сведчыць  пра   здольнасць аўтара да стварэння буйнамаштабных i складаных па кампазіцыі твораў.

Андрэй Рымша  стаў ў гісторыі старабеларускай літаратуры заснавальнікам жанру панегірычнай (узнёсла-хвалебнай) паэзіі.  Пасля выхаду ў свет «Дзесяцігадовай аповесці…» Рымша склаў тры эмблематычныя вершы-панегірыкі  (“эпіграмы”) на старабеларускай мове, прысвечаныя буйным дзяржаўным дзеячам Вялікага княства Літоўскага: падканцлеру А.Валовічу «На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча…» (1585), складальніку Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года Л. Сапегу «На гербы… Льва Сапегі» (1588),  навагрудскаму ваяводу Фёдару (Тэадору) Скумін-Тышкевічу «На гербы яснавяльможнага пана… Тэадора Скуміна» (1591).

Гэтыя вершаваныя  эпіграмы  на  гербы пералічаных     асоб     выдадзены     ў Віленскай друкарні  Мамонічаў адпаведна ў 1585, 1588 i 1591 гадах. У ідэйнаэстэтычным плане асабліва цікавы змест эпіграмы  на герб Л.Сапегі,  дзе паэт рышмауслаўляе гэтага магната як патрыёта    i    абаронцу    Вялікага    княства Літоўскага, якому пануючыя вярхі Рэчы   Паспалітай,   зыходзячы   з   актаў Люблінскай   уніі   1569 года,   адмаўлялі   ў праве на дзяржаўную самастойнасць i адносную незалежнасць ад Польшчы. Аўтар салідарны з «адрасатам» верша ў   пытанні   правоў   Вялікага   княства Літоўскага адносна экспансіўных дамаганняў    кіруючых    колаў   польскай шляхты.

Па сваім змесце надзвычай блізкі да гэтай эпіграмы і верш, прысвечаны гербу Ф.Скуміна, дзе Рымша  ўзнёсла апявае   патрыятычныя   подзвігі   роду Скумінаў, якія «веру с мужеством отчизне сваей заховали».

Пад канец жыцця паэт займаўся перакладамі. Апошняй дакладнай    звесткай    з    біяграфіі    Андрэя Рымшы з’яўляецца тое, што ў  1593 годзе ім быў зроблены,  a  ў  1595  надрукаваны  ў Вільні пераклад з лацінскай мовы на польскую твора Ансельма Поляка «Хараграфія, альбо тапаграфія… гэта значыць асаблівае і падрабязнае апісанне Святой Зямлі…» (Вільня, 1595).  У XVII ст. гэты твор быў перакладзены на рускую мову ў Маскве.

Без сумнення можна сцвярджаць, што пяру выдатнага паэта належаць і многія іншыя творы, што не дайшлі да нас. Вядомыя ж сёння — яскравае сведчанне яго шматграннага літаратурнага таленту. Памёр Андрэй Рымша пасля 1595 года.

 

Аб жыцці і творчасці А. Рымшы

 

  • Анталогія беларускай паэзіі: у 3т. / пад рэд. Р. Барадуліна [і інш.]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – Т.1. – 662с.
  • Андрэй Рымша (1550? – 1599?): 440 гадоў з дня нараджэння // Роднае слова. 1990. № 12. С. 44.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск: Бел. Навука, 2006. С.472.
  • Саламевіч, І.У. Андрэй Рымша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — С.514.
  • Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад., прадм., камент. І. Саверчанкі. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 240—241.- (Беларускі кнігазбор).

Рыгор Івановіч Афанасік

5 студзеня 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935–1998)

Рыгора Іванавіча Афанасіка,

вучонага ў галіне меліярацыі,

члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі,

заслужанага меліяратара Беларусі

Рыгор Іванавіч Афанасік нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў вёсцы Іванкавічы Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).

Рыгор Афанасік у 1958 годзе скончыў Беларускую сальскагаспадарчую акадэмію. З 1960 года працаваў у Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства, вучыўся ў аспірантуры. У 1965 годзе абараніў дысертацыю “Исследование водно-теплового режима низинных торфяников в зимний период” i стаў кандыдатам тэхнічных навук. У 1980 годзе Рыгору Іванавічу надалі ганаровае званне Заслужанага меліяратара Беларусі.

У 1984 годзе Р. І. Афанасіку прысвоена вучоная ступень доктара тэхнічных навук, у 1989 – званне прафесара. З 1992 года – загадчык аддзелам у Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства.

Рыгор Іванавіч меў навуковыя працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжымаў меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыёнуклідамі. Аўтар шэрагу патэнтаў у галіне меліярацыі. Адзін з аўтараў манаграфіі «Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах» (1980). Быў адным з навуковых кансультантаў і аўтарам шэрагу артыкулаў энцыклапедычнага даведніка “Мелиорация” (Мінск, 1984).

У 1992 годзе Рыгор Іванавіч стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Быў членам камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі і тэхнікі.

Рыгор Іванавіч Афанасік памёр 9 красавіка 1998 года.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

1. Афанасик Григорий Иванович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 30.

2. Григорий Иванович Афанасик: (к 75-летию со дня рождения) // Мелиорация : научно-практический журнал / РУП «Институт мелиорации». Минск, 2010. № 1 (63). С. 248.

3. Афанасик, Г. И. Комплексное регулирование условий жизни растений на торфяных почвах / Г. И. Афанасик, Н. С. Шабан, В. Н. Пятницкий, В. П. Трибис. Минск :Ураджай, 1980. 136 с.

Баранавіцкі раён

Іванкавічы

Афанасік Рыгор Іванавіч

юбілей

balandzin

Баландзін Канстанцін Іванавіч

20 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1946, Баранавіцкі р-н),

Канстанціна Іванавіча Баландзіна,

вучонага-гісторыка, культуролага,

выдатніка адукацыі Беларусі.

Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1983).

Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А. М. Горкага (спецыяльнасць “Гісторыя”, 1969), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць “Гісторыя”, 1976).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі; гісторыя беларускай культуры; культуралогія; методыка выкладання; праблемы моладзі. Мае болей 110 навуковых і навучальна-метадычных публікацый, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, УМО («Культуралогія» – 2004, 2010 гг. «Гісторыя БНТУ» – 2010 год, «Гісторыя культуры Беларусі» – 2014 год, «Гісторыя Беларусі» – 2015 год і інш.).

Месца работы, пасада: Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (факультэт тэхналогій кіраванні і гуманітарызацыі, кафедра “Гісторыя, сусветная і айчынная культура”, дацэнт, адначасова Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій БНТУ, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце). Інфармацыя на 2015 год.

Узнагароды: нагрудны знак “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (1996); юбілейныя медалі “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” (2005), “90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” (2008), “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь пекла нямецка-фашысцкіх захопнікаў”(2009), знакі «За актыўную работу ў камсамоле», «За актыўную работу ў ССО» і інш.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 годзе. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф.

Творы К. І. Баландзіна

  1. Баландин, К. И. История Белорусского национального технического университета, 1920 – 2010 / [К. И. Баландин и др. ; под общей редакцией Б. М. Хрусталева]. – 2-е изд., перераб. и доп. — Минск : БНТУ, 2010. – 258 с. : ил., портр. ; 23 см.
  2. Культурология. Теория и история культуры : учебное пособие для вузов / [И. Е. Ширшов и др.] ; под общ. ред. И. Е. Ширшова. – 2 – е изд., испр. и перераб. – Минск : Экоперспектива, 2010. – 512 с., XXXI с. ил.
  3. О роли и значении социально-гуманитарного образования студентов в условиях личностно-ориентированной подготовки специалистов энергоэффективных технологий / А. Т. Арбузов, К. И. Баландин, В. В. Шибалко ; Белорусский национальный технический университет. Энергоэффективные технологии. Образование. Наука. Практика : материалы Международные научно-практической конференции (Минск, 20 – 21 мая 2010 г.) : в 3 т. / [под редакцией В. Л. Соломахо]. – Т. 3. – С. 54 – 56.
  4. Баландин, К. И. История Белорусского национального технического университета, 1920 – 2005 / К. И. Баландин, Г. А. Алдакушин, А. Т. Арбузов. – Минск : БНТУ, 2006. – 231 с.
  5. Отечественная война 1812 г.: 200 лет памяти / К. И. Баландин ; Белорусский национальный технический университет. Наука – образованию, производству, экономике : материалы Одиннадцатой Международной научно-практической конференции : в 4 т. / [редколлегия: Б. М. Хрусталев, Ф. А. Романюк, А. С. Калиниченко].- Т. 4. – С. 52.
  6. Переподготовка как фактор повышения конкурентоспособности специалистов на рынке труда / К. И. Баландин, Т. М. Лукьянюк ; Белорусский национальный технический университет. Наука – образованию, производству, экономике : материалы Одиннадцатой Международной научно-практической конференции : в 4 т. / [редколлегия: Б. М. Хрусталев, Ф. А. Романюк, А. С. Калиниченко].- Т. 4. – С. 242.

Аб жыцці і творчасці К. І. Баландзіна

  1. Баландин Константин Иванович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : библиографический справочник / Г. В. Корзенко. – Минск, 2007. – С. 21.
  2. Культурология: теория и история культуры : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / [И. Е. Ширшов и др.]. – Минск, 2004.
  3. Баландин Константин Иванович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. – Минск, 2000. – С. 36.
  4. Деятельность комсомола Белоруссии по повышению культурного уровня рабочей молодежи (1959–1965 гг.) : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.01 / Баландин Константин Иванович. – Минск, 1977.

Баранавіцкі раён

Баландин Константин Иванович

юбілей

Баранавiцкi заказнiк

22 жніўня 2018 г. – 40 гадоў з дня заснавання (1978) біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння “Баранавіцкі”.

Бiялагiчны заказнік “Баранавіцкі” размешчаны ў Івацэвіцкім і Баранавіцкім раёнах, на паўднёвым захадзе ад Баранавiч. Створаны ў 1978 годзе (пастанова Савета Мiнiстраў БССР № 252 ад 22 жнiўня 1978 г.) для забеспячэння прыродных ўмоў роста лекавых раслін. “Баранавіцкі”–адзін з самых вялікіх заказнікаў Брэсцкай вобласці (напачатку меў 32800 га) і знаходзіцца на трэцім месцы пасля “Белавежскай пушчы” і “Выганашчанскага”. Пераўтвораны ў 1998 годзе, яго плошча паменшылася. На 2006 год плошча заказнiка складала 29019 га.

Заказнік “Баранавіцкі” адносіцца да “другога пакалення” заказнікаў краіны, асноўнай мэтай якіх было не толькі захаванне прыродных багаццяў.Баранавіцкі лясгас (Ляснянскае, Бярозаўскае, Мілавідскае і Дабрамысленскае лясніцтва) з’яўляецца адным з асноўных землекарыстальнікаў “Баранавіцкага”.

Заказнік “Баранавіцкі” мае неафіцыйны статус аднаго з самых праблематычных заказнікаў ў краіне па колькасці і маштабах супярэчнасцяў, змешчаных у “Палажэнні аб заказніку і практыцы прыродакарыстання”.Згодна з Палажэннем аб заказніку пералік ахоўных лекавых раслін ўключае: ядловец, ландыш, брусніцу, арніку горную, чабор, чарніцы, святаяннік. У Палажэнні аб заказніку прыводзіцца канкрэтны пералік забароненых формаў дзейнасці: асушванне, рубкі і г.д.

У рэальнасці забароненыя мерапрыемствы, зыходзячы са спецыфікі мясцовых умоў і асаблівасцяў біялогіі названых лекавых раслін, у большасці выпадкаў, нават тэарэтычна не маглі паўплываць на папуляцыі ахоўных раслін.Праблемы “Баранавіцкага” і іншых 11 батанічных заказнікаў лекавых раслін рэспубліканскага значэння (на стан 1996 г.) у Беларусі трэба разумець шырэй.

Па фатальным збегу абставінаў пасля Чарнобыльскай катастрофы шэсць з дванаццаці заказнікаў лекавых траў апынуліся ў арэале шчыльнага забруджвання доўгажывучымі радыёнуклідамі.Іх існаванне ў статусе заказнікаў лекавых раслін, гэта значыць крыніц лекаў для чалавека, у бліжэйшыя дзясяткі гадоў уяўляецца не толькі неплацежаздольным, але і антыгуманным. Слонімскі заказнік знаходзіцца ў 5–10 км ад арэала з шчыльнасцю радыёактыўнага забруджвання 1/5 Кі/км2. У 20-ці км ад Баранавіцкага заказніка знаходзіцца Маўчадскі і Талевіцкі арэалы цэзія-137 з шчыльнасцю 1/5 Кі/км2.

У дачыненні да хімічных паветраных забруджванняў тапаграфічныя межы “Баранавіцкага” вылучаны няўдала. Заказнік па канфігурацыі выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Менавіта ў гэтым кірунку па сярэдзіне заказніка паралельна праходзяць тры дарогі трансеўрапейскага паведамлення (а ў Брэсцкай вобласці гэта самыя інтэнсіўныя транспартныя камунікацыі) – аўтамагістраль Брэст– Мінск (“алімпійка”), аўтадарога Кобрын – Дзяржынск (“старая Маскоўская дарога”), чыгунка Брэст –Мінск. Праходзяць тут акрамя мясцовых яшчэ дзве аўтадарогі рэспубліканскага значэння.

Найбольш важная сучасная экалагічная функцыя “Баранавіцкага”– бар’ерная: буйны лясны масіў зніжае аб’ёмы атмасферных забруджванняў і ў цэлым аздараўляе санітарна-экалагічную сітуацыю ў Баранавіцкім густанаселеным транспартна-прамысловым вузле.

Сярод раслін лясной фармакапеі заказніка ў найбольшай меры выкарыстоўваецца чарніца. Біялагічныя ўраджаі чарніцы ўсё ж тут параўнальна невысокія. Дадзеныя па нарыхтоўках чарніцы ды і многіх іншых лекавых раслін, менавіта з тэрыторыі заказніка адсутнічаюць. Але і наяўныя дадзеныя Брэсцкага ВЛГА па нарыхтоўках на ўсёй плошчы Баранавіцкага лясгаса ў параўнанні з аналагічнымі дадзенымі суседніх “незаказных” лясгасаў адлюстроўваюць надзвычай сціплае значэнне Баранавіцкага заказніка.

Разам з тым, ягаднікі і грыбныя месцы “Баранавіцкага” інтэнсіўна выкарыстоўваюцца насельніцтвам Баранавіч і іншых населеных пунктаў. У дні паспявання дароў лесу штодня ўгоддзі “Баранавіцкага” наведваюць да 3–4 тыс. чалавек.Па грыбных рэсурсах, асабліва па восеньскіх грыбах, Баранавіцкі лясгас ў Брэсцкай вобласці з’яўляецца абсалютным рэкардсменам. Аднак, радыяцыйны і хімічны кантроль дзікарослай прадукцыі, сабранай для асабістага спажывання, вельмі нізкі і да таго ж не заўсёды даступны.

У ландшафтным дачыненні ў Баранавіцкім заказніку абсалютна пераважаюць мурожныя хвойнікі, у асноўным – культуры пасляваеннай пасадкі. На другім месцы па значнасці – ельнікі.

Абiтаюць 22 вiды млекакормячых, 138 вiдаў птушак, 19 – амфiбiй i рэптылiй, 202 – насякомых. Сярод раслін і грыбоў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублiкi Беларусь тут выяўлены: дзераза баранец, арніка горная, чына горная, канюшына люпінавая, лінея паўночная, лілея кудраватая, вясёлка звычайная (усяго 13 вiдаў).Адзначаны месцапражыванні жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублiкi Беларусь: сыч махнаногі, барадатая няясыць, чорны бусел, зімародак звычайны, рысь еўрапейская, пераліўніца вялікая, блакітная ордэнская стужка, соня арэшнікавая.На тэрыторыі заказніка размешчаны два такавішчы глушцоў.

Заказнiк “Баранавiцкi” – аб’ект экалагiчнага турызму.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Вялеська Таццяна Славаўна, гал. бiблiёграф

1. Барановичский // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 1. С. 193–194.

2. Баранавiцкi // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 2. С. 294.

3. Биологический (ботанический) заказник республиканского значения “Барановичский” //Особо охраняемые природные территории Брестской области. Брест :Облтипография, 1997. С. 42–45.

4. Федотов, В. Ботанический заказник “Барановичский” / В. Федотов // Родная прырода. 2007. № 8. С. 17.

5. Хвалей, Я. Сведкi стагоддзяў: [заказнiк “Баранавiцкi”] / Я. Хвалей // Родная прырода. 2005. № 7. С. 11.

6. Ахоўныя жывёлы Беларусі / рэд.-скл.: Н.М. Сямашка. Мiнск : Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1984. 114с.

7. Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-скл.: В.К. Мазоўка, Н.М. Сямашка. Мiнск : Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1985. 109с.

8. Ахоўныя расліны Беларусі / рэд. Б.М. Прусакова. Мiнск : Выд-ва “Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі”, 1983. 109с.

9. Красная книга Республики Беларусь: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / гл. ред.: Г. П. Пашков [и др.]. Минск: БелЭн, 2004. 320 с.

10. Красная книга Республики Беларусь: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / гл. редкол.: Л. И. Хоружик (предисл.) [и др.]. Минск: БелЭн, 2005. 456 с.

11. http://brestoblast.ru/zakazniki/biologicheskij-(botanicheskij)-zakaznik-respublikanskogo-znacheniya-baranovichskij

Баранавiцкi раён

Iвацэвiцкi раён

Заказнiк “Баранавiцкi”

юбiлей

Канстанцыя Буйло

14 студзеня 2013 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло (1893–1986), паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

Канстанцыя Антонаўна Буйло нарадзілася 14 студзеня 1893 года ў сялянскай сям’і. Бацькі, Антон Аляксандравіч і Анастасія Францаўна (Бусел), мелі сямёра дзяцей. Жылі спачатку ў Вільні. Бацька Канстанцыі працаваў там старшым конюхам у стайнях князя Гагарына, а пасля пераезду ў 1895 годзе ў мястэчка Вішнева Ашмянскага павета(цяпер Валожынскi раён) стаў арандатарам, лясным аб’ездчыкам. Антон Аляксандравiч быў пiсьменны, iмкнуўся даць адукацыю ўсiм сваiм дзецям. Жылi вельмi бедна, часта пераязджалi. У цяперашнiм Баранавiцкiм раёне з Канстанцыяй Буйло звязана вёска Скробава.

Грамаце дзяўчынка навучылася дома, заахвоцiлася пiсаць вершы. Канстанцыя Буйло скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні ў 1914 годзе. Настаўнічала на Лагойшчыне, загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915–1916). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Канстанцыя працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкоме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 годаi да самай смерцi жыла ў Маскве (завулак Цiхвiнскi, 11). Працавала на заводзе «Аграном» (1929–1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934–1940), начальнікам аператыўнага аддзела (1940–1951), затым выконвала абавязкі намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам. На пенсii з 1954 года.
У маi 1916 года выйшла замуж за Вiталiя Калечыца. У лютым 1918 года нарадзiла сына Яўгенiя. У 1920-ыя гады асабiстае жыццё складвалася вельмi шчаслiва, у яе быў любiмы муж, яна гадавала сына. У 1933 годзе яе мужа рэпрэсiравалi i яна стала жонкай “ворага народа”. Вiталiй Калечыц быў на пасяленнi, а ў 1938 годзе арыштаваны зноў, згiнуў назаўсёды.

Новы перыяд творчасцi пачаўся ў Канстанцыi Буйло ў Вялiкую Айчынную вайну. Паэтэса зноў апынулася сярод беларускiх пiсьменнiкаў, якiх вайна закiнула ў Маскву. Асноўныя тэмы яе творчасцi – лёс народа i асобных людзей, працоўны ўздым, узаемаадносiны памiж людзьмi. Хоць жыццё трымала паэтэсу далёка ад Беларусi, пiсала яна толькi на беларускай мове. У 1944 годзе была прынята ў Саюз пiсьменнiкаў СССР.

Канстанцыя Буйло дэбютавалавершамі ў 1909 г. у газеце «Наша ніва». Першуюкнігу «Курганная кветка» (1914, Вільня, факсімільнаевыданне ў 1989) адрэдагаваў Янка Купала.З’яўляецца аўтарам п’ес «Кветка папараці» (1914, пастаўлена ў 1919) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921). У сваёй творчасці яна шырока выкарыстоўвала фальклорныя матывы, вобразы народнай міфалогіі. Стаяла ля вытокаў беларускай лiтаратуры, была першапраходцам, асаблiва ў станаўленнi так званай жаночай паэзii, падмурак якой яна закладвала разам з Цёткай (Алаiзай Пашкевiч).

Паэтэса была аўтарам зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выходзілі таксама івыбраныятворы, пачыная з 1954 года:«Выбранае» (1968, 1976), выбраныятворы ў двухтамах (1981). Напісалакніжківершаў для дзяцей: «Юрачка» (1957), «У бляскузор» (1968), «Вясной» (1984). Многіявершыпаэтэсыпакладзены на музыку. Асаблівашырокуювядомасцьзаймела песня «Люблю», якая стала народнай.

У 1948 годзе К. Буйло зноўвыйшла замуж – за Барыса Ермакова.

За сваю лiтаратурную дзейнасць Канстанцыя Буйло ўзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і медалямі. У 1968 годзе атрымала ганаровае званне – заслужаны дзеяч культуры БССР.

Памерла 4 чэрвеня 1986 года. Пасля смерці Канстанцыя Буйло была пахавана спачатку ў Маскве, але ў 1989 годзе ўрна з прахам беларускай паэтэсы перавезена ў в. Вішнева Валожынскага раёна, дзе на магіле пастаўлены помнік.

У гонар Канстанцыі Буйло ўстаноўлена мемарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе, якой прысвоена яе імя. У Мiнску iмя паэтэсы дадзена адной з вулiц.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Вялеська Таццяна Славаўна, гал. бiблiёграф

Творы К. Буйло

1. Пялёсткi курганнай кветкi : вершы / Канстанцыя Буйло ; укл. i прадмова В. Шнiпа. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2007. 95 с.: партр. (Бiблiятэка школьнiка).

2. Выбраныя творы : у 2 т. / Канстанцыя Буйло ; уступ. артыкул Д. Чаркасавай. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 1981.

3. Вершы (раней не публікаваліся), пісьмы / Канстанцыя Буйло ; уступ. слова “Ускалыханая “Нашай Нівай…” і публ. Д. Чаркасавай] / // Полымя. 1993. №1. С. 114–138.

4. Люблю ; Роднаму краю ; Звон ; Да працы : [i iнш. вершы] / Канстанцыя Буйло // Люблю наш край…: Валожыншчына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка, ліставанне / уклад., падрыхт. тэкстаў і камент. В. Рагойшы. Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. С. 3, 137–143.

Аб жыццi i творчасцi паэтэсы

1. БуйлоКанстанцыя// Беларускія пісьменнікі: бiябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН РБ ; Беларуская энцыклапедыя ; рэдкал.: І.Э. Багдановіч і інш. Мiнск : БелЭН, 1992. Т. 1. С. 384–389.

2. Буйло КанстанцыяАнтонаўна// Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мiнск : БелЭН, 1996. Т. 3. С. 320–321.

3. Канстанцыя Буйло // Беларускія пісьменнікі (1917–1990): даведнік / скл. А.К. Гарадзіцкі. Мiнск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 69–70.

4. Бельскі, А.І.Паэзiя Канстанцыi Буйло i Ганны Ахматавай у кантэксце iдэi роднай зямлi // Бельскi, А. I. Галасы і вобразы: літ.-крыт. артыкулы / Алесь Бельскі. Мінск: Литература и Искусство, 2008. С. 47–54.

5. Чаркасава, Д. Яе крамнiсты шлях / Дзiяна Чаркасава // Люблю наш край…: Валожыншчына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка, ліставанне / уклад., падрыхт. тэкстаў і камент. В. Рагойшы. Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. С. 133–137.

6. Курков, И.Н.Люблю наш край… : [пра К. Буйло] // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / Илья Курков. Минск: Медиафакт, 2005. С. 37–38.

7. Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя : у 4 т. 2 выд. Мiнск : Беларуская навука, 2001. Т. 1. – Са зместу: Канстанцыя Буйло. – С. 20–22, 451–452.

8. Буйло, И. По пройденным дорогам: [воспоминания младшей сестры поэтессы Констанции Буйло об их семье, о сестрах] / Инна (Михалина) Буйло // Голас Радзімы. 1997. 10 крас. (№15). С.6; 17 крас. (№16). С.6; 24 крас. (№17). С. 6; 1 мая (№18). С.6; 8 мая (№19/20). С.6; 22 мая (№21). С. 6.

9. Гарэцкі, Р. Сяброўства творцаў: браты Максім і Гаўрыла Гарэцкія і беларускія паэткі – Канстанцыя Буйла і Наталля Арсеннева / Радзім Гарэцкі // Роднае слова. 2006. №9. С. 100–104.

10. Карлюкевіч, А. “Усё ў краю тым сэрцу міла…”: [вытрымкі з лістоў паэтэсы, заслуж. дзеяча культуры Беларусі Канстанцыі Буйло] / А. Карлюкевіч // ЛіМ. 1997. 3 студз. (№1). С. 14–15.

11. Маліноўскі, М. Горны Скробаў[зараз в. Скробава Баранавіцкага р-на] і Канстанцыя Буйло: пра творчасць паэтэсы ў час знаходжання ў вёсцы] / М. Маліноўскі // Наша слова. 1998. 11–25 студз. (№2).

12. Маліноўскі, М. Дзе расцвіла “Кветка Папараці”? : [К. Буйло i баранавiцкая зямля] / М. Маліноўскі // Культура. 2006. 28 кастр. – 3 ліст. (№43). С. 15.

13. Марціновіч, А. Спеўная струна адкрытай душы / Алесь Марціновіч // Беларуская думка. 2003. №1. С. 144–155.

14. Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі : Буйло Канстанцыя Антонаўна / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж // Беларускі гістарычны часопіс. 2005. №2. С. 35–36.

15. Прыбытка, Г. “Як і раней, жыву ў Маскве”: старонкі з жыцця Канстанцыі Буйло / Г. Прыбытка // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. №10. С. 72–74.

16. Савіцкая, А.А. Гісторыя сусветнага тэатра: [пра жыццё і набыткі ў нац. драматургіі Леапольда Іванавіча Родзевіча (1895, Вілейскі р-н – 1938) і паэтэсы Канстанцыі Антонаўны Буйло (1893, Вільня – 1986)] / А.А. Савіцкая // Народная асвета. 1998. №1. С. 83–88.

17. Содаль, У. Згадкі Канстанцыі Буйло / У. Содаль // ЛіМ. 1993. 1 студз. (№1). С. 6–7.

18. Тарасюк, Л.Белорусский поэтический импрессионизм: [рассматривается творчество М. Богдановича, З. Бядули, К. Буйлои др.] / Л. Тарасюк // Нёман. 1996. №6. С. 241–252.

19. Чаркасава, Д. Праз пакуты, цярпенне і нязгасную надзею: [жыццё і творчасць паэтэсы К. Буйло] / Дзiяна Чаркасава // Голас Радзімы. 1993. 7 студз. (№1). С. 1,6.

Баранавiцкi раён

Валожынскi раён

Вiшнева, в.

Буйло Канстанцыя Антонаўна

юбiлей

vasil-vasil-evich-bushchy-k

26 лютага 2017 г. – 65 гадоў з дня нараджэння
Васіля Васільевіча Бушчыка (1952), вучонага-палітолага, філосафа і сацыёлага

Васіль Васільевіч Бушчык нарадзіўся 26 лютага 1952 года ў вёсцы Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць Васіль Бушчык пачаў у 17 гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Лесковской пачатковай школы Баранавіцкага раёна.

Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі і навучання на філасофскім аддзяленні гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977) для Васіля Бушчыка пачынаецца час узыходжання ў прафесіі сацыёлага. Працаваў у сектары прыкладной сацыялогіі БДУ, быў інжынерам-сацыёлагам будтрэста № 5 Минскпромстроя БССР, старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута работы ў будаўніцтве Дзяржбуда СССР. Затым – аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, малодшы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1985 года – аспірант, навуковы супрацоўнік у Інстытуце філасофіі і права НАН Беларусі.

В. В. Бушчык з 1990 года працаваў у Інстытуце сацыялогіі: вучоны сакратар, з 1993 года – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1998–2000 гадах – дырэктар / в. а. дырэктара). З 2002 года – у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка: з 2002 года – прафесар, з 2003-га – загадчык кафедры філасофіі, з 2005-га – прарэктар па навуковай рабоце.

Навуковыя інтарэсы В. В. Бушчыка: сацыяльная філасофія, палітычныя навукі, сацыялогія палітыкі. Распрацоўвае канцэптуальныя мадэлі аналізу сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў у таварыствах пераходнага тыпа, тэарэтычныя рэканструкцыі сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў, якія цякуць у Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе. Даследуе праблемы жыццядзейнасці індывіда ў радыкальна якія мяняюцца эканамічных, палітычных і сацыякультурных умовах пераходнага перыяду.

Вучоным створаны болей 100 навуковых артыкулаў, каля 10 навучальна-метадычных дапаможнікаў, шэраг манаграфій, у т. л. «Человек и общество в условиях социально-политических преобразований» (1999), «Социальное государство в условиях глобализации: специфика формирования (сравнительный анализ на материалах России и Беларуси)» (2003, у сааўт.) і інш. Адзін з аўтараў выдання «Я – гражданин Республики Беларусь» (2008). З’яўляецца членам рэдкалегій навуковых выданняў, у т. л. часопіса «Сацыялогія. Социология», член рэдсавета часопіса «Беларускі гістарычны часопіс».

Васіль Васільевіч нясе вялікую і адказную грамадскую нагрузку – з’яўляецца намеснікам старшыні Камісіі па апытаннях грамадскага меркавання пры НАН Беларусі, старшынёй экспертнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па адзнацы праектаў НДР, старшынёй экспертнага савета па сацыялагічных і палітычных навуках ВАК Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2011 года № 574 прызначаны членам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

4 лютага 2010 года В. В. Бушчык узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

У жыцці Васілій Васілевіч назаўсёды застаўся настаўнікам: працавіты, стрыманы, акуратны, надзейны. Падчас здаецца, што ён некалькі сухаваты, але гэта толькі першае ўражанне. З сябрамі і калегамі ён адкрыты да любой размовы, таленавіты вучоны, мудры педагог, вельмі цікавы суразмоўца, які шмат ведае. Яму было дадзена нарадзіцца «з рукамі», таму ён не толькі многае ведае, але і ўмее рабіць – добры будаўнік, кіраўнік, верны сябар і дакладны таварыш. Васіль Васільевіч карыстаецца высокім аўтарытэтам і шчырай павагай у родным калектыве і сярод навуковай грамадскасці.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

Працы В. В. Бушчыка

1. Социальные и политические преобразования в Беларуси в постсоветский период : социол.-политол. анализ : автореферат диссертации… доктора политических наук : 23.00.02 / Бущик Василий Васильевич ; БГУ. – Минск, 2000. – 34 с.

2. Человек и общество в условиях социально-политических преобразований : монография / В. В. Бущик. – Минск : [б. и.], 1999. – 263 с. – (Приложение к журналу «Право и экономика»).

3. Социальные и политические преобразования в Беларуси в постсоветский период: социол.-политол. анализ : диссертация… доктора политических наук : 23.00.02 : 21.06.2000 : 13.06.2001 / Бущик Василий Васильевич ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т социологии. – Минск, 1999. – 218 с.

4. Человек и общество в условиях социально-политических преобразований / В. В. Бущик ; [науч. ред. С. А. Шавель] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т социологии. – Минск : [б. и.], 1999. – 261 с. : ил., табл.

5. Трудовой коллектив и рынок: опыт социологического анализа / Бущик В. В., Шавель С. А. ; НАН Беларуси. Ин-т социологии. – Минск, 1999. – 104 с.

6. Социологический анализ выдвижения руководящих хозяйственных кадров в условиях перестройки : автореферат диссертации… кандидата философских наук : (09.00.09) / Бущик Василий Васильевич ; АН БССР, Ин-т философии и права. – Минск, 1988. – 21 с.

7. Построение социально ориентированной рыночной экономики в Беларуси / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2016. № 4. С. 104–108.

8. Переход от традиционного к рыночному типу поведения: межпоколенческий срез / В. В. Бущик // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2015. № 1. С. 33–36.

9. Трансформация образования и мировоззрения в современном мире : международная научная конференция, Минск, 22 октября 2010 года / [редкол.: В. В. Бущик (отв. ред.) и др.]. – Минск : Четыре четверти, 2011. – 583 с. : ил.

10. Образование и наука в Беларуси: актуальные проблемы и перспективы развития в XXI веке : сборник научных статей : [материалы докладов IV науч.-практич. конф. молодых ученых БГПУ (20 мая 2011 г.) / редкол.: В. В. Бущик (отв. ред.) и др.]. – Минск : БГПУ, 2011. – 307 с. : ил., табл.

11. Социокультурное развитие белорусского общества в условиях кризиса техногенной цивилизации : монография / [В. В. Бущик и др. ; под ред. В. В. Бущика]. – Минск : БГПУ, 2011. – 173 с.

12. Философия и методология науки : учеб.-метод. пособие для студентов магистратуры, аспирантов и соискателей БГПУ / [В. В. Бущик и др.]. – Минск : БГПУ, 2011. – 211 с.

13. Актуальные вопросы современной науки : сборник научных работ / [редкол. : В. В. Бущик (отв. ред.) и др.]. – Минск : БГПУ, 2011. – 183 с. : ил., табл.

14. Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы VII студенческой науч.-практич. конф. (г. Минск, 29 апреля 2011 г.) / [редкол.: В. В. Бущик и др.]. – Минск : БГПУ, 2011. – 219 с. : ил., табл.

15. Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы VI студенческой науч. конф., Минск, 23 апреля 2010 г. / [редкол.: В. В. Бущик и др.]. – Минск : БГПУ, 2010. – 286 с. : ил., табл.

16. Кризис современной техногенной цивилизации и перспективы развития человечества в XXI веке : сборник статей / [под ред. В. В. Бущика]. – Минск : БГПУ, 2010. – 205 с.

17. Философские дисциплины : авторские учебные программы / [А. В. Кузнецов и др. ; под ред. В. В. Бущика]. – Минск : БГПУ, 2009. – 250 с. : табл.

18. Я – гражданин Республики Беларусь = Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь / [Г. А. Василевич, В. В. Бущик и др. ; ред. совет: Т. Н. Ковалева (предс.) и др. ; автор стихов Н. Я. Гальперович ; фотоматериалы П. В. Костромы и др.]. – 3-е изд., перераб. и доп. – Минск : Пачатковая школа, 2009. – 287, [24] с. + 2 компакт-диска.

19. Образование и наука в Беларуси: актуальные проблемы и перспективы развития в XXI веке : материалы науч.-практич. конф. молодых ученых БГПУ, г. Минск, 30 мая 2008 г. / [редкол.: В. В. Бущик (отв. ред.) и др.]. – Минск : БГПУ, 2009. – 203 с. : ил., табл.

20. Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы V студенческой науч. конф., г. Минск, 24 апреля 2009 г. / [редкол.: В. В. Бущик и др.]. – Минск : БГПУ, 2009. – 231 с. : ил., табл.

21. Образование и наука в Беларуси: актуальные проблемы и перспективы развития в XXI веке : материалы науч.-практич. конф. молодых ученых БГПУ, 22 мая 2009 г. / [редкол.: В. В. Бушик (отв. ред.), Д. И. Наумов, С. П. Романова]. – Минск : БГПУ, 2009. – 251 с.

22. Студенческая наука как фактор личностного развития будущего специалиста : материалы IV студенческой науч. конф., г. Минск, 25 апреля 2008 г. / редкол.: В. В. Бущик [и др.]. – Минск : БГПУ, 2008. – 199 с. : ил., табл.

23. Трансформация мировоззрения в современном транзитивном обществе : материалы республ. науч. конф., г. Минск, 23 ноября 2007 г. / [редкол.: В. В. Бущик и др.]. – Минск : БГПУ, 2007. – 334 с. : ил., табл.

24. Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы III студен. науч. конф., Минск, 4 мая 2007 г. / редкол.: В. В. Бущик [и др.]. – Минск : БГПУ, 2007. – 215 с. : ил., табл.

25. Актуальные проблемы философии как методологии научного познания : монография / [В. В. Бущик и др. ; под ред. В. В. Бущика]. – Минск : БГПУ, 2006. – 147 с.

26. Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы II студен. науч. конф., Минск, 28 апреля 2006 г. / редкол.: В. В. Бущик [и др.]. – Минск : БГПУ, 2006. – 170 с. : ил., табл.

27. Идеология и молодежь Беларуси : пособие для студентов / [Аверин Л. С., Бущик В. В. и др. ; под ред. Л. Е. Землякова, С. Д. Лаптенка]. – Минск : Академия управления при Президенте Беларуси, 2005. – 386 с.

28. Основы идеологии белорусского государства : курс лекций / [С. Н. Князев, В. В. Бущик и др. ; под общ. ред. С. Н. Князева, С. В. Решетникова]. – 2-е изд., стереотипное. – Минск : Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2005.

29. Студенческая наука как фактор личностного и профессионального развития будущего специалиста : материалы студен. науч. конф., Минск, 22 апреля 2005 г. / редкол.: В. В. Бущик [и др.]. – Минск : УИЦ БГПУ, 2005. – 214 с. : ил., табл.

30. Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения / [Л. С. Аверин, В. В. Бущик, Л. Е. Земляков и др.]. – Минск : ИСПИ, 2004. – 292 с.

Аб жыцці і дзейнасці В. В. Бушчыка

1. Бущик Василий Васильевич // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 221.

2. Бущик Василий Васильевич // Республика Беларусь : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 1. С. 567.

3. Бушчык Васіль Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 357.

4. Бущик Василий Васильевич // Социологическая энциклопедия / под общ. ред. А. Н. Данилова. Минск, 2003. С. 38.

5. Василий Васильевич Бущик : [к 60-летию социолога и политолога, доктора политических наук] // Социология. 2012. № 1. С. 142.

Баранавіцкі раён

Вяршок

Бушчык Васіль Васільевіч

юбілей

Лойка Валерый

8 чэрвеня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1946)
Валерыя Аляксандравіча Лойкі, вучонага-фізіка

Валерый Аляксандравіч Лойка нарадзіўся 8 чэрвеня 1946 года ў вёсцы Саўцавічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

У 1963 годзе закончыў сярэднюю школу № 2 г. Слоніма Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў настаўніка матэматыкі Сяргея Іванавіча Багданчука, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Рымы Фёдараўны Закжэўскай, майстра па вытворчаму навучанню Сяргея Іванавіча Лазарэвіча. Любіў геаграфію, культуру і гісторыю, з краязнаўчай цікавасцю абышоў наваколлі Слоніма.

Валерый Лойка паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Па праграме міжвузаўскага абмену быў накіраваны на вучобу на радыёфізічны факультэт Горкаўскага ўніверсітэта імя М. I. Лабачэўскага (РСФСР), які закончыў у 1968 годзе.

З 1968 года Валерый Лойка працуе ў Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У час аспірантуры ў вольны час займаўся альпінізмам, горнымі лыжамі, аб’ездзіў значную частку Савецкага Саюза. Удалося паглядзець месцы вытокаў цывілізацыі ў Грэцыі, Індыі, Егіпце, Ізраілі, Турцыі.

У 1975 годзе Валерый Аляксандравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование закономерностей рассеяния света и формирования изображения в фотографических слоях». З 1991 года – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Вобласць навуковых інтарэсаў – фізічная оптыка. Навуковыя працы па фізічнай оптыцы, оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Развіў тэорыю фарміравання аптычнага відарыса ў фатагр. галагена-сярэбраных слаях; паказаў магчымасць гашэння кагерэнтнай складальнай для монаслаёў часцінак дысперснага рэчыва, прапанаваў метад кіравання аптычным выпрамяненнем у капсуляваных вадкіх крышталях. Займаецца даследаваннямі оптыкі сонечных элементаў, слабых крышталёў, на аснове якіх сёння ствараюцца экраны многіх прыбораў, у прыватнасці тэлевізараў, тэлефонаў, камп’ютэраў, оптыкі фатонных крышталёў, біялагічных тканак чалавека.

Валерый Аляксандравіч з’яўляецца аўтарам дзвюх манаграфій па оптыцы, болей 500 навуковых артыкулаў у часопісах СНД і ў вядучых міжнародных часопісах, працах канферэнцый, 15 патэнтаў, членам Міжнароднага камітэта па аптычным адлюстраванні (ICIS), членам міжнароднага вадкакрышталічнага таварыства (ILCS), членам вадкакрышталічнага таварыства «Згода», членам міжнароднага таварыства інфармацыйных дысплеяў (SID), членам рэдкалегіі міжнароднага журнала па спектраскапіі і пераносу выпраменьвання (JQSRT). Чатыры яго вучні атрымалі ступені кандыдатаў фізіка-матэматычных навук.

Валерый Аляксандравіч вядзе сумесныя даследаванні з шэрагам навуковых цэнтраў, у прыватнасці з Інстытутам фізічнай хіміі Расійскай акадэміі навук, Фізічным інстытутам імя Лебедзева РАН, МДУ імя Ламаносава, інстытутам фізікі РАН, універсітэтам г. Кент (ЗША), універсітэтам г. Ліль (Францыя), універсітэтам Амстэрдама (Нідэрланды), Нацыянальным інстытутам фізікі і матэрыялаў г. Анкона (Італія) і іншымі навуковымі цэнтрамі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

Працы В. А. Лойкі

  1. Исследование закономерностей рассеяния света и формирования изображения в фотографических слоях : автореферат диссертации… кандидата физико-математических наук : 01.04.05 / В. А. Лойко ; АН БССР, Ученый совет по физике отделения физ.-мат. наук. – Минск, 1975. – 11 с.
  2. Иванов, А. П. Регистрация оптического изображения фотографическими слоями / А. П. Иванов, В. А. Лойко ; Институт физики АН БССР. – Минск, 1976.
  3. Иванов, А. П. Оптика фотографического слоя / А. П. Иванов, В. А. Лойко ; ред. Б. И. Степанов. – Мінск : Наука и техника, 1983. – 304 с.
  4. Иванов, А. П. Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах /А. П. Иванов, В. А. Лойко, В. П. Дик ; ред. Б. И. Степанов. – Минск : Наука и техника, 1988. – 191 с.
  5. Рассеяние и поглощение света галогенидосеребряными фотографическими слоями : автореферат диссертации… доктора физико-математических наук / В. А. Лойко ; Институт физики им. Б.И. Степанова АН РБ. – Минск, 1991. – 36 с.
  6. DickVP. Optical phase shift by polymer dispersed liquid crystal films with fine droplets / V. P. Dick, V. A.Loiko // J. of Physics D: Appl. Phys. 2004. V.  № 13. P. 1834–1840.
  7. Loiko, V. A. Order parameter of elongated liquid crystal droplets: The method of retrieval by the coherent transmittance data /A. Loiko, A. V. Konkolovich, A. A. Miskevich // Phys. Rev. E. 2006. V. 74. P. 031704(1)–031704(7).

 

Аб жыцці і творчасці В. А. Лойкі

  1. Лойка Валерый Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 339.
  2. Лойко Валерий Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 540.

 

Баранавіцкі раён

Саўцавічы

Лойка Валерый Аляксандравіч

юбілей

30 чэрвеня 2013 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Арсенія Мікалаевіча Ваніцкага (1933–2001), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі, кавалера ордэна “Знак Пашаны”

Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі нарадзіўся 30 чэрвеня 1933 года ў вёсцы Антанова Баранавіцкага раёна Брэсцкайвобласці.У дзяцiнстве была нямецка-фашысцкая акупацыя, беднасць беларускай вёскi. Пасля дзесяцігодкі паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыўу 1955 годзе. Марыў стаць следчым, але няўрымслiвасць, камунiкабельнасць спадабалiся кiраўнiцтву i маладога юрыста накiравалi на камсамольскую работу.

Працоўную дзейнасць пачаў інструктарам ЦК ЛКСМ Беларусі, затым працаваў кіраўніком лектарскай групы Гродзенскага абкама камсамола, першым сакратаром Навагрудскага РК ЛКСМБ, узначальваў Гродзенскую абласную камсамольскую арганізацыю. З 1961 па 1969 год працаваў сакратаром ЦК ЛКСМБ.

Ужо падчас працы ў камсамольскіх арганізацыях выявіўся талент А. М. Ваніцкага як выдатнага арганізатара, чалавека, які ўмее захапіць за сабой іншых, неабыякавага да праблем беларускай культуры. Будучы сакратаром ЦК ЛКСМБ, а пазней з 1969 па 1984 гады і намеснікам міністра культуры БССР, А. М. Ваніцкі асабіста зрабіў вельмі шмат для развіцця нацыянальнай культуры, падтрымкі таленавітай моладзі.

Усе свае лепшыя прафесійныя і чалавечыя якасці А.М. Ваніцкі праявіў на пасадзе старшыні прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, на якую ён нязменна абіраўся пачынаючы з 1984 года. Беларускае таварыства дружбы стала сапраўдным цэнтрам народнай дыпламатыі, дзякуючы якому ў шматлікіх замежных краінах з’явіліся сябры нашай рэспублікі. Арсеній Мікалаевіч пабываў на Кубе i ў Мексiцы, у Сальвадоры i Нiкарагуа, у Кувейце i Нарвегii, на Цэйлоне i ў Iсландыі, у Кітае і Ізраілі, Эфіопіі і на Мадагаскары. Беларускае таварыства дружбы пад кіраўніцтвам А. М. Ваніцкага праводзіла вялікую работу па аказанні гуманітарнай дапамогі людзям, пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС.

Арсеній Мікалаевіч быў чалавекам, да якога заўсёды цягнуліся людзі таленавітыя, неабыякавыя да праблем роднай краіны, такія ж шчырыя і адкрытыя, як і ён сам. Ён імкнуўся дапамагчы кожнаму чалавеку, хто ў гэтым меў патрэбу. Не забываў малую радзіму, аказваў садзейнічанне мясцоваму калгасу, усяляк дамапагаў землякам.

Быў абраны ў склад шэрагу грамадскіх фарміраванняў Беларусі, у тым ліку член рэдкалегіі часопіса «Беларусь», газеты «Культура». Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны», шасцю медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе Мiжнародны рэгістр зорак прысвоіў імя Арсенія Ваніцкага зорцы ў сузор’і Аўрыга.Заслужаны работнік культуры Рэспублiкi Беларусьз 1994 года.

Аўтар дзвюх кнiг публiцыстыкi “От сердца к сердцу” (1988), “На орбите народной дипломатии” (1992) i кнiгi ўспамiнаў “Адценнi жыцця” (2001).

19 студзеня 2001 года пасля цяжкай хваробы А. М. Ванiцкi пайшоў з жыцця. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

У 2008 годзе на малой радзiме А. М. Ваніцкага – у Каўпеніцкім сельскім Савеце Баранавіцкага раёна – на будынку Дома культуры ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Вялеська Таццяна Славаўна, гал. бібліёграф

1. Ванiцкi, А. М. Адценнi жыцця : роздум аб мiнулым i сучасным / А. М. Ваніцкі ; маст. рэд. Э. Э. Жакевіч. Мiнск : Чатыры чвэрці, 2000. 240 с.: іл.

2. Ваницкий, А. Н. На орбите народной дипломатии / А. Н. Ваницкий. Минск : Беларусь, 1992. 79 с.

3. Ваницкий, А.Н. От сердца к сердцу : [связи общественности Белоруссии с представителями зарубежных стран] / А.Н. Ваницкий. Минск : Беларусь, 1988. 70 с.

4. Ваницкий Арсений Николаевич : [некролог] // Советская Белоруссия. 2001. 23 янв. С. 6.

5. ВаницкийАрсений Николаевич// Кто есть кто в Республике Беларусь / В.В. Федосов и др. Минск:Завигар, 1999. 304с.

6. Баравікова, Р. Зоркавыя постаці ў інтэр’еры жыцця: літаратурная вандроўка з Яўгенам Коктышам, [фатографам; узгаданы А. Ванiцкi] / Раiса Баравікова // ЛіМ. 2011. 13 мая (№ 19). С. 4.

7. Ваніцкі, А. Простыя людзі хутчэй знаходзяць агульную мову, чым афіцыйныя асобы: [гутарка са старшынёй БЕЛТД] / Арсенiй Ванiцкi ; гутарыла Л. Лахманенка // Звязда. 1995. 11 лют. С. 2.

8. Лахманенка, Л. “Ажыўшыя старонкі” кнігі Арсена Ваніцкага : [аб прэзентацыi кнiгi А. Ванiцкага “Адценни жыцця”] / Леанiд Лахманенка // Звязда. 2001. 13 студз. С. 4.

9. Цішук, Г. Імгенні жыцця : [пра кнігу А. М. Ваніцкага “Адценні жыцця”] / Глеб Цішук // Беларусь. Belarus. 2001. № 3. С. 41.

10. http://agustin.by/434-vanitskij-arsenij-nikolaevich-nekrolog.html

11. http://www.slounik.org/80025.html

12. http://www.busel.org/texts/cat1ev/id5bwwfut.htm

Баранавіцкі раён

Антонава, в.

Мінск

Ваніцкі Арсеній Мікалаевіч

anatol-mihajlavich-varab-you

10 студзеня 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння
Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР (1987), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2012)

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

У дзевятнаццаць год Анатоль Вараб’ёў паехаў у сталіцу, каб прыняць удзел у конкурсе маладых артыстаў, які быў арганізаваны пры ўдзеле Дзяржаўнага ансамбля танца БССР. Заслужаны калектыў не прымаў маладых людзей без спецыяльнай харэаграфічнай адукацыі, але малады танцоўшчык з правінцыі ўвайшоў у дваццатку лепшых з 600 прэтэндэнтаў. Гэта прызнанне і вызначыла яго далейшы лёс. У 1959–1961 гадах – артыст Дзяржаўнага ансабля танца Беларусі.

Затым ён паступіў у танцавальную групу Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад кіраваннем Генадзя Іванавіча Цітовіча. У 1964 годзе А. М. Вараб’ёў атрымаў прапанову стварыць новы танцавальны калектыў у Баранавічах. Так з’явіўся ансамбль «Юнацтва» Палаца культуры і тэхнікі вытворчага баваўнянага аб’яднання. У рэпертуары былі беларускія народныя танцы «Крыжачок», «Лявоніха», «Мітусь», «Выкрунтасы» і інш. У Баранавічах ажаніўся з Марыяй Ігнацьеўнай, прафесійнай танцоўшчыцай, якая працавала ў Дзяржаўным ансамблі танца.

Сапраўднай справай усяго жыцця Анатоля Міхайлавіча стала работа з творчым калектывам ансамбля танца «Радасць». Ансамбль быў створаны ў 1962 годзе пры Брэсцкім ГДК, званне народнага прысвоена ў 1963 годзе. Мастацкімі кіраўнікамі былі М. Пузанаў (1962–1966), Румянцаў (1966–1967), з 1967 года – А. М. Вараб’ёў. У ансамблі ёсць танцавальная і аркестровая групы, танцуе моладзь ад 16 да 22 гадоў. У апошні час з удзельнікамі таксама займаюцца педагогі Вячаслаў Пагодзін і Тамара Шылава.

У рэпертуары ансамбля былі беларускія народныя танцы, танцы народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці: «Лявоніха», «Метелица», «Руский сувенир, «Ползунок», «Краковяк», «Полонез» і інш. Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору: «Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш., падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм.

Аматарскі калектыў танца «Радасць» хутка стаў вядомы ва ўсёй Беларусі і за яе межамі. Гісторыя ансамбля багата дасягненнямі ў галіне культуры, мастацтва і геаграфіі гастрольных паездак. Выступаў з канцэртамі ў Венгрыі, ГДР, Польшчы, Чэхаславакіі, Грэцыі, Індыі, Італіі, Мексіцы, Турцыі, Сірыі і інш. Гэта першы самадзейны калектыў Беларусі, які яшчэ ў 1969 годзе выйшаў на сцэну ў Францыі. З таго часу «Радасць» наведвала Францыю 27 разоў. Заслужанаму калектыву Рэспублікі Беларусь апладзіравалі гледачы 35-ці краін свету.

Высокім прызнаннем яго творчай дзейнасці стаў вялікі канцэрт у Крамлёўскім палацы з’ездаў, прысвечаны 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі (1967). Гледачы высока ацанілі сумесную работу баранавіцкага ансамбля «Юнацтва» і брэсцкага танцавальнага калектыву «Радасць». Анатоль Міхайлавіч прадставіў сваю кампазіцыю «Сімфонія мужнасці», а праз дваццаць гадоў вынес на суд гледачоў маштабную пастаноўку «Свята на Палессі», дзе ўдзельнічала болей 100 танцораў з розных калектываў Беларусі.

Ансамбль «Радасць» удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця ХХІІ Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980). У 1985 годзе на ХІІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Маскве А. М. Вараб’ёва запрасілі для сумеснай работы з Ігарам Маісеевым.

Калектыў «Радасць» быў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Ленінскага камсамола (1981), спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000). У 2002 годзе ансамблю прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У 1984–1986 гадах А. М. Вараб’ёў вучыўся ў Вышэйшай прафсаюзнай школе Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе. А. М. Вараб’ёў быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам канцэртных праграм на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Пружанах (2003), абласных фестывалях-кірмашах «Дажынкі» у Століне, Кобрыне, Драгічыне, творчай справаздачы Брэсцкай вобласці ў Мінску (2008) і інш.

Анатоль Міхайлавіч быў удастоены звання «Заслужаны работнік культуры БССР» (1975). У 1987 годзе яму было прысвоена званне «Народны артыст Беларускай ССР». Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1981), Францыска Скарыны (2002), медалём «За трудовую славу» (1970). Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў № 113 ад 27 красавіка 2012 года А. М. Вараб’ёву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

1. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 209–210.

2. Воробьёв Анатолий Михайлович // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 248.

3. Воробьёв Анатолий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 806.

4. Воробьёв Анатолий Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. Минск : УП «Энциклопедикс», 2006. С. 75.

5. Воробьёв Анатолий Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2005. Т. 2. Минск : ООО «Мэджик-Бук», 2005. С. 65.

6. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч : [карот. інфарм.] // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 621.

7. Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч / П. А. Жмайлiк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 507.

8. Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца «Радасць» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 73.

9. Брестский заслуженный любительский ансамбль танца «Радость» / А. М. Воробьёв // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 177.

10. «Радость» // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 317.

11. Брэсцкі народны ансамбль танца «Радасць» / Л. М. Баярышава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 498.

12. Баранавіцкі народны ансамбль танца «Юнацтва» / Т. М. Курыла // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 287.

13. Ансамбль танца «Радасць» : заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь. – Брэст : [б. в.], 2012. – [2] л.

14. Ансамбль танца «Радасць» : заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь / тэкст: А. М. Вараб’ёў, С. І. Гуляева. – Брэст : Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, 2007. – 14 с.: іл.

15. Воробьев, А. Анатолий Воробьев: «Наутро я узнал, что значит проснуться знаменитым» / А. М. Воробьев ; Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 15 апреля. С. 5.

16. Шеламова, Т. Танцевальный марафон : [о народном артисте Беларуси, руководителе народного ансамбля танца «Радость» А. М. Воробьёве] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011. 28 октября. С. 7.

17. Шеламова, Т. Шанхайская гастроль : [о гастролях ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК в г. Шанхае (Китай) в рамках работы выставки «ЭКСПО-2010» (1–10 мая)] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2010. 14 мая. С. 3.

18. Новаковская, А. «Радость» умеет дарить радость : [о заслуженном коллективе РБ ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК] / Анна Новаковская // Брестский вестник. 2010. 25 марта. С. 1.

19. Данилова, Е. Встречайте – «Радость»! : [о заслуженном ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК] / Елена Данилова // Заря. 2009. 17 сентября. С. 8.

20. Андреева, М. В Пинске – «Радость» : [о концерте заслуженного ансамбля песни и танца «Радость» Брестского ГДК в Пинском ГДК] / М. Андреева // Полесская правда. Пинск, 2008. 16 февраля. С. 8.

21. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв, народны артыст Рэспублікі Беларусь: «Званамі радасці» будзіць людзей» / А. Воробьёв ; [гутарку запісала Алена Капачова] // Народная трыбуна. 2007. 28 ліпеня (№ 30). С. 12.

22. Шеламова, Т. Выше радуги : [о 45-летии заслуженного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК. Худ. рук. А. М. Воробьёв] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2007. 16 мая. С. 7.

23. Кульбака, А. Планета «Радость» : [о 45-летии заслуженного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК. Руководитель А. М. Воробьев] / Александр Кульбака // Брестский вестник. 2007. 17 мая. С. 5.

24. Шеламова, Т. Самый лучший проект Анатолия Воробьёва : [руководителю ансамбля «Радость» А. М. Воробьёву 65 лет] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 27 октября (№ 86) С. 6.

25. Вараб’ёў, А. Анатоль Вараб’ёў: «В вопросах культуры не надо наивных суждений» / А. Воробьёв ; интервью вела Т. Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 18 января (№ 5). С. 4.

26. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «Мы просто обязаны возвысить хлебороба…» / А. Воробьёв ; интервью вела Ада Архипова // Заря. 2003. 26 августа (№ 95). С. 1–2.

27. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : «Мажорная мелодия для сжатого поля» / А. Воробьёв ; интервью вела Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 3 октября (№ 82). С. 3.

28. Шеламова, Т. В Италии думай о «дажынках» : [о выступлении народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК в Италии. Худ. рук. А. М. Воробьев] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 8 августа. С. 3.

29. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв : «Артисты должны нести людям радость» / А. Воробьёв ; интервью вела Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2002. 11 октября (№ 82). С. 1.

30. Архипова, А. «Значит я на правильном пути…» : [Анатолий Воробьёв удостоен ордена Ф. Скорины] / Ада Архипова // Заря. 2002. 10 октября (№ 115). С. 2.

31. Шеламова, Т. В бассейне с Мадонной : [о поездке народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК на междунар. фестиваль фольклора в Швейцарии и Франции] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 6 сентября. С. 4.

32. Шеламова, Т. Кумиры миллионерши, или Почему мадам Шадо ангажирует «Радость» : [народном ансамбле танца «Радость» Брестского ГДК. Руководитель А. М. Воробьев] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 17 мая. С. 8.

33. Шеламова, Т. «Радость» без шор : [о концерте народного ансамбля танца «Радость» Брестского ГДК к 40-летию коллектива] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2002. 22 мая. С. 3.

34. Натхнення Вам, маэстра! : [пра кiраўнiка народнага ансамбля танца «Радасць» Брэсцкага ГДК А. М. Вараб’ёва] // Народная трыбуна. 2001. 27 кастрычніка.

35. Архипова, А. «Я бы повторил свою долю…» : [о народном артисте Республики Беларусь Анатолии Воробьёве] / Ада Архипова // Заря. 2001. 30 октября (№ 124). С. 2.

36. Воробьёв, А. Анатолий Воробьёв: «Ведущий коллектив имеет право на почести» // Вечерний Брест. 2000. 27 октября (№ 85). С. 3.

37. Глущенко, Т. Посеешь «Радость» – покоришь мир : Анатолию Воробьёву – всего 40. Столько он на сцене / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 1999. 29 октября (№ 86). С. 2.

Баранавіцкі раён

Люшнева

Брэст

Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч

«Радасць», брэсцкі ансамбль танца

юбілей

Грыцавец Сяргей

6 ліпеня 2014 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Грыцаўца (1909–1939),удзельніка вайны ў Іспаніі 1936-1939 гг.,
першага двойчы Героя Савецкага Саюза (люты і жнівень 1939 г.)

Сяргей Іванавіч Грыцавец нарадзіўся 6 ліпеня 1909 года ў в. Бараўцы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.У гады Першай сусветнай вайны сям’я Грыцаўца перабралася ў пасёлак Шуміха Курганскай вобласці, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацкія гады.

Па заканчэнні школы-сямігодкіў 1927 годзе, Сяргей Грыцавец пачаў працаваць на чыгунцы, затым паехаў у горад Златавуст Чэлябінскай вобласці.У 1927–1931 гадах жыў у Залатавусце, працаваў слесарам на механічным заводзе, ў цэху па вырабу халоднай зброі. Быў абраны сакратаром завадскога камітэта камсамола, абіраўся дэлегатам 1-га з’езда ўдарнікаў.

У Чырвонай Арміі з 1931года– курсант Арэнбургскай ваеннай школы лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў.З верасня 1932 года С. І. Грыцавец служыў у Кіеўскім знішчальным авіяатрадзе.У вольны час праявіў сябе добрым самадзейным музыкантам. Выдатныя музычныя здольнасці выявіліся ў Сяргея Грыцаўца яшчэ ў дзяцінстве, у канцэртах, што ладзіліся для ваеннаслужачых, выступаў на мандаліне, балалайцы, гітары, скрыпцы і раялі.З 1933года – камандзір звяна ў 1-й Чырванасцяжнай знішчальнай авіяцыйнай эскадрыллі імя Леніна Забайкальскай ваеннай акругі.
У 1935 годзеўзначаліў рэкордны пералёт шасці знішчальнікаў И-16 па маршруце Бачкарова–Спаск–Далёкі з пасадкай у Хабараўску, які завяршыў за 3 гадзіны 10 хвілін.

У 1936 годзе быў накіраваны на вучобу ў Адэскую школу паветранага бою,а па завяршэнні вучобы застаўся ў ёй лётчыкам-інструктарам.

З 1938 года старшы лейтэнант С. І. Грыцавец служыў лётчыкам-інструктарам у Кіравабацкай школе асобага прызначэння, вядомай як 20-я ваенная школа лётчыкаў. Рыхтаваў да паветраных баёў іспанскіх лётчыкаў-рэспубліканцаў.Неаднаразова падаваў рапарты з просьбай накіраваць яго добраахвотнікам для ўдзелу ў Грамадзянскай вайне ў Іспаніі, вечарамі вывучаў іспанскую мову. Нарэшце, быў туды накіраваны, камандзіроўка доўжылася з 10 чэрвеня па 26 кастрычніка 1938 года. У Іспаніі ўзначаліў адну з эскадрылляў знішчальных самалётаў И-16. С. І. Грыцавец здзейсніў 88 баявых вылетаў, правёў 42 паветраны баі, збіў 7 варожых самалётаў асабіста. Гэтавельмівысокіябаявыявынікі, за якія яму 22 лютага 1939 годабыло прысвоеназванне ГерояСавецкагаСаюза.

Летам 1939 года ў групе вопытных лётчыкаў удзельнічаў у канфлікце на рацэ Халхін-Гол. Тут Сяргей Грыцавец здзейсніў 138 баявых вылетаў, удзельнічаў у 30-ці баях супраць японскіх самалётаў, асабіста збіў 11 самалётаў. 29 жніўня 1939 года маёру авіацыі С. І. Грыцаўцу было прысвоена званне двойчы Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, таксама узнагароджаны ў 1939 годзе мангольскім ордэнам Чырвонага Сцяга.

Сяргей Грыцавец трагічна загінуў 16 верасня 1939 года на аэрадроме Балбасава побач з Оршай Віцебскай вобласці.

У г. Баранавічыў 1949 годзе ўстаноўлены помнікС. І. Грыцаўцу (скульптар З. Азгур).Бюсты С. І. Грыцаўца таксама ўстаноўлены ў Мінску і п. Балбасава Аршанскага раёна.У гонар Героя названа чыгуначнаястанцыя Грыцавец на дыстанцыі Баранавічы–Даманава.Яго імя было дадзена Харкаўскаму вышэйшаму ваеннаму авіяцыйнаму вучылішчу (расфарміравана ў 1999 г.). Імя С. І. Грыцаўца носіць Цэнтральны аэраклуб ДТСААФ у Баравой Мінскага раёна.Названы вуліцы ў Баранавічах, Брэсце, Мінску, Маскве, Ленінградзе, Оршы і іншых гарадах.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

1. Трихманенко, В. Ф. Сергей Грицевец: документальная повесть : [для мл.шк. возраста] / Виктор Фёдорович Трихманенко. Минск :Юнацтва, 1987. 127 с. : ил. (Слава твоя, Родина!).

2. С. И. Грицевец: [фотоальбом]/ автор текста А. Д. Щербаков; ред.-сост. С. А. Нортман ; фото В. И. Межевича, Н. И. Ходасевича. Минск: Беларусь, 1978. 12 с. : ил., 10 л. ил.(Жизнь – подвиг).

3. Григорьев, Г. К. Две звезды : документальная повесть / Г. К. Григорьев. Москва : ДОСААФ, 1970. 222 с.

4. Грицевец Сергей Иванович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1. С. 304.

5. Грыцавец Сяргей Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1996. Т. 3. С. 165.

6. Воронкова, И. Ю. Беларусь и война в Испании, 1936–1939 гг. / И. Ю. Воронкова. Минск : Беларуская навука, 2009. 159 с. Из содерж: С. Грицевец. С. 80–84.

7. Курков, И.Н. Судьба истребителя / И. Н. Курков // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, с обытия, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 8.

8. Абросов, С. В. В небе Испании. 1936–1939 годы / Сергей Владимирович Абросов. Москва, 2003. 430 с. : ил.

9. Абросов, С. В. Воздушная война в Испании : хроника воздушных стражений 1936–1939 гг. / Сергей Владимирович Абросов. Москва : Яуза, Эксмо, 2008. 632 с. : ил.

10. Мероньо, Ф. В небе Испании : воспоминания испанского лётчика – участника национально-революционной войны в Испании / Франсиско Мероньо. Москва : Воениздат, 1975. 189 с.

11. Ворожейкин, А. В. Истребители / А. В. Ворожейкин. Москва: Воениздат, 1961. 304 с. (Военные мемуары).

12. Памятник Грицевцу Сергею Ивановичу : [г. Барановичи] / А. И. Дулебо, Л. Г. Лапцевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 87.

13. Дом, в котором родился Грицевец Сергей Иванович : [д. Боровцы Барановичского р-на] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 91.

14. Помнік Грыцаўцу Сяргею Іванавічу : [п. Балбасава Аршанскага р-на] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. Мінск, 1985. С. 100.

15. Помнік Грыцаўцу Сяргею Іванавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. Мінск, 1985. С. 110.

16. Грицевец Сергей Иванович// Их именами названы… :энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 165–166.

17. Чуйко, П. Н. Герой Советского Союза Сергей Иванович Грицевец. От берегов Испании до степей Монголии / П. Н. Чуйко // Крылья Родины. 2013. № 6. С. 90–91.

18. Архангельская, Л. “Триумф и трагедия Сергея Грицевца – моё личное дело” : [о С. И. Грицевце рассказывает его дочь] / Лариса Архангельская // Наш край (Барановичи). 2009. 22 окт. С. 4.

19. Лавренюк, В. Грицевец: легенда истребительной авиации / В. Лавренюк // Белорусская военная газета. 2009. 17 июля. С. 3.

20. Ермоленко, В. Первый дважды Герой : [очерк о С. И. Грицевце] / Валерий Ермоленко // Нёман. 2009. № 6. С. 146–152.

21. Дружинин, Г.Их было неразлить водой : [о дружбе С. И. Грицевца и П. Т. Коробова] / Георгий Дружинин // Наш край (Барановичи). 2009. 14 мая. С. 4.

22. Дружинин, Г. Рождение «хлопчыка» вызвало недовольство : к 100-летию со дня рождения С. И. Грицевца / Георгий Дружинин // Наш край (Барановичи). 2009. 10 марта.

23. Лавренюк, В. В небе Испании и над Халохин-Голом / В. Лавренюк // Во славу Родины. 2004. 20 июля.

24. Кавалёў, В. Апошні палет нябеснага сокала / В. Кавалёў // ЛіМ. 2003. 3 чэрв. (№ 22). С. 4.

25. Виденмар, О. «Он родился для неба…» / О. Виденмар// Наш край (Барановичи). 1999. 16 сент. (№ 116). С. 3.

Баранавіцкі раён

Бараўцы

Грыцавец Сяргей Іванавіч

юбілей

Жамойцін Алесь

17 жніўня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Пятровіча) Жамойціна (1955), паэта

Аляксандр Пятровіч Жамойцін нарадзіўся 17 жніўня 1955 года ў вёсцы Малахоўцы      Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага.

У 1972 годзе закончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат, працаваў слесарам на  заводзе “Гомсельмаш”. У 1973–1975 гадах служыў у Савецкай арміі, затым працаваў  слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода “Днепра-Буг” рачнога порта Пiнск. У  1976–1977 гадах – лабарант Малахоўскай СШ, у 1978–1985 гадах – настаўнік беларускай  мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна Гродзенскай  вобласці. У 1982 годзе скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1985–1987 гадах – механік, памочнік машыніста на Прыбалтыйскай чыгунцы (Вiльня). У 1984–1989 гадах завочна вучыўся ў аспірантуры ІМЭФ АН БССР, даследаваў беларуска-польскія культурныя сувязі, народна-вызваленчы рух ХІХ ст., шмат працаваў у архівах Мінска, Вільні і Львова. У той перыяд блізка сышоўся з беларусамі ў Вільні, якія групаваліся вакол Зоські Верас.

У 1988 годзе Аляксандр Пятровіч пачаў працаваць у літаратурна-мемарыяльным музеі Францішка Багушэвiча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, прыкіпеў сэрцам да гэтага краю. Спачатку навуковы супрацоўнік, а з 1989 года – загадчык музея, дырэктар. Кушлянскі перыяд жыцця і творчасці Алеся Жамойціна звязаны з рэстаўрацыяй сядзібы, з арганізацыяй новай экспазіцыі, з наданнем музею сапраўднага мемарыяльнага статусу. Музей-сядзіба “Кушляны” заснаваны ў 1990 годзе ў рэкунструіраваным доме, які Францішак Багушэвіч (1840–1900) пабудаваў у 1896 годзе і дзе правёў свае апошнія гады жыцця. Колькасць экскурсій, якія праводзіць Аляксандр Пятровіч, перавальвае за дзве тысячы ў год, і для кожнай групы індывідуальны падыход.

Складаць вершы Алесь Жамойцін пачаў толькі пад час студэнцтва. Першыя вершы з’явіліся ў рэспубліканскім друку (газета “Літаратура і мастацтва”) у 1981 годзе. Сваімі хроснымі бацькамі пры ўваходжанні ў вялікую літаратуру паэт лічыць Ніла Гілевіча, Кастуся Цвірку, Дануту Бічэль-Загнетаву.

У 1989 годзе выйшаў яго першы зборнік паэзіі “Азірнуўшыся – не скамянею”. Прадмову да кнігі напісаў Ніл Гілевіч, які адзначыў, што малады паэт разумее неабходнасць захавання пэўных асаблівасцей сваёй мовы, яе дыялектных і архаічных элементаў. У паэмах і вершах творы – водар мясцовай, паўночна-заходняй гаворкі, з беларуска-літоўскага пагранічча, гаворкі Ф. Багушэвіча. Асаблівасць паэзіі А. Жамойціна – эканомнасць слова, сціпласць паэтычнага радка, гушчыня яго вобразнага напаўнення.

У 1989 годзе Алесь Жамойцін прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР.

Цяпер у творчым плане Алесь Жамойцін пераключыўся на напісанне тэкстаў песняў і музыкі да іх, арганізаваў ансабль народных інструментаў, з якім гастралюе па раёне і вобласці, карыстаючыся прыхільнасцю слухачоў і прафесійных кампазітараў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

Творы А. Жамойціна

  1. Азірнуўшыся – не скамянею : вершы / Алесь Жамойцін ; [прадмова Н. Гілевіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 63 с. – (Першая кніга паэта).
  2. Шлях да Радзімы ; “Не ўзлюбілі перуны таполю…” ; Дудка між кайданаў : [вершы] / Алесь Жамойцін // Колькі ў небе зор… : Смаргоншчына літаратурная / уклад. М. Казлоўскі. Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. С. 320–328.
  3. Спатканне ; Аддзячыць поле табе… ; “Ранак жнівеньскі…” ; “Бусел белы – клёкат смелы…” ; “Доіцца раніца…” ; Поле памяці ; Барысаў камень : [вершы] / Алесь Жамойцін // Маладыя галасы : зборнік вершаў / укл. Л. Дранько-Майсюк. Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. С. 29–32.
  4. Замаўляю Свабодай!” : [Аз есм! ; Я твару спакой у душы сваёй ; Замаўляю Свабодай! ; Змый, царыца-вадзіца, змый!.. ; Я – зямля, паветра, вада і агонь… ; А ў небе сьвітае… ; Я ва ўсім… : вершы] / Алесь Жамойцін // Дзеяслоў. 2005. № 5 (18). С. 107–110.
  5. Сцвярджэнне ісціны : [паэма] / Алесь Жамойцін // ЛіМ. 1985. 22 сакавіка (№ 12). С. 8–9.
  6. Паўстанцкі шлях Францішка Багушэвіча : [артыкул пра ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг.] / Алесь Жамойцін // ЛіМ. 1983. 14 студзеня (№ 2). С. 16.
  7. “Залатыя маманты” ; “Ад першай баразны…” ; Спатканне ; Шлях да Радзімы ; Барысаў камень : [вершы] / Алесь Жамойцін // Гродненская правда. 1983. 16 снежня.
  8. “Бусел белы – клёкат смелы…” : [вершы] / Алесь Жамойцін // Гродненская правда. 1983. 31 декабря.
  9. Рэха вайны : “Не ўзлюбілі паруны таполю…” ; Вяртанне ; “Доіцца раніца…” : [вершы] / Алесь Жамойцін // ЛіМ. 1981. 24 ліпеня.
  10. Балада чацвёртай струны ; Поле памяці ; Нашчадкі аратаяў ; “Ранак жнівеньскі, ціхі…” ; Аддзячыць поле табе… ; “Бусел белы – клёкат смелы…” ; Ой, трымае плынь… : [вершы] / Алесь Жамойцін // Беларусь. 1981. № 7.

 

Аб жыцці і творчасці А. Жамойціна

  1. Алесь Жамойцін // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 131–133.
  2. Жамойцін Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭн, 1998. Т. 6. С. 420–421.
  3. Алесь Жамойцін // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 201–202.
  4. Жамойцін Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1993. Т. 2. С. 439–440.
  5. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагодзя : у 4 т. Т. 4, кн. 2. 1986–2000 / НАН Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтаў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – Са зместу: А. Жамойцін. – С. 46, 72, 73.
  6. Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – Са зместу: А. Жамойцін. – С. 12, 270, 274.
  7. Багушэвіча Ф. К. музей-сядзіба “Кушляны” / І. Б. Лапцёнак // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2010. Т. 1. С. 403.
  8. Багушэвіча Ф. К. музей-сядзіба “Кушляны” / Е. В. Гайко ; Богушевича Ф. К. музей-усадьба “Кушляны” / И. Б. Лаптёнак // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси. Мінск, 2008. С. 77–80.
  9. Содаль, У. Алесевы жыццёвыя віткі : 17-га жніўня Алесю Жамойціну – 50 / У. Содаль // Наша слова. 2005. 17 жніўня. С. 3.
  10. Гілевіч, Н. Два слоўцы на прывітанне : [пра паэта А. Жамойціна] / Ніл Гілевіч // ЛіМ. 1985. 22 сакавіка (№ 12). С. 8.
  11. Алесь Жамойцін: Мой кансультант — сам Францішак Багушэвіч! [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.sn-plus.com/ru/page/culture/5868/
  12. Алесь Жамойтин: Моя работа – гуманитарная помощь государству и народу [Электронный ресурс]. Режим доступа : http://belhist.ru/2013/11/ales-zhamojtin-moja-rabota-gumanitarnaja-pomoshh/
  13. Ала Страшынская: Выйшаў сейбіт слова сеяць [Электронный ресурс]. Рэжим доступа: http://www.pisateli.by/alla/seibit_slova.htm
  14. «Мае дзеці выраслі беларусамі» [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://novychas.info/kultura/maje_dzieci_vyrasli_bielarusam/

Баранавіцкі раён

Малахоўцы

Жамойцін Алесь

юбілей

Загорская Ніна

16 ліпеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Сямёнаўны Загорскай (1940), паэтэсы, публіцыста, крытыка

Ніна Сямёнаўна Загорская нарадзілася 16 ліпеня 1940 года ў вёсцы Загор’е  Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Сямён  Кляменцьевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Зінаіда Сідараўна,  працавалі ў калгасе. Ніна Загорская вучылася ў Загорскай пачатковай школе,  потым – у Сталавіцкай сярэдняй школе, якую закончыла з залатым медалём.

У 1957–1962 гадах Ніна Загорская вучылася на аддзяленні журналістыкі  філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітета. Працавала старшым рэдактарам на  Брэсцкай студыі тэлебачання, лектарам Брэсцкага гаркама КПБ. У 1973 годзе Н. С. Загорская накіравана на  працу адказным сакратаром у рэдакцыю газеты “Зорька”. У 1974 годзе скончыла Мінскую вышэйшую  партыйную школу пры ЦК КПБ. З 1976 года – адказны сакратар рэдакцыі літаратурна-драматычных  перадач Беларускага радыё, з 1980 года – загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса “Полымя”, з 1982  года – галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР.

У друку выступае з 1958 года. Аўтар зборнікаў вершаў “Радар” (1975), “Явар” (1982), “Мне добра з вамі”  (1989). Творчасці Н. С. Загорскай уласцівы лірыка-філасофскае светаразуменне, актуальнасць і сацыяльная  скіраванасць тэматыкі. Асобныя вершы Н. С. Загорскай пакладзены на музыку: “Расстанне”, “Што табе  дарыць”, “Ападалі пялёсткі”, “Урачысты кант”, “Ружы заставы Кіжаватава”, “Паўлюк Багрым”.

Ніна Сямёнаўна пераклала на беларускую мову кнігу апавяданняў Х. Гюльназарана “Калі я быў маленькі”  (1986), драматычную паэму Л. Украінкі “Апантаная” (1989), дакументальную драму С. Віеса і Ю. Бабрыша  “Райніс і Аспазія” (1989, пастаўлена ў 1990). Перакладала на беларускую мову вершы армянскіх, літоўскіх,  рускіх і іншых паэтаў.

Укладала кнігі драматургіі “Крок у бессмяротнасць” (1984; з А. Селязнёвай), “Крынічка” (1985), “Галоўны экзамен” (1987), “Каля роднай хаты” (1987), “І засталася каса ў пракосе…” (1988), “Чалавек на зямлі – гаспадар” (1989), “Радзіма мая дарагая” (1989), “Салют” (1990), “Ці будзе вяселле” (1992), “Сінязорка” (1995).

Ніна Сямёнаўна выступае і як публіцыст, крытык. У перыёдыцы друкаваліся яе рэцэнзіі на кнігі паэзіі Г. Бураўкіна, М. Лужаніна, П. Панчанкі, М. Танка, Я. Янішчыц і інш. Пісала нарысы пра настаўнікаў, урачоў, пра лепшыя калгасы і саўгасы рэспублікі.

Прымала ўдзел у распрацоўцы дзяржаўных праграм да 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны, да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, да 180-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Багрыма. Была членам праўлення Беларускага аддзялення Міжнароднага фонду славянскага пісьменства і культуры. Ніна Сямёнаўна была дацэнтам кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2006 года працавала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Кіраўнік і натхняльнік рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Шлях да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподня”, якая з 1994 года праводзіцца да Дня беларускага пісьменства.

Член Саюза журналістаў БССР з 1965 года, Саюза пісьменнікаў БССР з 1982 года, Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі з 1986-га. У 1992 годзе Н. С. Загорская ўдастоена звання “Заслужаны работнік культуры Беларусі”. Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2004). Узнагароджана ордэнам Святой Раўнаапостальнай княгіні Вольгі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

  Творы Н. С. Загорскай

  1. Мне добра з вамі : вершы і паэмы / Ніна Загорская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 190 с.
  2. Явар : вершы / Ніна Загорская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. – 79 с.
  3. Радар : вершы / Ніна Загорская. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1975. – 46 с.
  4. Поверила… себе : [Мамина песня ; «Дубельты среди лета…» ; «Вас ищут глаза мои…» ; Голос Большака ; «Океан Поэзии…» ; «Поверила Тебе…» «Есть свиданье…» ; Раздумье на пороге ТРЕТЬЕГО тысячелетия ; «Сурово подрастали…» ; Мамин рушник ; После чернобыльской Беды» : стихи] / Нина Загорская ; пер. с бел. Александра Лопаты-Загорского // Нёман. 2006. № С. 107–110.
  5. Мамін ручнік ; Настаўнікам Сталовіцкай школы ; “Не ліце слёзы…” ; Дзедава скрыпка : [вершы] / Ніна Загорская // Наш край (Барановичи). 2005. 16 июля. С. 5.
  6. Выстылы попел магіл : верш / Ніна Загорская // У імя жыцця : зборнік вершаў / уклад. В. Шніп. Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. С. 59.

 

Аб жыцці і творчасці Н. С. Загорскай

  1. Загорская Ніна Сямёнаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2013. Т. 4. С. 12.
  2. Загорская Ніна Сымонаўна // Памяць : гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 622.
  3. Загорская Ніна Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭн, 1998. Т. 6. С. 497.
  4. Загорская Ніна / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1993. Т. 2. С. 477–480.
  5. Загорская Ніна // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 213–214.
  6. Гнілазуб, В. “Дубовае лісце з пасаджаных намі дрэў упадзе на далоні прапраўнукаў…” / Вера Гнілазуб // Белорусская ніва. 2012. 1 сентября. С. 11.
  7. Яніцкі, М. І. Тэматычныя і жанрава-стылёвыя адметнасці лірыкі Ніны Загорскай / Міхал Яніцкі // Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны : зборнік навуковых артыкулаў. Брэст, 2010. С. 230–232.
  8. Рудкоўская, І. Бусел ля Вострава : Міхась Рудкоўскі і Ніна Загорская былі роднаснымі душамі / І. Рудкоўская // Народная трыбуна. 2008. 19 красавіка. С. 12.
  9. Ламека, Л. “Імгненіе – вечнасці радок…” : паэзія Ніны Загорскай / Любоў Ламека // Роднае слова. 2005. № 7. С. 12–13.
  10. Ламека, Л. На скрыжаванні болю і надзеі / Любоў Ламека // Полымя. 1990. № 8. С. 244–247.
  11. Лычкоўскі, І. Ад вытокаў роднай зямлі : [аб творчасці Н. Загорскай] / Іван Лычкоўскі // Наш край (Барановичи). 2010. 15 июля. С. 3.
  12. Ляшук, В. Я. Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – Са зместу: Н. Загорская. – С. 11, 270, 272, 274, 275, 305.
  13. Парфенюк, К. Вобраз Радзімы / Ксенія Парфенюк // Наш край (Барановичи). 2012. 4 сентября. С. 2.
  14. Улитенок, Г. Неучтенные метры забвения : Одиннадцаць лет длится экспедиция “Дорога к Святыням” / Галина Улитенок // Советская Белоруссия. 2005. 28 января.
  15. Рубін, І. Святло дарогі : [аб кнізе Н. Загорскай “Мне добра з вамі”] / І. Рубін // ЛіМ. 1990. 23 лістапада.
  16. Юрчанка, Г. Абаранкі пад хрэнам : пародыі / Георгій Юрчанка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 127 с. – Са зместу: Сама не ведаю : [верш-пародыя на паэзію Ніны Загорскай]. – С. 45.

 

 

 

Баранавіцкі раён

Загор’е

Загорская Ніна Сямёнаўна

юбілей

Кабушкін Іван

15 лютага 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння
Івана Канстанцінавіча Кабушкіна (1915–1943), удзельніка Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, арганізатара і выканаўца дзёрзкіх дыверсій супраць гітлераўскіх акупацыйных уладаў, Героя Савецкага Саюза (1965)

Іван Канстанцінавіч Кабушкін(сапраўднае Кабушка) нарадзіўся 15 лютага 1915 года ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яшчэ дзіцём з сям’ёй апынуўся ў Казані (цяпер сталіца Рэспублікі Татарстан) у сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны.

Працаваў вагонаважатым (вадзіцелем трамвая) у трамвайным парку Казані.Іван Кабушкін у Чырвонай арміі з 1935 года, закончыў курсы малодшых камандзіраў.Удзельнік вызваленчага паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе і савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гадоў. У ходзе гэтай «зімовай» вайны атрымаў раненне.

Вялікую Айчынную вайну малодшы лейтэнант І. К. Кабушкін сустрэў на заходняй мяжы СССР. Трапіў у палон і 28 чэрвеня 1941года ў калоне ваеннапалонных апынуўся ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі войскамі Мінску, дзе змог збегчы з палону.

З восені 1941 года ўдзельнічаў у антыфашысцкім руху ў акупаваным Мінску. Дзейнічаў пад мянушкай «Жан» («Бабушкін», «Сашка», «Назараў»). Член Ваеннага савета партызанскага руху – падпольнай арганізацыі былых савецкіх вайскоўцаў, створанай імі восенню 1941 года ўМінску. Быў памочнікам начальніка разведкі 203-га партызанскага атрада. На яго было ўскладзе на кіраўніцтва аддзелам па выяўленні і знішчэнню здраднікаў і фашысцкіх агентаў. Асабіста знішчыў дваццаць агентаў «Абвера», СД і паліцыі. За кароткі тэрмін зарэкамендаваў сябе выдатным падпольшчыкам, стаў начальнікам аператыўнай групы.

З кастрычніка 1941 года на дарогах Мінск–Лагойск, Мінск–Стоўбцы Жанам было знішчана 5 легкавых машын, 2 грузавыя, 1 бензацыстэрна. Пры гэтым знішчана 9 чалавек каманднага складу, 7 –радавога. Дапамагаў ваенна палонным бегчы з лагероў, перапраўляўіх у партызанскія атрады. Дастаўляў уатрады медыкаменты, цёплую вопратку.

У маі 1942 года пасля гібелі кіраўнікоў Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б І. П. Казінца і С. І. Зайца, Жан быў накіроўваны ў Мінск для аднаўлення падпольнай арганізацыі. Адначасова займаў ся арганізацыяй выпуску нелегальнай газеты «Звязда», абсталяваннем падпольнай друкарні, выпускам і расклейкай лістовак. З рызыкай для жыцця двойчы ў 1942 годзе пераходзіў лінію фронту, выкончаючы заданні партызанскага камандавання.

Восенню 1942 года гітлераўцы наносяць яшчэ адзін удар па падполлі, арыштаваны ўсе члены Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. За Жанам пачынаецца сапраўдная паляванне.

4 лютага 1943 года яго схапілі на кватэры, дзе была прызначана сустрэча з сувязной. Івана Кабушкін атрымалі ў падвале СД у каменным мяшку, у поўнай ізаляцыі.Падпольшчык быў падвергнуты катаванням, але не выдаў ні аднаго чалавека, нават не адкрыў ворагам свай госапраўднага імя. Пасля яго арышту не пацярпеў ні адзін падпольшчык, звязаны з ім.

Іван Канстанцінавіч Кабушкін быў пакараны 4 ліпеня 1943 года ў мінскай турме.
Стараннямі следапытаў яго імя не забыта народам. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за выключны гераізм і самаахвяраванне ў імя Радзімы Івану Канстанцінавічу Кабушкіну пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Яго імем названы вуліцыў Мінскуі Баранавічах, СШ № 12 г. Баранавічы, у якойу 1976 годзе быў створаны музей героя. На будынку 1-га трамвайнага дэпо ў Казані ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Трамвайны вагон Х № 24, на якім да вайны працаваў І. Р. Кабушкін, быў усталяваны як помнік (а да 100-годдзя казанскага трамвая ў 1999 г.–адноўлены як хадавы).У пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна ў 1974 годзе адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза І. К. Кабушкіну (скульптар І. Міско, архітэктар Л. Левін). Вёска Торбалава Баранавіцкага раёна ў 1969 годзе перайменавана ў пасёлак Кабушкіна.

Беларускі пісьменнік Іван Рыгоравіч Новікаў прысвяціў Івану Кабушкіну («Жану») і яго баявым таварышам кнігу «Руины стреляют в упор».Рэжысёр-пастаноўшчык Віталь Чацверыкоў зняў дакументальны тэлесерыял «Руины стреляют…» («Беларусьфільм», 1970–1972; у ролі Жана – Ігар Ледагораў). Татарскі пісьменнік Шаміль Ракіпаў напісаў дакументальную аповесць «Откуда ты, Жан?», якая былавыдадзена на татарскай мове ў 1969 годзе, на рускай – у 1974 годзе.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

1. Кабушкин Иван Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 433.

2. Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Памяць. Минск : гіст.-дакум. хроніка : у 4 кн. Мінск, 2005. С. 185.

3. Чалавек з легенды : [І. К. Кабушкін] // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 376–377.

4. Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 514.

5. Кабушкін Іван Канстанцінавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск : БелСЭ, 1990. С. 230.

6. Кабушкін Іван Канстанцінавіч// Героi Савецкага Саюза – ураджэнцы Брэстчыны [Выяўленчы матэрыял] : Стаялі насмерць. Слава героям! : да 65-годдзя вызвалення Беларусі : [плакат]. [Б. м. : б. в.], 2009 ([Брэст] : БД). 1 л. : каляр. афсет ; 45х63 см.

7. Ракипов, Ш. З.Откуда ты,Жан? : повесть: для ст.шк.возраста / ШамильРакипов ; пер. статар.Т. Журавлева,И. Киндера. Казань : Татарское кн.изд-во, 1987.

8. Новиков, И. Г.Руины стреляют в упор : докум. повесть / Иван Новиков ; [авториз.пер. с бел. Е. Мозолькова]. Минск : Беларусь, 1969. 463 с.

9. Курков, И. Н. Герой Жан // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 211.

10. Новиков, И. Неуловимый Жан / Иван Новиков // Дорога в бессмертие : [сб. докум. очерков о героях Великой Отечественной войны] / сост. Г. Лысков. Минск : Беларусь, 1967. С. 56–81.

11. Мінскае партыйнае падполле // Беларусь ў Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 351–360.

12. Памятник Кабушкину Ивану Константиновичу // Памятники истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 101–102.

13. Кабушкин Иван Константинович// Их именами названы… :энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 247.

14. Савицкая, Я. М. Бойцы подпольного фронта : [воспоминания о выпуске подпольной газеты “Звязда” в Минске] / Ядвига Михайловна Савицкая. Минск : Беларусь, 1982. 175 с. : ил. Из содерж.: Иван Кабушкин (Жан). С. 107.

15. Малахоўцы: [радзіма І. К. Кабушкіна] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. Брэсцкая вобласць. С. 59.

16. Кабушкіна : [пасёлак названы ў гонар К. І. Кабушкіна ў 1969 г.] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3. Брэсцкая вобласць. С. 48.

17. Дружинин, Г. Неуловимый Жан : [к 95-летию со дня рождения И. К. Кабушкина] / Григорий Дружинин // Наш край (Барановичи). 2010. 14 янв. С. 2.

18. Имя героя не забыто : [о народном музее И. К. Кабушкина в СШ № 12 г. Барановичи] // Наш край (Барановичи). 2005. 12 марта. С. 3. (Наш край молодежный).

19. http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=2655

20. http://www.tatveteran.ru/organization/structure/society/tetushi/?id=10

21. http://calendarik.com/event/v-1943-godu-nemtsy-skhvatili-izvestnogo-podpolshchika-ivana-kabushkina

22. http://bibliotekar.ru/encGeroi/86.htm

23. http://www.an-tat.ru/zhurnal-nash-dom-tatarstan/33/1940/

Баранавіцкі раён

Малахоўцы

Кабушкін Іван Канстанцінавіч

Юбілей

Кабяк Сяргей

2 студзеня 2015 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1945)
Сяргея Уладзіміравіча Кабяка, вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, выдатніка народнай асветы

Сяргей Уладзіміравіч Кабяк нарадзіўся 2 студзеня 1945 года ў вёсцы Скарчава Баранавіцкага раёна (цяпер у Брэсцкай вобласці).

У 1972 годзе С. У. Кабяк скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскі педагагічны інстытутімя А. М. Горкага. У 1968–1974 гадах быў старшынёй прафкама студэнтаў. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам МПІ. У 1976 годзе скончыў аспірантуру, у наступным годзе абараніў дысертацыю “Деятельность Компартии Западной Белоруссии по интернациональному воспитанию трудящихся (1923–1929 гг.)” і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1980 годзе стаў дацэнтам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі МПІ.

У 1980годзе Сяргей Уладзіміравіч абраныдэканам факультэта прыродазнаўства МПІ, выкладаў на факультэце дысцыпліны “Геаграфія СССР” і “Гісторыя КПСС”. У 1999 годзе назначаны прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. З 2003 года – прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

С. У. Кабяк даследуе гісторыю Беларусі ў ХІХ–ХХ стст., рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі (1921–1939), дзейнасць КПЗБ.Аўтар больш за 60 навуковых прац, 4-х манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў:«Под знаменем пролетарской солидарности» (1979), «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – акт гістарычнай справядлівасці» (1989, разам з А. М. Мацко) і інш. Адзін з аўтараў і распрацоўшчыкаў вучэбна-метадычных стандартаў педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Узнагароджаны трыма медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, знакам “Выдатнік народнай асветы” (1992). За вялікі ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, значныя поспехі ў развіцці навукі, актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць С. У. Кабяку прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік адукацыіі Рэспублікі Беларусь” (1997).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

Працы С. У. Кабяка

1. Под знаменем пролетарской солидарности : Компартия Западной Белоруссии в борьбе за интернациональное сплочение трудящихся (1923–1929 гг.) / С. В. Кобяк ; науч. ред. А. Н. Мацко ; Ин-т истории партии при ЦК КПБ – Фил. ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Минск : Беларусь, 1979. 140, [2] с.

2. Калюнов, Б. Н.Организация и проведение спортивно-патриотического праздника «День ГТО» на факультете : учеб.-метод. пособие / Б. Н. Калюнов, С. В. Кобяк; Мин. гос. пед. ин-т им.А. М. Горького. Минск, 1985. 55 c.

3. Мацко, А. Разам з партыяй і народам : старонкі гісторыі камсамола Заходняй Беларусі / Аляксандр Мацко, Сяргей Кабяк // Маладосць. 1985. № 1. С. 145–150.

4. Методические рекомендации по изучению темы «Борьба партии за развертывание культурной революции» / Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького ; [сост.: С. В. Кобяк, В. С. Лукин]. Минск, 1989.

5. У. І. Ленін і рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі / С. У. Кабяк // Веснік БДУ. Сер. 3. Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. 1990. № 1. С. 9–11.

Аб жыцці і дзейнасці С. У. Кабяка

1. Кабяк Сяргей Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск : БелЭн, 1996. Т. 3. С. 514.

2. Кобяк Сергей Владимирович // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск : Белорусская наука, 2007. С. 167–168.

Баранавіцкі раён

Скарчава

Кабяк Сяргей Уладзіміравіч

Юбілей

24 лютага 2014 г. – 150 гадоў з дня нараджэння Станіслава Карповіча (1864–1921), педагога, грамадскага дзеяча, асветніка

Станіслаў Карповіч нарадзіўся 24 лютага 1864 года ў вёсцы Хацішча Навагрудскага павета Мінскай губерніі (цяпер у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) у памешчыцкай сям’і. Быў сынам Казіміра Карповіча і Альбіны з Шпераньскіх.

Пачатковую адукацыю Станіслаў атрымаў у хатніх умовах у маёнтку Крапіўна на Міншчыне, з 1874 года вучыўся ў гімназіях спачатку ў г. Рызе, потым уг. Слуцку. Бацькі мелі намер даць яму ўніверсітэцкую адукацыю ў Расіі,але, сутыкнуўшыся там з казённачыноўніцкім прымусам, СтаніслаўКарповіч вырашыў заняцца самаадукацыяй.

У 1882 годзе ён выехаў на Каўказ, дзе ў наваколлі Тыфліса (зараз – Тбілісі) працаваў бухгалтарам, сакратаром на біржы i інш. У 1884 годзе вярнуўся на радзіму, працаваўнастаўнікам у прыватных дамахВільні, потым у вёсках у розных гаспадароў.

3 самага пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці Станіслаў Карповіч выкарыстоўваў прагрэсіўныя метады навучання моладзі, даваў найноўшыя тэарэтычныя i практычныя веды. Ён распрацаваў асновы самаадукацыі iў 1890 годзе склаў дапаможнік “Што чытаць”, рукапіс якога быў забаронены цэнзурай i канфіскаваны.

Пасля смерці бацькі ў 1892 годзе С. Карповіч пераехаў у Варшаву, там узначаліў маладзёжныя гурткі самаадукацыі, зблізіўся з варшаўскай інтэлігенцыяй, супрацоўнічаў з мясцовымі перыядычнымі выданнямі, друкаваў свае артыкулы на тэмы самаадукацыі. Часта наведваў Навагрудчыну, аб’язджаў вёскі i сядзібы, наладжваў дыскусіі па пытаннях самаадукацыі, дапамагаў у арганізацыі бібліятэк на Міншчыне.

Педагагічныя погляды С. Карповіча фарміраваліся пад уплывам пазітывізму і матэрыялістычнай філасофіі. С. Карповіч паставіў перад сабою задачу пераадолець тагачасныя вольнасці ў інтэрпрэтацыях выхаваўчых з’яў і стварыць навуку аб выхаванні, або педагогіцы, заснаванай на аб’ектыўных тэарэтычных прынцыпах. Гэта павінна была быць навука “ўсебаковага фарміравання чалавека згодна патрабаванняў прыроды, у адпаведнасці з патрэбнасцямі грамадства”. С. Карповіч знаходзіўся пад выразным уплывам сацыялістычных ідэй. Асноўным тэзісам педагагічнай сістэмы С. Карповіча з’яўляецца палажэнне аб цеснай залежнасці паміж працэсам чалавечага жыцця і наваколля.

У 1896 годзе разам з М.Баркоўскім заснаваў у Варшаве кнігарню, у якой побач з іншымі выданнямі былі аддзелы нот i школьнай літаратуры. А ў 1899 годзеС. Карповіч заснаваў уласнае выдавецтва нот.
Па ініцыятыве С. Карповіча ў 1903 годзе ў Варшаве ўзнікла тайнае Таварыства педагагічнае, якое ён узначальваў да яго роспуску ў 1905 годзе. Заснаваў тайныя курсы для настаўнікаў, дзе выкладаў педагогіку. Затым, пасля іх закрыцця, выкладаў на курсах легальных да 1911 года. Таксама выкладаў ва “Універсітэце для усіх”, які быў зачынены ў 1908 годзе. Выкладаў у Таварыстве культуры польскай. У 1911 годзе стварыў уласную выхаваўчую ўстанову для дзяцей 5–10 год пад назвай “Дом дзіцячы”.

У час Першай сусветнай вайны С. Карповіч быў у Ваўкавыску, потым пераехаў у Маскву, дзе працаваў выхавацелем у інтэрнаце для хлопчыкаў. У 1918 годзе разам з сям’ёй вярнуўся ў Варшаву. Падаў у Міністэрства працы і апекі грамадскай падрыхтаваную ім праграму курсаў пачатковага выхавання і навучання, намагаўся зноў адкрыць “Дом дзіцячы”. Займаўся выкладчыцкай справай.

Навуковая і публіцыстычная творчасць С. Карповіча складае каля 70 апублікаваных прац. Яго асноўныя творы па адукацыі моладзі: “Навука аб выхаванні” (1902), “Наша літаратура для моладзі”, “Скарбы чалавецтва» (абодва 1904) i інш. Быў таксама рэдактарам і суаўтарам трох зборнікаў-чытанак для дзяцей “Наш свет” (1906), якія вытрымалі некалькі перавыданняў. У 1914 годзе напісаў кнігу аб сваіх педагагічных поглядах, але яна засталася ў рукапісе.

С. Карповіч быў жанаты на Марыі Кручэўскай, яны мелі сына Вацлава, дачок Ванду і Галіну. Вацлаў Карповіч загінуў у час ваенных дзеянняў 1920 года, што было для бацькі цяжкім ударам.

Станіслаў Казіміравіч Карповіч памёр 16 чэрвеня 1921 года ў Атвоцку каля Варшавы, там жа быў пахаваны.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

1. Karpowicz Stanisław // Nowa Encyklopedia Powszchna PWN. Warszawa, 2004. S. 304.

2. Konarski, S.Karpowicz Stanisław/ Stanisław Konarski // Polski Słownik Biograficzny / Polska Akademia Nauk. Instytut Historii : T. 12. Wrocław – Warszawa – Kraków, 1966–167. S. 121–123.

3. Савченко, Н. С.Проблемы воспитательной среды и развитие польской «общественной педагогики» во второй половине ХIХ века / Н. С. Савченко // Фан-наука : периодический журнал научных трудов. 2012. № 12 (15). С. 53–57. Из содерж.: Станислав Карпович. С. 54–55.

4. http://www.radzima.org/be/fota/39251.html

5. http://www.belreform.org/news/220903_res.php

Баранавіцкі раён

Хацішча

Карповіч Станіслаў

юбілей

Клышка Анатоль

16 красавіка 2015 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1935)
Анатоля Канстанцінавіча Клышкі, пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі

Анатоль Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 16 красавіка 1935 года ў вёсцы Данейкі (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ад маці, Алесі Сцяпанаўны, вядомай у наваколлі песенніцы, зроблены многія фальклорныя запісы.

Анатоль Клышка вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы (1949–1952). Працаваў карэктарам у навагрудскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі». У 1958 годзе Анатоль Клышка скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў супрацоўнікам газеты «Літаратура і Мастацтва», у 1958 годзе – інструктарам па друку ЦК ЛКСМБ. Са снежня 1958 года вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1960 года – супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Полымя». У 1961–1963 гадах – старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», пасля літработнік аддзела крытыкі ў часопісе «Полымя», рэдактар аддзела навукі і мастацтва. З 1971 года – загадчык лабараторыі навучання грамаце, потым аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1981–1983 гадах – загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», у 1986–1990 гадах – загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя».

У 1950 годзе Анатоль Клышка дэбютаваў вершам у навагрудскай газеце. З 1953 года выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 года.

У 1967 годзе выйшла кніга літаратурна-крытычных артыкулаў «Права на верш». Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні), «Пропісаў да “Буквара”» (1969, 4 выданні), «Пропісаў для 1 класа» (1973, 18 выданняў), дапаможніка для 1 класа «Верасок» (1978, 3 выданні), «Чабарок» (1989, чытанка для 4 класа школ з рускай моваю навучання). Напісаў кніжкі для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (казкі, 1983), «Святло праз стагоддзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на англійскай, нямецкай, французскай мовах, 1990).

Яго мастацкія творы адметныя арыгінальнасцю думкі і формы, дакладнасцю ацэнак, яркасцю стылю.

Пераклаў на беларускую мову «Новы запавет» (1980, асобныя раздзелы апублікаваны ў часопісе «Спадчына», 1989–1990), раман старажытна-грэчаскага пісьменніка Лонга «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» (1991). Аўтар «Беларуска-польскага размоўніка» (1992). Перакладае з польскай, нямецкай, лацінскай, украінскай і іншых моў.

Даследуе праблемы развіцця беларускай паэзіі (творчасць М. Багдановіча, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш.), вершазнаўства, методыкі навучання і выкладання літаратуры ў школе.

Анатоль Клышка ўзнагароджаны медалямі Францыска Скарыны, “За трудовую доблесть”, “Ветеран труда”, літаратурнай прэміяй імя Васіля Віткі (2014). Мае ганаровыя званні “Выдатнік народнай асветы БССР”, “Выдатнік асветы СССР”, “Заслужаны работнік культуры БССР”.

Буквар Анатоля Клышкі ўзнагароджваўся залатым медалём Міжнароднай Лейпцыгскай выставы ў 1977 годзе, сярэбраным медалём на ВДНГ СССР, у 1999 годзе буквар атрымаў першую прэмію на конкурсе «Падручнік года».

Яго старэйшы брат, Міхась Канстанцінавіч Клышка (1925–1984), быў таксама беларускім мовазнаўцам. Аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі “Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў” (1976, 2-е выд. 1993), прыілюстраванага матэрыяламі з твораў беларускіх пісьменнікаў, фальклору, навуковых, навукова-папулярных, даведачных і перыядычных выданняў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Верамейчык Таццяна Анатольеўна, бібліёграф.

Працы А. К. Клышкі

  1. Буквар : падруч. для падрыхт. кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання / Анатоль Клышка. – Мінск : Выд. рэсп. унітар. прадпрыемства «Народная асвета», 2002. – 199 с. : іл.
  2. Літаратурнае чытанне : падручнік для 4-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання / Анатоль Клышка. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2014. – 125 с. : іл.
  3. Пропісь 2 : [вучэбны дапаможнік для 1-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання] / Анатоль Клышка. – Мінск : Народная асвета, печ. 2012 – 48 с.
  4. Прыгаршчы языкаломак / Анатоль Клышка. – Мінск : Народная асвета, 2011. – 31 с. : іл.
  5. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга : нарыс / Анатоль Клышка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 114 c. : іл.
  6. Чабарок : падруч. па літ. чытанню для 3-га кл. агульнаадукац. шк. з рус. мовай навучання / Анатоль Клышка. – Мінск : Выд. рэсп. унітар. прадпрыемства «Народная асвета», 2001. – 278 с. : іл.
  7. Чую, бачу, гавару : вучэбны наглядны дамаможнік для вучняў пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: для работы ў классе / Анатоль Клышка ; [ілюстрацыі М. Р. Казлова і Н. У. Суставай]. – Мінск : Асар, 2013. – 135 с. : іл.
  8. Самая лепшая хатка : [для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / тэкст Анатоля Клышкі ; малюнкі Валянціна Ціхановіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – [16] с. : іл.
  9. Шыльдбюргеры : [казкі : для малодшага школьнага ўзросту] / па-нямецкі пачуў, па-беларуску збаяў Анатоль Клышка ; [мастак М. Казлоў]. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 140, [3] с. : іл.
  10. Пропись 2 : [учебное пособие для 1-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения] / Анатоль Клышка. – Минск : Народная асвета, 2007. – 48 с. : ил.
  11. Свет сквозь века La lumiere à travers les siecles : [к 500-летию со дня рождения белорусского первопечатника Ф. Скорины] / Anatole Klychka. – Минск : Беларусь, 1990. – 62 с. : ил.

Аб жыцці і дзейнасці А. К. Клышкі

  1. Клышка Анатоль Канстанцінавіч // Кульутра Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2013. Т. 3. С. 502.
  2. Клышко Анатолий Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия. в 7 т. Т.1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 461.
  3. Клышка Анатоль / В. М. Крыцкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭн, 1999. Т. 8. С. 351.
  4. Анатоль Клышка // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск : БелЭн, 1994. Т. 3. С. 276–279.
  5. Клышка Анатоль // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 283–284.
  6. Славуты букварыст Анатоль Клышка / А. Клышка ; гутарыў А. Канановіч // Роднае слова. 2010. № 4. С. 18–21.
  7. Наварыч, Т. В. З любоўю да кнігі : да 75-годдзя з дня нараджэння А. Клышкі / Т. В. Наварыч // Пачатковая школа. 2010. № 4.
  8. Федаровіч, Г. М. Літаратурнае чытанне : прыкладнае планаванне вучэбнага матэрыялу па падручніку “Літаратурнае чытанне” аўтара А. Клышкі (для IVкласа школ з рускай мовай навучання) / Г. М. Федаровіч // Пачатковая школа. 2008. № 8. С. 45–47.
  9. Па яго букварах вучыліся і вучацца : [Анатолю Клышку – 70] // Маладосць. 2005. № С. 137.
  10. Шубiч, М. Вясёлыя кніжкі ад Анатоля Клышкі : [пра сустрэчу з пісьменнікам у Баранавіцкай дзіцячай бібліятэцы] / М. Шубіч ; фота У. Якавенкі // Наш край (Барановичи). 16 апреля. С. 5.
  11. Юруць, В. Стваральнiк буквара наведаў Баранавiчы : [пра сустрэчу з А. Клышкам у Баранавіцкай дзіцячай бібліятэцы] / Вольга Юруць // Ганцавіцкі час. 2005. 22 крас. С. 9.
  12. Батвіннік, М. Азбука на ўсе часы / Марат Батвіннік. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 287 с. : іл.
  13. Максимов, С. Взрослые споры о детском букваре / С. Максимов // Советская Белоруссия. 2001. 8 сентября.
  14. Каваленка, В. А. Пра паэзію і мужнасць духу // Прага духоўнасці. Мінск, 1975.

Баранавіцкі раён
Данейкі
Анатоль Канстанцінавіч Клышка
Юбілей

Клышка Міхась

8 ліпеня 2015 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Міхася Канстанцінавіча Клышкі (1925–1984), беларускага мовазнаўцы, лексікаграфа

Міхась Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 8 ліпеня 1925 года ў вёсцы Данейкі (цяпер  Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ад маці, Алесі Сцяпанаўны,  вядомай у наваколлі песенніцы, зроблены многія фальклорныя запісы. Міхась Клышка  належыць да таго пакалення, якое ці не ўсё палегла ў час Другой сусветнай вайны. Яго  малодшы брат Анатоль Канстанцінавіч Клышка (1935) стаў вядомым беларускім  крытыкам, празаікам, перакладчыкам, педагогам.

Пасля вызвалення Баранавічаў са жніўня 1944 года Міхась Клышка працаваў карэктарам баранавіцкай абласной газеты “Чырвоная звязда”. У 1958 годзе Міхась Клышка скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў журналістам. У 1967–1981 гадах – рэдактар выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі”.

Аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (1976, 2-е выд. 1993). У ім – каля 1900 сінанімічных радоў (больш за 11 тысяч слоў і выразаў). Спецыфічная асаблівасць слоўніка ў тым, што ён не тлумачыць, не дае характарыстык-вызначенняў сэнсавым адценням слоў у сінанімічных радах, а толькі прыводзіць да кожнага з іх нацвярджальныя цытаты з мастацкай (выкарастаны ілюстрацыйны матэрыял з твораў амаль 150-ці беларускіх пісьменнікаў, пачынаючы ад В. І. Дуніна-Марцінкевіча), навукава-папулярнай і навукавай літаратуры, фальклору, даведачных выданняў, перыядычнага друку. Выкарыстана і тая дыялектная лексіка, якая, на думку аўтара, мае тэндэнцыю быць агульнаўжывальнай, хоць канкрэтны лексічны матэрыял слоўніка гэта не заўсёды нацвярждае. Прыведзена немалая колькасць эмацыянальна-экспрэсіўных фразеалагізмаў.

Зважаючы на практычны характар слоўніка, М. К. Клышка ўключыў у яго дапаможныя часціны мовы – прыназоўнік, злучнікі, чаго няма ў іншых слоўніках сінонімаў. “Слоўнік сінонімаў…” М. К. Клышкі засведчыў развітасць, выключнае багацце нашай мовы, выявіў шчодрую разнастайнасць яе адценняў і нюансаў пры перадачы розных з’яў рэчаіснасці, пачуццяў чалавека, паняццяў, характарыстык, фарбаў і паўтонаў пры апісанні падзей і з’яў, рэчаў, прадметаў, дзей і пераўтварэнняў чалавека і прыроды і г. д. Слоўнік стаў каштоўным дапаможнікам для ўсіх, хто вывучае родную мову, хто карыстаецца яе невычэрпнымі скарбамі вусна і на пісьме.

Міхась Канстанцінавіч Клышка памёр 10 студзеня 1984 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

 Працы М. К. Клышкі

  1. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / Міхась Канстанцінавіч Клышка. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 590 с.
  2. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / аўт.-склад. М.К. Клышка. – Мінск : ПУП “Радыёла-плюс”, 2005. – 672 с.
  3. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / Міхась Канстанцінавіч Клышка; [прадмова М. В. Бірылы] ; пад рэд. Л. А. Антанюк. – 2-е выд., выпр. і дап. – Мінск : Вышэйшая школа, – 444, [2] с.
  4. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / Міхась Канстанцінавіч Клышка. – Мінск : Вышэйшая школа, – 592 с.
  5. Ад мікрачасціцы да галактык : [пра кнігу А. І. Болсуна і Я. Н. Рапановіча “Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў” (Мінск: Народная асвета, 1979)] / Міхась Клышка // Беларусь. 1980. № 3. С. 30–31.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. К. Клышкі

  1. Клышко Михаил Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2007. Т. 4. С. 89.
  2. Браты Міхась і Анатоль Клышкі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 122–125.
  3. Клышка Міхась Канстанцінавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 351.
  4. Клышка Міхась Канстанцінавіч / І. У. Саламевіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. Мінск, 1994. С. 263.
  5. Сцяпко П. Беларускі сінанімічны… : [пра кнігу М. Клышкі «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў»] / П. Сцяпко // Полымя. 1977. № 4. С. 240–244.
  6. Юрчанка, Г. Невычэрпнае багацце / Г. Юрчанка // ЛіМ. 1969. 16 снежня.

 

 

Баранавіцкі раён

Данейкі

Клышка Міхась Канстанцінавіч

юбілей

4 красавіка 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння
Платона Андрэевіча Крэня (1896–1962), паэта, мемуарыста, публіцыста,
удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў

Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 года ў фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў дзясятым дзіцём у сям’і гаспадара фальварка. Бацька, Андрэй Крэнь, быў пісьменным, у доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна.

Платон Крэнь вучыўся ў Келецкай мужчынскай гарадской гімназіі (Польшча), Клецкай настаўніцкай школе, якую скончыў у 1913 годзе. У 1915 годзе Платон Крэнь быў мабілізаваны ў войска, накіраваны ў Пецяргофскую школу прапаршчыкаў, якую скончыў у 1916 годзе з афіцэрскім чынам. Служыў у Фінляндыі ў 423-м пяхотным палку. Публікаваў вершы ў газеце «Финляндские известия».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі са снежня 1917 года П. А. Крэнь служыў у Чырвонай арміі, быў накіраваны на Дон. Там захварэў, трапіў у шпіталь. Потым перайшоў у Белую гвардыю генерала Каледзіна. З войскам адступіў у Крым, яму пашчасціла сесці на параход “Дон” і эвакуіравацца ў Турцыю.

У жніўні 1921 года Платон Крэнь вярнуўся ў Беларусь у родную вёску. У 1920-я гады быў членам Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Друкаваўся пад псеўданімамі Бім-Бом, Бух-Бом, Прохар Калавец, Шыпшына ў віленскіх беларускіх выданнях, ладзіў у вёсцы беларускія вечарыны і спектаклі.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі зімой 1939–1940 гадоў Платон Андрэевіч настаўнічаў. Пісаў у абласную газету «Чырвоная звязда». Але быў звольнены са школы з запісам «Кулак і белагвардзеец», занесены ў спісы на дэпартацыю з Беларусі. Высылцы перашкодзіў пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Перад альтэрнатывай вывазу ў Германію на прымусовыя работы П. А. Крэнь пайшоў працаваць у Баранавіцкую гарадскую ўправу. У гэты час публікуе фельетоны ў «Баранавіцкай газэце» і падтрымлівае сувязі з партызанамі. Вясною 1943 года па даносе П. А. Крэнь арыштаваны СД. Цудоўным чынам быў вызвалены, дзякуючы сваім фельетонам, якія спадабаліся нямецкаму начальству.

Пасля вайны П. А. Крэнь быў арыштаваны савецкай бяспекай у 1945 годзе. Асуджаны на 8 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў ва Унжлагу МУС у Горкаўскай вобласці.

Пасля вызвалення ў лютым 1953 года Платон Андрэевіч вярнуўся ў Ярашоўку. Маці і жонка памерлі, дзеці раз’ехаліся. Жыў адзінока, доўга цяжка хварэў. Пачаў занатоўваць свае ўспаміны, выйшаў на магістральную тэму сваёй творчасці – ГУЛАГ. П. А. Крэнь пісаў і па-беларуску, і па-руску. Частка яго рукапісных твораў была выкрадзена з хаты. Літаратурная спадчына паэта 1952–1962 гадоў была выдадзена ўжо пасмяротна.

Памёр П. А. Крэнь 28 верасня 1962 года ў Ярашоўцы.

Яго дачка, Ірына Платонаўна Крэнь (1929–2005), закончыла БДУ, была літаратарам, пісала вершы, працавала ў Інстытуце літаратуры АН БССР, у беларускіх выдавецтвах, рэдакцыях газет і часопісаў. Сын Платона Андрэевіча, Іван Платонавіч Крэнь (1936–2014) – беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1981), прафесар, дэкан факультэта гісторыі і культуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 годзе. Баранавіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Творы П. А. Крэня

  1. Бывай, Ярашоўка : [успаміны, нарысы, вершы] / Платон Крэнь ; уклад., прадмова, камент. Ірыны Крэнь ; уступ. артыкул Васіля Быкава. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1999. – 223 с. : фат.
  2. Успаміны Платона Крэня / Платон Крэнь ; уступ. слова Васіля Быкава, Ірыны Крэнь //Полымя. 1998. № 5. С. 183–218.
  3. Унжлаг : [успаміны] / Платон Крэнь ; падрыхтоўка да друку і публікацыя Ірыны Крэнь // Полымя. 1999. № 7. С. 153–178; № 8. С. 169–201.

 

Аб жыцці і творчасці П. А. Крэня

  1. Крэнь Платон Андрэевіч // Маракоў, Л. Рэпрэсаваные літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1974–1991 : даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. Мінск, 2002. Т. 1.
  2. Канюта, В. “Платон Крэнь – інтэлігент з народа” : Так Васіль Быкаў назваў пісьменніка Платона Крэня, майго прадзеда / Вераніка Канюта // Звязда. 2012. 13 снежня (№ 240). С. 6.

 

 

Баранавіцкі раён
Ярашоўка
Крэнь Платон Андрэевіч
юбілей

Курбека Іван

10 лістапада 2014 г. – 80 гадоў з дня нараджэння
Івана Сцяпанавіча Курбекі (1934–2009), паэта, літаратуразнаўца, музеязнаўца

Іван Сцяпанавіч Курбека нарадзіўся 10 лістапада 1934 года ў вёсцы Серабрышча Люшнеўскай гміны Слонімскага павета (цяпер ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Моўчацкай сярэдняй школы(1953)Іван Курбека паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое паспяхова скончыў у 1958 годзе.

У яго працоўнай кніжцы ёсць толькі два запісы аб месцах працоўнай дзейнасці: з 1958 года ён навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы і з 1964 года навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Якуба Коласа (цяпер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа).

Літаратурную дзейнасць Іван Сцяпанавіч пачаў у 1958 годзе. Ён актыўна выступаў у перыядычным друку, на радыё і тэлебачанні, прапагандуючы творчасць класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа,іх сваякоў і бліжэйшае акружэнне.

Ён аўтар зборніка гумарыстычных вершаў «Абы здароўе» (1979), кнігі лінгвістычных загадак (шарады, метаграмы, лагарыфы, анаграмы) «Хітрыя літары» (1991; 2004), зборніка«Руска-беларускія крыжасловы: займальны дапаможнік для ўдасканаленнямовы» (1993). Кнігі вылучаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, народнай дасціпнасцю, тонкім гумарам, уменнем абыграць з’яву, характар, паводзіны чалавека, перафразаваць выказванне персанажа, падаць яго ў смешным, гумарыстычным плане. Укладальнік альбомаў для выстаў у школе «Янка Купала» (1965, 1983), «Якуб Колас» (1967, 1980, у сааўт.з М. У. Базарэвічам), альбома «Якуб Колас: жыццё і творчасць» (1974, у сааўт. зМ. Д. Міцкевічам, М. У. Базарэвічам, М. І. Пратасевічам), зборніка артыкулаў «Успаміны пра Якуба Коласа» (1982).

Запісваў розныя жанры вусна-паэтычнай творчасці пераважна ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях. Фальклорныя запісы Івана Сцяпанавіча ўвайшлі ў тамы серыі “Беларуская народная творчасць”: “Жартоўныя песні” (1974), “Прыказкі і прымаўкі” (кн. 1–2, 1976), “Выслоўі” (1979), “Вяселле: Песні” (т. 4, 1985); зберагаюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Творы Івана Сцяпанавіча былі змешчаны ў калектыўных зборніках «Асцюкі за каўняром» (1989), «Вожык смяецца» (1992) і інш. Ён друкаваўся ў часопісе «Вожык», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Вячэрнім Мінску» і іншых перыядычных літаратурных выданнях. Апошняя яго кніга выйшла ў 2008 годзе –«Запрашэнне ў музей». Кніга ўспамінаў, вершаў, публіцыстыкі атрымалася цікавай і змястоўнай. Гэта прыкметны ўнёсак Івана Сцяпанавіча ў развіццё музеязнаўства ў Рэспубліцы Беларусь.

Іван Сцяпанавіч – аўтар шматлікіх літаратурна-крытычных артыкулаў, успамінаў пра тых постацей, з якімі ён сустракаўся. А сустракаўся ён і сябраваў з вядомымі асобамі нашай эпохі: А. Адамовічам, З. Азгурам, А. Багатыровым, Р. Барадуліным, П. Броўкай, Г. Бураўкіным, В. Віткай, А. Вольскім, А. Вялюгіным, П. Глебкай, К. Крапівой, А. Куляшовым, М. Лужаніным, М. Лыньковым, Я. Маўрам, з сем’ямі Я. Коласа і Я. Купалы, А. Пальчэўскім, Я. Скрыганам, І. Шамякіным, С. Шушкевічам, Р. Шырмай, А. Якімовічам і многімі-многімі іншымі.

Яго сатырычныя вершы ўражваюць дасціпнасцю, уменнем абыграць любую прыродную з’яву, нечакана пановаму перафразаваць чужое выказванне ці думку свайго суразмоўцы. Прырода надзяліла яго тонкім гумарам, талентам імітацыі, падробкі людскіх галасоў – П. Броўкі, Я. Маўра, Р. Шырмы, І. Шамякіна і інш. Іван Сцяпанавіч лічыў, што яго сатыра і тонкі гумар перайшлі да яго ад бацькі.

Каля пяцідзесяці гадоў Іван Сцяпанавіч працаваў на нівемузейнай справы, жывым майстэрскім словам ушаноўваў памяць народных песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў самых розных аўдыторыях краіны, сяродвучоных, дзеячаў культуры, рабочых, сялян, вучняў, салдатаў.

Іван Сцяпанавіч Курбека раптоў напамёр 1 красавіка 2009 года. Пахаваны на радзіме каля сваіхбацькоў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

Творы і працы І. С. Курбекі

1. Абы здароўе : вершы, мініяцюры, каламбуры / Іван Курбека; мастацкае афармленне А. Папроцкага; [аўтарпрадмовыР. Барадулін]. Мінск : Выдавецтва ЦК КПБ, 1979. 48 с. (Бібліятэка вожыка; № 3 (135)).

2. Хітрыя літары : Шарады. Метаграмы. Лагагрыфы. Анаграмы : для мал. шк. ўзросту / Іван Курбека; [маст. Н. Мякінка]. Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. 30, [2] с.

3. Запрашэнне ў музей : успаміны, вершы, публіцыстыка / Іван Курбека. Мінск : Кнігазбор, 2008. 211, [1] с., [8] л. іл.

4. Хітрыя літары : шарады,метаграмы,лагагрыфы,анаграмы/ Іван Курбека. Мінск : Юнацтва, 1991. 24 с. : іл.

5. Успаіны пра Якуба Коласа: зб. арт. / [скл. І. С. Курбека]. Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. 246 с., [8 л.] іл.

6. Якуб Колас: жыццё і творчасць : матэрыялы для выстаўкі ў школе / склад. І. С. Курбека, М. У. Базарэвіч. 2-е выдан. Мінск : Народная асвета, 1980. 128 с. : іл.

7. Якуб Колас: жыццё і творчасць / склад.: М. Д. Міцкевіч, І. С. Курбека, М. У. Базарэвiч,М. І. Пратасевіч ; уступ. арт. М. Лужаніна. Мінск : Народная асвета, 1974. 192 с. : іл.

8. Якуб Колас: жыццё і творчасць : матэрыялы да выстаўкі ў школе / склад. І. С. Курбека, М. У. Базарэвiч. Мінск : Народная асвета, 1967. 57 с. (Альбом-выстаўка ў школе).

9. Літаратурны музей Якуба Коласа : [альбом] / тэкст і складанне М. У. Базарэвіча, І. С. Курбекі. Мінск, 1967.

10. «Аддасце, калі буду бедны я» / Іван Курбека // ЛіМ. 2007. 2 ліст. С. 15.

11. Коласава маці / Іван Курбека // ЛіМ. 2007. 7 верас. С. 12.

12. Коласаў Юрка / Іван Курбека // Полымя. 2007. № 5. C. 131–138.

13. «Малюнкі родныя і з’явы» : філіялу Коласаўскага музея ў Смольні – 40 гадоў / Іван Курбека // ЛіМ. 2007. 1 чэрв. С. 16.

14. Сцяжынамі Смольні / Іван Курбека // Полымя. 2007. № 8. C. 190–193.

15. Музейные были / Иван Курбеко // Нёман. 2006. № 5. С. 182–197.

Аб жыцці і творчасці І. С. Курбекі

1. Курбека Іван Сцяпанавіч / І. У. Саламевіч// Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. Мінск, 2005. [Т. 1.]. С. 760.

2. Валахановіч, А. Паэт-сатырык, літаратуразнавец, музейшчык / Анатоль Валахановіч // Краязнаўчая газета. 2009. № 42. С. 3.

3. Валахановіч, А. Паэт-сатырык, пісьменнік, літаратуразнавец, музейшчык / Анатоль Валахановіч // Наша слова. 2009. 11 ліст. С. 1.

4. Хвалей, Я. Меў непаўторны дар ад прыроды: [памяці Івана Курбекі] / Яўген Хвалей // Звязда. 2009. 8 крас. С. 6.

5. Слова пра Івана Сцяпанавіча Курбеку : [некралог] // Краязнаўчая газета. 2009. № 14. С. 2.

6. Паэт-сатырык, пісьменнік, літаратуразнавец, музеязнавец [Электронный ресурс] / Анатоль Валахановіч. – Режим доступа: http://pawet.net/ns/2009/45/%E2%84%96_45_(936).html.

7. http://www.kimpress.by/index.phtml?id=2727&mode=print&page=2

Баранавіцкі раён

Серабрышча

Курбека Іван Сцяпанавіч

Юбілей

Сяргей Іванавіч Леановіч – беларускі вучоны ў галіне клінічнай хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1997), заслужаны ўрач Беларусі (1998).

Працоўны шлях Сяргея Іванавіча вельмі цікавы, разнастайны і плённы. С. І. Леановіч нарадзіўся ў вёсцы Мітрапольшчына Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і, беларус. У 1955 годзе скончыў Цырынскую СШ і паступіў у Баранавіцкае медыцынскае вучылішча. З 1957 па 1960 г. Сяргей Іванавіч працаваў загадчыкам Душкоўскага, а затым Скробаўскага фельчарска-акушэрскага пунктаў Баранавіцкім раёне. У 1960 г. паступіў і ў 1966 г. скончыў лячфак МДМІ. Пасля заканчэння інстытута працаваў у Пінскім медыцынскім вучылішчы на пасадзе загадчыка аддзяленнем курсаў ўдасканалення сярэдніх медработнікаў, а з 1967 па 1972 гг. – дырэктарам Пінскага медыцынскага вучылішча і ардынатарам-хірургам Пінскай гарадской бальніцы. З кастрычніка 1972 па кастрычнік 1978 С. І. Леановіч працаваў загадчыкам Рэспубліканскага метадычнага кабінета па сярэдняй медыцынскай адукацыі Міністэрства аховы здароўя БССР і адначасова па сумяшчальніцтве лекарам-хірургам у 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска. З кастрычніка 1978 г. па ліпень 1979 г. загадваў аддзяленнем экстранай хірургіі 4-й клінічнай бальніцы г. Мінска. Са жніўня 1979 г. па кастрычнік 1986 года працаваў асістэнтам, а з кастрычніка 1986 г. дацэнтам і з 1992 г. загадчыкам 1-й кафедры хірургічных хвароб МДМІ. З 1986 г. па 1997 г. – гал. хірург Міністэрства аховы здароўя БССР і РБ. У 1979 г. скончыў завочна аспірантуру па хірургіі пры кафедры факультэцкай хірургіі МДМІ пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча навук БССР, прафесара А. В. Шот. У 1982 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лячэнне вострага панкрэатыту», а ў 1996 г. – доктарскую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лячэнне хранічнага панкрэатыту». З верасня 2004 г. С. І. Леановіч працуе прафесарам 1-й кафедры хірургічных хвароб БДМУ.

С. І. Леановіч вельмі шмат сіл і энергіі аддаў ўдасканаленню педагагічнага працэсу на кафедры, распрацоўцы і падрыхтоўцы тэхнічных сродкаў, а таксама стварэнню метадычных рэкамендацый для лекараў і студэнтаў. Сяргей Іванавіч пастаянна перадае свой велізарны досвед клініцыстаў маладым хірургам, практычныя заняткі і лекцыі праводзіць на высокім метадычным узроўні, кіруе навуковай працай аспірантаў і клінічных ардынатараў.
Пад яго кіраўніцтвам абаронена 2 доктарскіх і 12 кандыдацкіх дысертацый. Дыяпазон навуковых інтарэсаў С. І. Леановіча незвычайна шырокі і ахоплівае практычна ўсе раздзелы сучаснай хірургіі. Пад яго кіраўніцтвам у клініцы распрацаваны метады лячэння гнойна-запаленчых захворванняў рэбраў, грудзіны, міжсцення; хірургічнае лячэнне бронхаэктатычнай хваробы; распрацаваны і ўкаранёны ў практыку рэзекцыя і пластыка трахеі; сфарміраваны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр хірургічнага лячэння міястэніі; вывучаны стан і шляхі вырашэння праблемы гастрадуадэнальных крывацёкаў у РБ; атрымала развіццё хірургічнае лячэнне пухлін наднырачнікаў; сфармуляваны прынцыпы і спосабы паляпшэння вынікаў хірургічнага лячэння ўскладненняў цукровага дыябету (створаны і функцыянуе з 1996 г. гарадскі цэнтр «Дыябетычная ступня»).

Аднак прыярытэтны напрамак навуковай дзейнасці С. І. Леановіча на працягу многіх гадоў – паталогія падстраўнікавай залозы. С. І. Леановіч з’яўляецца навуковым кіраўніком Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Хірургічная панкрэаталогія». Пад яго кіраўніцтвам вывучаны клініка-біяхімічныя паказчыкі і распрацаваны крытэрыі па вызначэнні формы панкрэатыту і прагназаванні цяжару працэсу.

За час працы С. І. Леановіч апублікаваў больш за 400 друкаваных прац, 10 манаграфій , 2 падручніка па хірургіі , 22 метадычныя рэкамендацыі ў суаўтарстве для лекараў і студэнтаў, 4 патэнта на вынаходствы і 9 прыярытэтных даведак на вынаходкі.

С. І. Леановіч з’яўляецца прызнаным аўтарытэтам у хірургіі. Ён дасканала валодае хірургічнымі метадамі лячэння захворванняў органаў грудной і брушной поласці, шчытападобнай залозы. Хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Ажыццяўляе штодзённыя кансультацыі хворых у хірургічных аддзяленнях 10-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Рэгулярна выязджае ў іншыя клінікі г. Мінска, абласныя цэнтры, раённыя бальніцы для аказання экстраннай і планавай дапамогі хворым.

С. І. Леановіч з’яўляецца старшынёй Беларускай Асацыяцыі хірургаў, членам Праўлення Міжнароднай Асацыяцыі хірургаў імя М. І. Пірагова, ён – Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Экалогіі і Бяспекі жыццядзейнасці, акадэмік Міжнароднай Акадэміі кіраўнічых навук. За поспехі ў працы С. І. Леановіч неаднаразова заахвочваўся загадамі Міністра аховы здароўя РБ і рэктара БДМУ. Узнагароджаны юбілейным медалём “За доблесную працу ” у азнаменаванне 100- годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, медалём імя М. В. Ламаносава, значком « Выдатнік Аховы здароўя » і шматлікімі граматамі.

Беларуская энцыклапедыя: у 18т. Т.9: Кулібін – Малаіта / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 1999. – 560с.: іл.

http://www.bsmu.by/index.php?option=com_content&task=view&id=383&Itemid=52

http://doktora.by/otzyvy/hirurg-v-minske-leonovich-sergey-ivanovich

Батвинков, Н.И. Клиническая хирургия / Н.И. Батвинков, С.И. Леонович, Н.Н. Иоскевич. – Мн.: Вышэйшая школа, 1998. – 560с.: ил.

Колб, Л.И. Общая хирургия / Л.И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.

Колб, Л.И. Медицина катастроф и чрезвычайных ситуаций / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. И. Леонович. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.: ил.

Колб, Л.И. Общая хирургия / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 448с.

Колб, Л.И. Сестринское дело в хирургии / Л. И. Колб, С. И. Леонович, Е.Л. Колб. – Мн.: Вышэйшая школа, 2007. – 638с.

Колб, Л.И. Хирургия в тестах и задачах. Практикум / Л. И. Колб, Е. Л. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2006. – 320с.

Колб, Л.И. Частная хирургия / Л. И. Колб, С. И. Леонович, И. В. Яромич. – Мн.: Вышэйшая школа, 2004. – 400с.

(Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 годзе гал. бібліёграфам Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вялеська Таццянай Славаўнай)

Кавальчык Міхаіл Станіслававіч

Кавальчык Міхаіл Станіслававіч – беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі нарадзіўся 12 жніўня 1943 года ў вёсцы Падлясейкі Баранавіцкага раёна. Скончыў Беларускі тэатральна -мастацкі інстытут. З 1971 па 1988 год працаваў у тэатрах Брэста, Бабруйска, Мінска, Магілёва. З 1988 года працуе ў расійскіх тэатрах.

Пастаноўкі Міхаіла Кавальчыка і сёння адначасова і паспяхова ідуць у Валгаградзе, Стаўрапалі, Пяцігорску, Мінску… Ён аднолькава шчодра дзеліцца сваім талентам і з расійскімі студэнтамі ў Валгаградскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў і культуры, і беларускімі – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Таму прыстойная частка жыцця рэжысёра прыпадае на дарогу з адной радзімы ў іншую, прычым якую з іх пісаць з вялікай літары, а якую з маленькай, Міхаіл Станіслававіч сказаць з ходу нават не можа, аддаючы перавагу называць сябе грамадзянінам Саюзнай дзяржавы.

З радзімы з’ехаў у 1989 годзе, будучы галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра ў Бабруйску, бо лічыў, што сваю творчую праграму ў ім вычарпаў. Хацелася ставіць больш музычных спектакляў, таму, калі запрасілі на пастаноўку ў Краснаярскі музычны тэатр і далі нават больш, чым прасіў, – 56 чалавек аркестра, 30 чалавек балета, 40 – хору, пышных салістаў ён натуральна, адмовіцца не мог.

А пасля таго, як праявіў сябе ў Краснаярску, сталі запрашаць ўжо як рэжысёра музычнага тэатра на пастаноўкі ў іншыя гарады. Напрыклад, пераход з Пяцігорска ў Валгаград ініцыяваў дырэктар Валгаградскага музычнага тэатра. Дзесьці паглядзеў яго спектакль і зрабіў прапанову. Спачатку паставіць спектакль. А паставіўшы, атрымаў пастаянную прапанову.

Калі ён ужо працаваў у Валгаградскім музычным тэатры, дырэктар мясцовага опернага тэатра стаў клікаць да сябе галоўным рэжысёрам. І ён зноў жа з велізарным задавальненнем пагадзіўся, таму што асвоіць яшчэ адзін тэатральны жанр – мара кожнага рэжысёра.

Найбольш значныя спектаклі:

• «Дама-невидимка» П.Кальдерона,

• «Коварство и любовь» Ф.Шиллера,

• «Баня» В.Маяковского,

• «Фантазии Фарятьева» А.Соколовой,

• «Вишнёвый сад» А.Чехова,

• «Бременские музыканты» по бр.Гримм,

• «Венские встречи» И.Штрауса,

• «Граф Люксембург» Ф.Легара,

• «За двумя зайцами» по М.Старицкому,

• «Любовный напиток» Г.Доницетти,

• «Мистре Икс» И.Кальмана,

• «Прекрасная Елена» Ж.Оффенбаха,

• «Свадьба Фигаро» В.Моцарта,

• «Сильва» И.Кальмана,

• «Скрипач на крыше» Дж.Бока и Дж.Стайна,

• «Травиата» Дж.Верди и др.

Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7: Застаўка – Кантата / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭН, 1998. – 608с.: іл.

Марціновіч, Д. Ніжэй або вышэй за ватэрлінію?: [камедыя А. Сухаво-Кабыліна “Вяселле Крачынскага” ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага, рэжысёр Міхаіл Кавальчык] / Дзяніс Марціновіч // Настаўніцкая газета. – 2011. – 12 сак. – С.8.

Николайчук, В. Жизнь на две родины / В. Николайчук // Народная газета. – 2011. – 14 апреля (№69). – С.7.

Пепеляев, В. Свадебный переполох / В. Пепеляев // СБ Беларусь сегодня. – 2011. – 17 февраля (№31). – С. 12.

http://www.bdam.by/teachers/692.html

http://bdam.by/teachers/668.html

http://www.rosbalt.ru/main/2008/09/01/519314.html

(Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 годзе гал. бібліёграфам Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вялеська Таццянай Славаўнай)

7 кастрычніка 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949)
Уладзіміра Аляксандравіча Павядайлы, вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

Уладзімір Аляксандравіч Павядайла нарадзіўся 7 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Дамашэвічы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкайвобласці).

У 1973 годзе Уладзімір Павядайла скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускагадзяржаўнагаўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Пасля заканчэння БДУдзевятнаццаць гадоў працаваўуІнстытуце фізікіАН БССР (да 1992 г.).У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Термооптические эффекты в лазерах с сосрецоточенной и распределенной обратной связью на сложных молекулах в газовой фазе”.

У перыяд з 1992 па 2007 гады – у Інстытуце малекулярнай атамнай фізікі НАНБеларусі.Потым зноў у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава. У 2009 годзе беларускі вучоны ў галіне квантавай электронікі і лазернай спектраскапіі атрымаў вучонае званне доктара фізіка-матэматычных навук.

У. А. Павядайла мае навуковыя працы па вывучэнні ўласцівасцяў генерацыі выпраменьвання лазераў на парах ілжывых арганічных злучэнняў, палярызацыйна-флуарэсцэнтных уласцівасцяў многаатомных малекул.

Уладзімір Аляксандравіч узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі 1998 года за цыкл работ «Динамика вращательного движения электронно-возбужденных многоатомных молекул в газовой фазе» (Указ Прэзідэнта РБ № 625 ад 28 снежня 1998 г.).

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, бібліёграф

Працы У. А. Павядайлы

1. Ван-дер-ваальсовы комплексы карбазола и производных индола, охлажденные в сверхзвуковой струе / В. А. Поведайло, Е. Е. Целеш, Д. Л. Яковлев ; Институт физики им. Б. И. Степанова НАН Беларуси. Минск, 2010.

2. Поляризациявлуоресценции сложных молекул в высокотемпературных и охлажденных в сверхзвуковой струе: автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора физико-математических наук: 01.04.05 / Поведайло Владимир Александрович; Государственное научное учреждение «Институт физики им. Б. И. Степанова Национальной академии наук Беларуси». Минск, 2009. 38 с.: ил.

3. Термооптические эффекты в лазерах с сосрецоточенной и распределенной обратной связью на сложных молекулах в газовой фазе : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : (01.04.05) / Владимир Александрович Поведайло ; Институт физики АН БССР. Минск, 1983. 19 с.

Аб жыцці і дзейнасці У. А. Павядайлы

1. Поведайло Владимир Александрович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 242.
2. http://барановичи.net/publ/istorija_goroda/kalendar_sobytij_baranovichi_ot_1_janvarja_do_31_dekabrja/oktjabr/352-1-0-1772
3. https://www.facebook.com/permalink.php?id=168468019969228&story_fbid=247392358743460
4. http://journal.vak.org.by/index.php?go=Pages&in=view&id=242

Баранавіцкі раён
Дамашэвічы
Павядайла Уладзімір Аляксандравіч
юбілей

паўлюк багрым

Паўлюк Багрым

(2 (14) лістапада 1812 в. Крошын, Баранавіцкі раён – 1891)

паэт, каваль

Паўлюк Багрым нарадзіўся (2 (14) лістапада 1812    у вёсцы  Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі  раён Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка.

Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В.  Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з  сялянскімі хваляваннямі 1828 г. у Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт  хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да следства,  быў здадзены ў рэкруты. Калі вярнуўся, Паўлюк Багрым, як і яго бацька, працаваў  кавалём.

У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоля, якая і сёння захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Гэта ўзор мастацкай коўкі на Беларусі ХІХ века.

паўлюк багрым1

ПамёрПаўлюк Багрым каля 1891 года, пахаваны на мясцовых могілках.

У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.

У 2005 годзе ў горадзе Баранавічы ў мікрараёне Бараўкі адна з вуліц названа
ў гонар Паўлюка Багрыма.

Творчасць Паўлюка Багрыма

На жаль, з літаратурнай спадчыны паэта ацалеў толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», напісаны ў маладым узросце і надрукаваны паводле ўспаміну навагрудскага адваката І.Яцкоўскага «Аповесць з майго часу» (Лондан, 1854). У вершы ярка выявіўся пратэст супраць несправядлівасці, прыгону, натуральныя чалавечыя пачуцці народна-песеннага характару. Многія даследчыкі беларускай літаратуры XIX ст. лічаць твор шэдэўрам беларускай лірыкі тагачаснай эпохі, а многія беларускія паэты, у тым ліку і сучасныя, прысвяцілі Паўлюку Багрыму свае натхнёныя вершы з прызнаннем у вялікай павазе да яго трагічнага лёсу, да ягонага творчага дару.

На думку Р. Зямкевіча (і М. Гарэцкага) Паўлюку  Багрыму належала і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам».

Твор Паўлюка Багрыма

«Зайграй, зайграй, хлопча малы…»

Зайграй, зайграй, хлопча малы.
І ў скрыпачку і ў цымбалы.
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?…»
Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў свет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасцем на вас азірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не нарадзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасліўшая ты б была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажа́не, кажанé!
Чаму ж не сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
ды ад бацькавых калёс.

Аб жыцці і творчасці Паўлюка Багрыма

  1. Powieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie. Londyn, 1854; Выд. 2-е: Poznań, 1858.
  2. Апублікаваны ўпершыню ўМ. Федароўскага: Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, III [1903], 14-18. Пд.: Карский Е. Ф. Белоруссы. Т.3, кн.3. Художественная литература на народном языке. Петроград, 1922. У выданні: Белорусы: В 3 т. Т.3, кн. 2. Очерки словесности белорусского племени . — Мн. : БелЭн, 2007. — 704 с. С.233—661.  С. 302, 323, 324.
  3. Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі: Нарысы аб беларускіх пісьменніках. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск: Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с. — (Школьная бібліятэка).
  4. Александровіч С. Слядамі легенды // Александровіч С. Тут зямля такая. Мн., 1974.
  5. Артыкулы пра жыццё і творчасць Паўлюка Багрыма // Роднае слова.   № 11.  С. 66 – 67.
  6. Бас І. Паўлюк Багрым // Полымя. 1955. № 3.
  7. Ждановіч, І. Твой слаўны сын, Крашын!: Нататкі з багрымаўскіх чытанняў / І.Ждановіч // Роднае слова . 1992. № 12.  С. 64 – 66.
  8. Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Запрудскі І. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48.
  9. Маліноўскі, М. «Багрым даўно ўжо стаў легендай…»: Размова з мастаком Сымонам Свістуновічам – аўтарам помніка Паўлюку Багрыму / М.Маліноўскі // Роднае слова.  1992.  № 11.  С. 64 – 66.
  1. Маліноўскі, М. Дзяржавін і Багрым / М.маліноўскі // Роднае слова .   № 6.  С. 79 – 81.
  2. Маліноўскі, М. Першы сялянскі паэт: Да 180’годдзя з дня нараджэння Паўлюка Багрыма / М.Маліноўскі // Роднае слова.   № 10.  С. 55 – 61.
  3. Паўлюк Багрым / пад рэд. А. Сабалеўскага; склад. В. Ляшук, А. Майсейчык; прадм. А. Сабалеўскага. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 256 с.
  4. Прысвячэнні Паўлюку Багрыму // Роднае слова.   № 10.  С. 61.
  5. Сахута, Я. Багрымавы жаўранкі / Я.Сахута // Роднае слова.   № 6.  С. 62 – 65.
  6. Содаль, У. Крашынскае рэха: Да 185’годдзя з дня нараджэння Паўлюка Багрыма / У.Содаль // Роднае слова.   № 11.  С. 147 – 159.
  7. Станкевіч А. Магнушэўскі. Паўлюк Багрым. Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937.

Соф’я Несцераўна Пацукевіч

8 жніўня 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Соф’і Несцераўны Пацукевіч (1926–2008), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1971)

Соф’я Несцераўна Пацукевіч нарадзілася 8 жніўня 1926 года ў вёсцы Міцкевічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Молчадскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў беднай сялянскай сям’і. З дзяцінства зведала гора і нягоды. Працоўную дзейнасць пачала ў 1939 годзе, усё жыццё аддала сельскай гаспадарцы.

З 1950 года Соф’я Пацукевіч працавала паляводам у сельскагаспадарчай арцелі «Сталінец», якая тады арганізавалася ў Міцкевічах, восем гадоў – малоказборшчыцай, за пяць кіламетраў дастаўляла флягі на сепаратарны пункт, колькі месяцаў – даяркай.

Па просьбе брыгадзіра Мікалая Мікалаевіча Пугача з 1961 года С. Н. Пацукевіч стала працаваць свінаркай на ферме, даглядаць свінаматак. У першы час вучылася ў вопытнай свінаркі Алены Феліксаўны Сяйло. За парадамі звярталася да ветэрынарнага ўрача Надзеі Красноўскай. Ужо за першы год ёй удалося выгадаваць па 14 парасят ад свінаматкі (па раёне тады сярэднія паказчыкі былі да 12), а потым па 20 перадавала на дарошчванне, стала прызнаным майстрам жывёлагадоўлі. Па выніках за 1966 год С. Н. Пацукевіч выгадавала 860 парасят, у разліку на асноўную свінаматку – 21,5. Гэта быў лепшы паказчык свінарак Баранавіцкага раёна. Заатэхнікам калгаса тады быў Іван Васільевіч Вінічак. Соф’я Несцераўна была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблестный труд» (1966).

Арцель «Сталінец» 18 сакавіка 1951 года была аб’яднана з калгасамі імя Кірава і імя Калініна. 10 чэрвеня 1959 года да «Сталінца» далучаны калгас імя Катоўскага. 25 снежня 1962 года арцель атрымала назву «Зара камунізма», а з 28 лістапада 1969 года – калгас «Зара камунізма». Старшынямі былі А. А. Ціўнчык, А. В. Пугач, П. К. Сарговіцкі, Іван Рыгоравіч Канатопаў. За гады VІІІ пяцігодкі вытворчасць мяса ў калгасе ўзрасла з 2.987 да 4.896 цэнтнераў. У 1961 годзе на 100 га сельгасугоддзяў было выраблена 36,4 цэнтнера мяса, а ў 1978-м – 153.

С. Н. Пацукевіч датэрмінова выканала вытворчыя заданні VIII пяцігодкі (1966–1970) і свае асабістыя сацыялістычныя абавязацельствы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за поспехі ў выкананні плана па продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».

Соф’я Несцераўна выбірался дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання (1967–1971). У 1969 годзе прынята ў шэрагі КПСС.

На пачатку 1980-х на ферме, якой загадвала С. Н. Пацукевіч, было 1200 свіней, 100 свінаматак.

Соф’я Несцераўна і Мікалай Ігнатавіч выхавалі сямёра сыноў. У дзяцей розныя прафесіі, але адносіны да працы такія ж, як у маці. Павел, які стаў шафёрам, механізатарам, і Юрый, які закончыў Пінскі сельгастэхнікум і стаў брыгадзірам, звязалі свой лёс з родным калгасам. Соф’я Несцераўна была ўзнагароджана ордэнам «Материнская слава» ІІІ ступені, медалямі «Медаль материнства» І і ІІ ступеняў.

С. Н. Пацукевіч памерла 5 снежня 2008 года.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

  1. Пацукевич Софья Нестеровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда : биогр. справочник / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 172.
  2. Пацукевич Софья Нестеровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 196–197.
  3. Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка / укл. М. І. Бернат. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 597–598.
  4. Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 475.
  5. Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 355.
  6. Литвинчук, С. Свет в окнах : [очерк о С. Н. Пацукевич] / С. Литвинчук // Земные звёзды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П. Сутько, В. И. Хомич, Е. В. Шилова. Минск : Беларусь, 1978. С. 248–254.
  7. [Пацукевич Софья Нестеровна] // Наш край. Барановичи, 2011. 11 августа. C. 2. (Исторические даты недели).
  8. Памяти Софьи Нестеровны Пацукевич : [некролог] / Язубец Н. М., Тенюшко Н. Ф., Доменикан Н. В., Бурдук Д. М. [и др.] // Наш край. Барановичи, 2008. 6 декабря. С. 3.
  9. [С. Н. Пацукевич : фото] // Сельское хозяйство Белоруссии. 1988. № 2. С. 7.
  10. Дошкевич, С. На работу – всей семьей : [о семье С. Н. Пацукевич] / С. Дошкевич // Советская Белоруссия. 1983. 10 июля. С. 2.
  11. Солодуха, С. По примеру матери : [о семье С. Н. Пацукевич] / С. Солодуха // Знамя коммунизма. Барановичи, 1983. 1 июня. С. 2.
  12. Пугачева, С. По пути роста : Колхозу «Заря коммунизма» – 30 лет : [история колхоза] / С. Пугачева // Знамя коммунизма. Барановичи, 1979. 15 декабря.
  13. Литвинчук, С. Свет в окнах : [очерк о С. Н. Пацукевич] / С. Литвинчук // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 19 декабря.
  14. Пацукевич, С. Личный вклад : [о своей судьбе] / С. Пацукевич // Сельская газета. 1972. 23 ноября.
  15. Пацукевич, С. [О своей работе рассказывает свинарка колхоза «Заря коммунизма» Барановичского района] / С. Пацукевич // Свиноводство. 1972. № 6. С. 34.
  16. Ракитин, А. Государственный человек : [о С. Н. Пацукевич] / А. Ракитин // Знамя коммунизма. Барановичи, 1971. 10 апреля.
  17. Слава героям труда! : В Президиуме Верховного Совета СССР : [о присвоении звания Героя Социалистического Труда труженикам Белоруссии, в т. ч. С. Н. Пацукевич] // Заря. 1971. 8 апреля.
  18. Встречи с кандидатами : [о встрече с кандидатом в депутаты Верховного Совета БССР С. Н. Пацукевич] // Знамя коммунизма. Барановичи, 1967. 3 марта.
  19. Казей, П. Она служит примером : [о С. Н. Пацукевич] / П. Казей ; фото И. Бутько // Знамя коммунизма. Барановичи, 1967. 17 февраля.
  20. Свинарка колхоза «Заря коммунизма» Барановичского района С. Н. Пацукевич : [стихи о ней; портрет] // Заря. 1967. 1 января.
  21. Баранавіцкі раён
    Міцкевічы
    Пацукевіч Соф’я Несцераўна
    юбілей

Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч

Аляксандр Уладзіміравіч Руцкі – беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі.

Нарадзіўся А.У Руцкі 27 студзеня 1932 года ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Пасля заканчэння ў 1949 г. сярэдняй школы паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1955 г. Працаваў лекарам Парфіянаўскай участковай бальніцы, у 1955-1956 гг. – інспектарам ЦК Таварыства Чырвонага Крыжа, адначасова – ардынатарам, а затым загадчыкам артапедатраўматалагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы. У 1961 г. абраны на пасаду асістэнта кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. [1; 477с.]

У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Пераломы верхняга канца плечавай косткі і іх лячэнне”, у 1966 прызначаны на пасаду рэктара Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у якім прапрацаваў да 1998 г. У 1975 годзе А.У. Руцкі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Асаблівасці клінікі і лячэння цяжкіх хворых і ўскладненых пераломаў вобласці локцевага сустава ў дзяцей”, у 1977 г. яму прысвоена званне прафесара. З 1978 г. па цяперашні час ведае кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

У 1982 годзе А.У. Руцкаму прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі БССР, у 1991 годзе абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі. У 1992 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.
Выканаў фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, памяншэнне інваліднасці і смяротнасці. Прапанаваў шэраг метадаў лячэння траўматалагічных хворых. Вынікі работ, звязаных з даследаваннем тканкавага крывацёку і абменных працэсаў, адкрываюць новыя перспектывы і магчымасці ў дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў і захворванняў апорна-рухальнага апарата. Распрацаваў двухполюсны эндапратэз тазасцегнавага сустава, на які атрыманы Еўраазіяцкі патэнт. На вытворчасць эндапратэза атрыманы міжнародны сертыфікат якасці SGS ISO 9001:2000, у 2003 праведзены міжнародны аўдыт з станоўчым рашэннем па выдачы на эндапратэз сертыфіката “СЕ”.

Вынікі навуковай дзейнасці А.У. Руцкага выкладзены больш чым у 200 друкаваных працах, 8 манаграфіях, ён з’яўляецца аўтарам 9 патэнтаў на вынаходніцтва, кіраўніком распрацовак эндапратэза тазасцегнавага сустава. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 18 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

А.У. Руцкім напісаны навучальныя дапаможнікі «Тэхніка выканання хірургічных аперацый» (1985), «Тапаграфічная анатомія і аператыўная хірургія верхніх канечнасцяў» (1987), «Аператыўная хірургія і тапаграфічная анатомія ніжніх канечнасцяў і пазваночніка» (1987, 1993), ім падрыхтаваныя раздзел «Захворванні і пашкоджанні апорна-рухальнага апарата », « Даведнік па дзіцячай хірургіі »(1980), « Даведнікі лекара агульнай практыкі »(1995).

Навукова-даследчая дзейнасць А.У. Руцкага заўсёды была звязана з вывучэннем паталогіі сістэмы апоры і руху. Ім укаранёны шматлікія арыгінальныя метады эфектыўнага лячэння пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата. У прыватнасці, прапанаваная ім клінічная класіфікацыя пашкоджанняў вобласці локцевага сустава дазваляе вызначыць ступень цяжкасці пералому і метад яго рацыянальнага лячэння. Пад кіраўніцтвам прафесара А.У. Руцкага вывучаліся пытанні прафілактыкі гнойна-сэптычных ускладненняў пры пашкоджаннях канечнасцяў ў хворых з цяжкай саматычнай паталогіяй, апёкамі.

У апошнія гады асаблівае месца сярод навуковых інтарэсаў акадэміка А.У. Руцкага займаюць пытанні эндапратэзавання буйных суставаў. Вынікам шматгадовых даследаванняў у гэтай складанай вобласці з’явілася стварэнне і практычнае ўкараненне татальнага эндапратэза тазасцегнавага сустава, а таксама набору інструментаў для правядзення аперацыі эндапратэзавання, што дазволіла палепшыць якасць жыцця многіх хворых і паспяхова вырашыць праблему імпартазамяшчэння. У цяперашні час пад кіраўніцтвам навукоўца распрацоўваецца айчынны эндапратэз каленнага сустава.

У цяперашні час А.У. Руцкі з’яўляецца Прэзідэнтам Асацыяцыі траўматолагаў і артапедаў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Савета па абароне дысертацый па хірургіі і уралогіі, членам савета па абароне дысертацый пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі, членам рэдакцыйнага савета часопіса “Ахова здароўя”.

Руцкий A.B. Повреждения магистральных кровеносных сосудов [Текст] / A.B. Руцкий, И.Н. Гриши. – Мн.: Беларусь, 1985. – 143с.

Руцкий А.В. Нейроортопедические и ортопедоневрологические синдромы у детей и подростков [Текст] / А.В. Руцкий, Г.Г. Шанько. – Мн.: Харвест, 1998. – 330с.

Руцкий, А.В. Исследование структуры биометаллического композита “костная ткань – губчатый титан” методами металлографического анализа: реферат / А. В. Руцкий [и др.] // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. – 2010. – №2. – С. 97-99.

Руцкий, А.В. К проблеме инфекционных осложнений при эндопротезировании крупных суставов [Текст] / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицина. – 2005. – №3. – С. 27-30.

Руцкий, А.В. К проблеме реабилитации больных с дегеративно-дистрофическими заболеваниями крупных суставов [Текст] / А. В. Руцкий, В. И. Трусило // Рецепт: научно-практический журнал для фармацевтов и врачей / Учредители: ИЧУП “Профессиональные издания” и др. – 2005. – №1. – С. 121-122.

Руцкий, А.В. К проблеме эндопротезирования крупных суставов [Текст] / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицинские новости. – 2005. – №12. – С. 73-76.

Руцкий, А.В. Лечение травматических дефектов мягких тканей конечностей с использованием лекарственных форм на основе гидрогеля [Текст]/ А. В. Руцкий [и др.] // Здравоохранение. – 2007. – №12. – С. 63-70.

Руцкий, А.В. Остеоинтеграция бесцементного эндопротеза тазобедренного сустава [Текст] / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Медицина. – 2006. – №2. – С. 24-26.

Руцкий, А.В. Постоянное вытяжение в травматологии и ортопедии [Текст]: монография / А.В. Руцкий; под ред. В.О.Маркса. – Мн.: Беларусь, 1970. – 147,[2] с.: ил.

Руцкий, А.В. Предоперационное планирование при тазобедренного сустава [Текст] / А. В. Руцкий, А. П. Маслов // Здравоохранение.– 2009. – №4. – С. 23-30.

Руцкий, А.В. Рентгенодиагностический атлас [Текст] / А.В. Руцкий, А.Н. Михайлов. – Мн.: Высшая школа, 1987. – 320с.

Руцкий, А.В. Современные проблемы врожденного вывиха бедра [Текст] / А. В. Руцкий // Здравоохранение. – 2005. – №1. – С. 31-34.

Руцкий, А.В. Тотальное эндопротезирование тазобедренного сустава эндопротезом собственной конструкции [Текст] / А. В. Руцкий // Вестник травматологии и ортопедии. – 2000. – №4. – С. 34-38.

Руцкий, А.В. Электродный потенциал эндопротеза тазобедренного сустава в модельной биологической жидкости [Текст] / А. В. Руцкий, А. И. Кулак, А. П. Маслов // Медицинские новости. – 2006. – №1. – С. 116-120. [4;]

1. Беларуская энцыклапедыя: у 18т. Т.13: Праміле-Рэлаксін / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001. – 576с: іл.

2. http://www.mednovosti.by/persons.aspx?id=7

3. http://www.belmapo.by/page/4/440

4. http://www.nlb.by/portal/page/portal/index

(Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 годзе гал. бібліёграфам Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вялеська Таццянай Славаўнай)

Сянько Фёдар

6 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння (1936)
Фёдара Пятровіча Сянько, работніка сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэна Леніна

Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 года ў вёсцы Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Бацька, Пётр Іосіфавіч Сянько, займаўся гаспадаркай на сваім надзеле, а таксама атхожым промыслам у зімовы перыяд. Быў з найбольш адукаваных у той час людзей у вёсцы, бо закончыў чатыры класы школы. Загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Трох сыноў выхоўвала маці, Анастасія Міронаўна.

Пасля заканчэння ў 1957 годзе Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута Фёдар Сянько працаваў намеснікам старшыні калгаса імя М. І. Калініна Гродзенскага раёна.

У 1959 годзе Фёдар Сянько ў свае няпоўныя 23 гады быў выбраны старшынёй калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна. У той момант калгас знаходзіўся ў цяжкім эканамічным стане. Новы старшыня пачаў сваю дзейнасць з таго, што ўвёў найстражэйшы рэжым эканоміі, стаў распрацоўваць тарфянікі. За два гады сямігодкі валавая вытворчасць малака ў параўнанні з 1957 годам вырасла амаль у два разы, а мяса – у чатыры. Вырасла культура земляробства, усё шырэй знаходзіла прымяненне механізацыя на палях і фермах калгаса.

У 1963 годзе замест пяці паляводчых і адной трактарнай брыгад у «Прагрэсе» было створана тры вытворчых участка, за якімі былі замацаваны пэўныя землі і тэхніка. Быў укаранёны дзяржразлік. У калгасе разгарнулі шырокае жыллёвае будаўніцтва, пачалі добраўпарадкаванне цэнтральнай сядзібы калгаса – вёскі Верцялішкі паводле праекта БелДНІдзіпрасельбуд.

За дзесяць гадоў кіраўніцтва Ф. І. Сянько “Прагрэсам” гаспадарка стала лепшай сярод калгасаў Гродзенскай вобласці. За поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананне васьмігадовага плана, калгас «Прагрэс» у 1971 годзе быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Фёдар Пятровіч за планіровачнае вырашэнне і забудову пасёлка Верцялішкі разам з архітэктарамі Г. У. Заборскім і В. Н. Емяльянавым атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР (1971). Забудова Верцялішак таксама адзначана дыпломамі ВДНГ СССР (1970, 1975). Сучасныя Верцялішкі – адзін з буйных у рэспубліцы добраўпарадкаваных аграрна-прамысловых пасёлкаў.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі, Ф. П. Сянько прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Фёдар Пятровіч у 1972 годзе стаў кандыдатам эканамічных навук, быў назначаны на новыя адказныя пасады. У 1972–1976 гадах – першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У 1976–1979 гадах – першы намеснік міністра, а з 20 сакавіка 1979 года па 25 лістапада 1985 года – міністр сельскай гаспадаркі БССР. У 1985–1989 гадах – намеснік загадчыка Аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ЦК КПСС, а ў 1989–1990 гадах – намеснік загадчыка аграрным аддзелам. У 1990–1991 гадах – намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У сакавіку – лістападзе 1991 года – намеснік Прэм’ер-міністра СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1966–1970 гадах і ў 1975–1990 гадах.

У цяперашні час – прэзідэнт ЗАТ «Агратэхналогія» (Масква), член Кансультацыйнага Савета пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі.

Фёдар Пятровіч падрыхтаваў дакументальныя кнігі «Новые Вертилишки» (1970), «Социальное развитие колхоза «Прогресс»» (1973), «Сельское хозяйство Белоруссии» (1982), «Горизонты белорусского села» (1983).

Ф. П. Сянько ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1971), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973, 1976, 1982), ордэнам «Знак Пашаны» (1965), медалямі.

Малодшы брат Фёдара Пятровіча, Ілля Пятровіч Сянько, таксама працаваў старшынёй калгаса ў Гродзенскім раёне, стаў Героем Сацыялістычнай Працы (1986).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай
бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

  1. Сенько Фёдор Петрович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И.Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов. Минск, 2014. С.
  2. Сенько Фёдор Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7т. Минск, 2009. Т. 1, кн.  С. 347.
  3. Сенько Фёдор Петрович // Корнилович,Э. А. Беларусь: созвучие политических имен : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилович. Минск : ФУАинформ, 2009. С.
  4. Сенько Илья Петрович ; Сенько Фёдор Петрович // Книга героев Гродненской области / сост.: Ю.М. Алексей, О. М. Якубович. Гродно : Гродненская типография, 2005. С. 142–143.
  5. Сенько Фёдор Петрович // Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923–1991 гг. : историко-биографический справочник / сост. В. И. Ивкин. Москва, 1999. С.
  6. Сянько Фёдар Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна. Мінск, 1993. С. 396.
  7. Сянько Фёдар Пятровіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 588.
  8. Верцялішкі / В. Н. Емяльянаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 601–602.
  9. Сенько, Ф. П. Социальное развитие колхоза “Прогресс” / Ф. П. Сенько. – Минск : Ураджай, 1973. – 134 с. : ил.
  10. Сенько, Ф. П. Новые Вертилишки / Ф. П. Сенько. – Минск : Ураджай, 1970. – 36 с. : ил.
  11. Сенько, Ф. П. Горизонты белорусского села / Ф. П. Сенько. – Минск : Ураджай, 1983. – 151 с. : ил : [12] л. ил.
  12. Сенько, Ф. П. Сельское хозяйство Белоруссии / Ф. П. Сенько. – Минск : Ураджай, 1982. – 28 с.
  13. Светлая,Н. Один из лучших СПК Беларуси отметил 60-летие : [в празднике принял участие Ф. П. Сенько] / Надежда Светлая // Гродзенская праўда. 2010. 9верасня.
  14. Галицкая,В. Главное аграрное ведомство страны: люди, события, факты : Министерству сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь исполнилось 90 лет / В.Галицкая // Белорусское сельское хозяйство. 2009. № 1. С. 10–15.

 

Баранавіцкі раён
Казлякевічы
Сянько Фёдар Пятровіч
юбілей

Уладзіслаў Галубок

Уладзіслаў Галубок
(1882 – 1937)
паэт, драматург, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец,
народны артыст БССР

Уладзіслаў Галубок (сапраўднае прозвішча Ўладзіслаў Іосіфавіч Голуб) – адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20-30-х гадоў XX стагоддзя. Гэты чалавек вылучаўся шырынёй сваіх творчых магчымасцей, талентам, незвычайнай працавітасцю, вялікай самаахвярнасцю, самаадданым служэннем беларускаму мастацтву, культуры, народу.

Нарадзіўся Уладзіслаў Галубрк 3 (15) мая 1882 года на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна ў сям’і рабочага-чыгуначніка.  У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся на працу ў дэпо. Уладзіслаў скончыў царкоўнапрыходскую школу, вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Вучобу давялося перапыніць, бо ў 1905 годзе трагічна загінуў бацька. Каб дапамагаць сям’і,  Уладзіславу Галубку давялося ісці працаваць: спачатку грузчыкам на чыгунцы, потым прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім лакаматыўным дэпо.

У 1906 годзе ён экстэрнам здаў экзамен за поўны курс гарадскога вучылішча. У гэты час выявіў здольнасці ў музыцы і асабліва ў жывапісе. Далучыўся да беларускага культурна-асветніцкага руху, дзе пазнаёміўся з Я.Купалам, Я. Коласам, М.Багдановічам, З.Бядулем і інш.

Сваю творчую дзейнасць Уладзіслаў Галубок пачаў у 1906 годзе з вершаў і апавяданняў, якія публікаваліся на старонках газет «Наша ніва», «Гоман», часопісе «Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь. У 1913 годзе ў Пецярбургу выйшла   першая кніга «Апавяданні», якая з’явілася прызнаннем Галубка як пісьменніка. Акрамя вершаў і апавяданняў, пісаў гумарэскі, імпрэзы, лірычныя абразкі, сатырычныя і жартоўныя замалёўкі. Асноўная сутнасць ранняй прозы Уладзіслава Галубка ў яе народнасці. Каларытнасць твораў адзначаў Максім Багдановіч. Паводле яго ацэнкі, Уладзіслаў Галубок “пісаў бойкія і вясёлыя апавяданні… Мова іх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавыя”.

Да нацыянальнага беларускага тэатра Уладзіслаў Галубок далучыўся ў 1917 годзе, калі ўзнавіла сваю дзейнасць Першае беларускае таварыства драмы і камедыі. З 1917 па 1920 год ён працуе тут акцёрам і рэжысёрам. З гэтага часу пачынаецца стаўленне У.Галубка як драматурга. Значнае месца ў рэпертуары таварыства займалі яго п’есы,

Летам 1920 года Уладзіслаў Галубок узначаліў Драматычную студыю культурна-асветніцкай арганізацыі “Папараць-кветка” у Слуцку.

У 1920-1922 гг. ён – загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. Уладзіслаў Галубок – адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра.  У 1920  годзе  стварыў  беларускі  вандроўны  тэатр,  які  называўся  «Трупа

Галубка», або проста “тэатрам Галубка з галубянятамі”.  Гэты тэатр – унікальная з’ява ў гісторыі тэатральнага мастацтва Беларусі. Ён стаў вандроўным не толькі з-за адсутнасці стацыянарнага памяшкання. У аснову яго дзейнасці былі закладзены ідэі Галубка, для якога мэтай, грамадзянскай місіяй было – працаваць, тварыць для пакуль яшчэ зусім не дасведчанага ў сцэнічным мастацтве гледача. Ехаць, ісці, дабірацца да тых, хто яшчэ ні разу не бачыў прафесіянальных спектакляў, жывых акцёраў, несці ім сваё мастацтва, увогуле культуру, асвету, далучаць насуперак жыццёвым нягодам людзей да тэатра, абуджаць у іх любоў і павагу да яго. Толькі ў гэтым бачыў Уладзіслаў Галубок сэнс сваёй творчасці і жыцця. Колькасць спектакляў, дадзеных у правінцыі, вылічвалася сотнямі. За шэсць гадоў іх было паказана 1500. У 1932 годзе театр атрымаў назву Беларускі трэці драматычны тэатр.

Уладзіслаў Галубок напісаў каля 40 п’ес, якія з 1917 года ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў. Сярод іх – «Апошняе спатканне», «Пісаравы імяніны», «Бязвінная кроў», «Залёты дзяка», «Бязродны», «Суд», «Душагубы», «Ганка», «Пан Сурынта», «Плыташны», «Фанатык», «Пінская мадонна», «Белы вянок», «Ветрашны», «Краб», «Белая зброя», «Ліпавічок» і інш. Сюжэты для сваіх твораў ён чэрпаў з гісторыі беларускага народа, фальклорнай спадчыны.

Як акцёр Галубок стварыў на беларускай сцэне шэраг яркіх мастацкіх вобразаў: дзяка («Пісаравы імяніны”), палкоўніка (“Ганка”), ксяндза (“Пінская мадонна”), Сурынты (“Пан Сурынта”), стражніка (“Бязродны”) і інш. У. Галубок выхаваў многіх беларускіх акцёраў: У. І. Дзядзюшка, К. Ф. Быліч, Андрэй Блажэвіч і інш. У трупе Галубка рабіла свае першыя крокі на сцэне адна з найбольш знакамітых беларускіх актрыс Стэфанія Станюта, музычнай часткай кіраваў Нестар Сакалоўскі — аўтар Дзяржаўнага гімна Беларусі;  на скрыпцы граў Міхаіл Лучанок, бацька вядомага кампазітара — Ігара Лучанка. У трупе працавалі і некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты, напрыклад, Міхась Васілёк, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі, Алесь Дудар і іншыя.

У 1928 годзе Уладзіславу Галубку, першаму з тэатральных дзеячоў рэспублікі,  было  прысвоена ганаровае званне народнага артыста БССР.

У.Галубок з’яўляецца таксама аўтарам публіцыстычных і тэатразнаўчых артыкулаў. Вядомы ён і як мастак-дэкаратар, пейзажыст (“Раніцай”, “Туман”, На рацэ Бярозе”, “Сож” і інш.). Ён прымаў удзел у рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках. Каля 50 пейзажаў У.Галубка знаходзіліся ў пастаяннай экспазіцыі тэатра.

У 1937 годзе Уладзіслаў Галубок быў беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС.

Праз 20 гадоў, 26 жніўня 1957 года, Уладзіслаў Галубок  рэабілітаваны. Падчас рэабілітацыі яго сям’і даслалі даведку, што ён памёр у 1942 годзе ад гіпертаніі, але верагодней усяго жыццё яго абарвалася ў тым жа 1937-м.

Імем Уладзіслава Галубка названыя вуліца мінскага жылога раёна Кунцаўшчына, вуліца ў г.Маладзечне. У 1982 годзе ў Мінску ў Траецкім прадмесці адкрыта «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» — філіял Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. У экспазіцыі музея прадстаўлены касцюмы з тэатра У. Голубка, фотаздымкі, дакументы, мастацкія творы, афішы тэатра першага народнага артыста Беларусі.   У 1982 годзе рэжысёр  А. Салавей зняў фільм «Владислав Голубок».

На малой радзіме таксама з гонарам ушаноўваецца ягоная памяць. У вёсцы Лясная 26 жніўня 1990 года ўрачыста адкрыты памятны знак з шыльдай. На ёй надпіс: «Уладзіславу Галубку, выдатнаму грамадскаму дзеячу, драматургу, паэту,  актору, мастаку ад удзячных нашчадкаў». Адна з вуліц вёскі таксама носіць імя Уладзіслава Галубка, а ў Ляснянскай сярэдняй школе размешчаны музейны куток, прысвечаны знакамітаму земляку.

 

Творы Уладзіслава Галубка

Апошняе спатканне: вершы, апавяданні, п’есы / Уладзіслаў Галубок; [прадмова С. Лаўшука]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. — 269 с., 1 л. партр. — (Бібліятэка школьніка).

Галубок, У. Пісаравы імяніны : [п’еса] // Беларуская дакастрычніцкая драматургія. – Мн. , 1978. – С. 515-530.

Галубок, У. Чакай, браце!.. ; Сярмяжнік ; Будучыня ; “Хачу мець зямельку і мру без работы…” ; Беларуская марсельеза : [вершы] // Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 1. – Мн., 1993. – С. 480-484.

 

Аб жыцці і творчасці Уладзіслава Галубка

Адхінуўшы заслону часу…: [успаміны пра Ўладзіслава Галубка] / Склад. Г.Марук -. Мн: Мастацкая літаратура, 1979.- 128 с., іл.

Галубок Уладзіслаў // Беларускія пісьменнікі : бібліяграф. слоўнік. У 6 т. Т. 2. – Мн., 1993. – С. 97-100.

Галубок Уладзіслаў Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. – Мн., 1997. – С. 478-479.

Замкавец, У. Жыццё, абарванае куляй/Уладзімір Замкавец//Полымя.  1993.  № 8. С. 138—145.

Завадская, І. Яму не было замены… : Пра Уладзіслава Галубка/Ірына Завадская//Роднае слова.  2002.  № 5.  С. 72 — 76.

Замкавец, У. Жыццё і смерць Уладзіслава Галубка // Прысуд адменен : зб. нарысаў. – Брэст, 1993. – С. 55-65.

Марціновіч, А. Зерне ад зерня: гісторыя ў асобах: эсе, нарысы: [усп. Уладзімір Галубок].- Мн.: Юнацтва, 1996.- 336 с., іл.

На Радзіме Ул. Галубка // Берасцейскія карані : гіст.-краяз. і літ. зб. – Брэст, 1993. – С. 88-89.

Пісьменнікі нашага краю : [Уладзіслаў Галубок] //Наш край. 1994. 21 мая. С. 2.

Сабалеўскі, А. Вытокі і карані // Асоба мастака : літаратурна-крытычны артыкул / А. Сабалеўскі. – Мн., 1992. – С. 28-44.

Сабалеўскі, А. Тэатр Уладзіслава Галубка: творчы лёс/ Анатоль Сабалеўскі// Роднае слова. 2007. №5. С.76-80.

Смольскі, Р. Тэатр у прасторы часу/ Р.Смольскі.- Мн.: Маст. літ., 1998.- С.195-200.

Ціхановіч, Я. Уладзіслаў Галубок – мастак // Роднае слова.  2002.  №5.  С. 76-80.

21 студзеня 2014 г. – 55 гадоў з дня нараджэння (1959)
Аляксандра Аляксандравіча Фалея,
мастака, лаўрэата Міжнароднага біенале графікі (2004),
члена Міжнароднай акадэміі графікі

Аляксандр Аляксандравіч Фалей нарадзіўся 21 студзеня 1959 года ў вёсцы Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Алесь Фалей маляваў заўсёды, пачынаў з афармлення розных плакатаў і аб’яў, потым стаў пісаць прыроду, хадзіць на эцюды, і у выніку вырашыў вучыцца прафесійна. У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці дызайнер адзення.

У час вучобы захапіўся жывапісам, потым асвоіў іншыя тэхнікі выяўленчага мастацтва. Працуе ў тэхніцы жывапісу, графікі, скульптуры, ручнога ткацтва, інсталяцыі, арт-аб’екту, мастацкага кавання і інш. З 1986 года Алесь Фалей ўдзельнічаў у больш за 90 выставах, 15 з якіх былі персанальнымі. Першая персанальная выстава адбылася ў 1992 годзе ў Баранавічах, дзе ён жыве. Выставы мастака праходзілі ў Мінску, Брэсце, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Пскове, Віцебску, а таксама ў Польшчы, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Літве, Шатландыі, Ірландыі, Аўстрыі.

Алесь Фалей вельмі шматгранны і дынамічны мастак, што характэрна для сапраўднага таленту. У неспакойны рытм каляровых плям ён уплятае словы, назву работы, але часцей за ўсё свой творчы псеўданім Мірон. У многім Алесь Фалей блізкі пошукам мастакоў ХХ стагоддзя, але ён прывівае заходняму абстрактнаму экспрэсіянізму адчайны і бесшабашны славянскі тэмперамент. Парой здаецца, што ў работах мастака гучаць заліхвацкія этнічныя мелодыі. Кожная работа – гэта таямнічасць, загадка. Гэта не проста зямля і неба. Гэта штосьці паміж імі, не матэрыяльнае, але ўзвышанае і захапляючае. У кожнай рабоце – настрой, яго карціны па-за часам.

Аляксандр Аляксандравіч з’яўляецца лаўрэатам конкурсу “Art-Mark”, першай выставы візуальных мастацтваў у Віцебску (1992). Удзельнічаў у пленэры, прысвечаным памяці мастака Мікалая Селешчука (Брэст, 2002), у міжнародным фестывалі брутальнага мастацтва “Барэй” (Санкт-Пецярбург, 2003), у рэспубліканскім пленэры, прысвечаным 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды (Іванаўскі р-н, 2006).

Алесь Фалей – член творчага аб’яднання “Аршыца” (1991), член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У 2004 годзе быў прыняты ў члены Міжнароднай акадэміі графікі (Санкт-Пецярбург).

На міжнароднай біенале графікі (Манеж, Санкт-Пецярбург, 2004) Аляксандр Фалей атрымаў першую прэмію і медаль у намінацыі “Станковая графіка”. У 2006 годзе на XIV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Майстар Клас” яму было прысвоена званне Майстра.

Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі (Мінск, Брэст, Орша, Баранавічы), у музеі Марка Шагала ў Віцебску, у музеі “Эрарта” ў Санкт-Пецярбургу, універсітэце візуальных мастацтваў (г. Корк, Ірландыя), прыватных калекцыях у Расіі, ЗША, Францыі, Германіі, Шатландыі, Фінляндыі, Турцыі, Канады, Ізраіля, Літвы.

Кола прыхільнікаў творчасці Алеся Фалея ўвесь час пашыраецца, дзверы яго дома, які пабудаваў ён сам, заўсёды расчынены для сяброў. Мастак заўсёды на віду, ён удзельнік многіх выстаў, мастацкіх пленэраў і праектаў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна,гал. бібліёграф

1. Аляксандр Фалей: [“Яны ідуць”] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 130–131.

2. Фалей Александр Александрович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. Минск: БелЭн, 2009. Кн. 2.С. 430.

3. Александр Фалей: [«Красная дорога»] //ХудожникиБрестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 124–125.

4. Валасюк, Л. Паміж небам і зямлёю… мастакоўскі дух : [аб выставе А. Фалея да 50-годдзя мастака ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ] / Леанід Валасюк // Народная трыбуна. 2009. 28 лют. (№ 9). С. 10.

5. Микрюков, А. Мир + он = Мирон : [об открытии выставки А. Фалея «Между небом и землёй» в выставочном зале ОКЦ] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2009. 26 февр. (№ 9). С. 9.

6. Фалей, А. “Мару стварыць работу сусветнага масштабу” / Алесь Фалей ; гутарыў Р. Гарбачоў // Intex-press (Барановичи). 2009. 5 февр. С. 12.

7. Кунцевич, О. Вспоминая “Каляровыя вандроўкi” : [об открытии выставки Я. Романовича, О. Гайдукович и А. Фалея в выставочном зале ОКЦ] / Ольга Кунцевич // Вечерний Брест. 2008. 15 февр. С. 12.

8. Гармель, Е. Цветные странствования : [об открытии выставки
Я. Романовича, О. Гайдукович и А. Фалея в выставочном зале Брестского ОКЦ] / Елена Гармель // Заря. 2008. 12 февр. С. 5.

9. Белы, А. Алесь Фалей прызнаны майстрам і ў Піцеры / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2006. 13 июля. С. 4.

10. Літоўчык, А. Там, дзе жыў Шагал… : [аб адкрыцці выставы графікі
А. Фалея ў Арт-цэнтры пры музеі Марка Шагала ў Віцебску] / Алесь Літоўчык // Intex-press (Барановичи). 2006. 16 февр. С. 4.

11. Белы, А. Ураджайны сакавік : [аб выставах А. Фалея ў Аўстрыі, Расіі і Францыі] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2005. 10 марта.
С. 4.

12. Белы, А. Няпроста жыць між небам і зямлёй : [аб выставе А. Фалея ў адной з галерэй Мінска] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2004. 11 нояб. С. 4.

13. Белы, А. Еднасць душ і мастацтва памкненняў : [аб выставе Антаніны, Генадзя і Алеся Фалеяў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск)] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2003. 17 апр. С. 4.

14. Белы, А. Нашы ў Піцеры : [аб персанальнай выставе А. Фалея ў адной з галерэй Санкт-Пецярбурга] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2002. 7 марта. С.3.

15. Белы, А. Сям’я творцаў прадстаўляе… : [аб выставе мастакоў Фалей (Алесь, Алёна і Сафія) у гімназіі № 1] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2002. 14 февр. С. 3.

16. Загадская, Г. Работы его необычны : [о выставке А. Фалея в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / Г. Загадская //Intex-press (Барановичи). 2000. 20 апр. С. 2.

17. Белый, А. Покой на земле и небесах : [о творчестве художника
А. Фалея] / А. Белый // Буг. СЭЗ Брест. 1999. № 7–8. С. 36–37.

18. www.kollerarthouse.ru

19. www.brestobl.com

20. www.pskov.org.ru

21. bug.by

22. shop.erarta.com/ru/

23. www.interfax.by

Баранавіцкі раён
Задзвея
Баранавічы
Фалей Аляксандр Аляксандравіч
юбілей

4 студзеня 2014 г. – 285 гадоў з дня нараджэння
Іахіма Ігнацы Юзафа Храптовіча (Літавора-Храптовіча; 1729–1812),
грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, публіцыста, паэта, перакладчыка

Іахім Ігнацы Юзаф Храптовіч нарадзіўся 4 студзеня 1729 года ў маёнтку Ясянец Навагрудскага павета (цяпер вёска Ясянец Гарадзішчанскага пасялковага Савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і Марцыяна Храптовіча і Рэгіны Вайнянкі. Храптовічы паходзілі ад старажытнага шляхецкага і каталіцкага роду герба “Адравонж”.

Пачатковую адукацыю Іахім Храптовіч атрымаў дома пад кіраўніцтвам ксяндза Адама Хмялёўскага, у спадчынным маёнтку бацькі Шчорсы Навагрудскага павета. Потым два гады вучыўся ў Віленскай акадэміі, тры гады ў розных навучальных установах Брунсберга ў Заходняй Прусіі, па году – у Нясвіжы і Вільні.

Пасля атрымання вышэйшай адукацыі і кароткага тэрміна службы ў войску займае пасады: навагрудскага стольніка, г.зн. маршалка соймікаў Навагрудскага павета (1752); дэпутата Галоўнага трыбуналу ВКЛ ад Гарадзенскага павета (1753); пасла ад Навагрудскага і іншых паветаў на сойме Рэчы Паспалітай; маршалка Навагрудскага ваяводства канфедэрацыі і Галоўнага трыбуналу ВКЛ(1764,1765) і інш.

24 снежня 1764 года пасля каранацыі караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732–1798) Іахім Храптовіч прызначаны на ўведзеную пасаду вялікага сакратара ВКЛ. 8 мая наступнага года ў ліку першых адзначаны новай узнагародай Рэчы Паспалітай – ордэнам Святога Станіслава.

11 снежня 1766 года ў Варшаве Іахім Храптовіч ажаніўся з Канстанцыяй, дачкой падканцлера літоўскага Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага; у шлюбе яны мелі чатырох сыноў і дачку. Пасля шлюбу, падчас абвастрэння ўнутрыпалітычных супярэчнасцей у Рэчы Паспалітай, асабліва ў гады дзейнасці Барскай канфедэрацыі (1768–1772), граф Храптовіч дзяржаўнымі справамі не займаецца, у гэты час ён знаходзіцца па-за межамі краіны, падарожнічае па Нямеччыне, Францыі, Англіі, Галандыі, Аўстрыі. Па вяртанні ў Варшаву (1772) пачынае рэалізоўваць прагрэсіўныя ідэі ў сваёй рознабаковай дзяржаўнай і прыватнай дзейнасці.

26 кастрычніка 1773 года Іахім Храптовіч прызначаецца падканцлерам літоўскім. 21 ліпеня 1773 года папа Клемент XIV сваёй булай скасаваў ордэн Таварыства Ісуса. Іахім Храптовіч разам з іншымі прапанаваў маёмасць езуітаў у Рэчы Паспалітай перадаць у фонд развіцця адукацыі. 14 кастрычніка 1773 года сойм зацвердзіў праект стварэння Адукацыйнай камісіі. Паводле сваіх функцый яна была першым у свеце міністэрствам адукацыі. Храптовіч быў прызначаны камісарам дэпартаменту Віленскай акадэміі і школ ВКЛ. За дваццаць гадоў існавання (1773–1793) дэпартамент пад яго кіраўніцтвам дамогся значных поспехаў: найперш у павелічэнні колькасці школ розных узроўняў і наданні навучанню свецкага характару.

На Чатырохгадовым сойме (1788–1792) Іахім Храптовіч прапанаваў шэраг праектаў дзеля вырашэння некаторых актуальных праблем. У прыватнасці, у 1788 годзе, каб спыніць шматлікія судовыя працэсы па межавых канфліктах, унёс прапанову абмежаваць усе вёскі, стварыць планы апошніх і перанесці іх на розныя карты краіны. Праект быў ухвалены ў 1791 годзе, а выкананне адклалася, але трэці падзел Рэчы Паспалітай пахаваў гэты праект.

Апошняя высокая дзяржаўная пасада, на якую 14 чэрвеня 1793 года Іахіма Храптовіча прызначыла рэакцыйная Таргавіцкая канфедэрацыя (1792–1793), – пасада канцлера ВКЛ. Але складаныя палітычныя абставіны, сталы ўзрост, дрэннае здароўе вымусілі яго скласці канцлерскія паўнамоцтвы. Такім чынам, Іахім Храптовіч стаў апошнім канцлерам ВКЛ. Тым не менш, яго заслугі перад дзяржавай былі адзначаны каралём польскім і вялікім князем літоўскім Станіславам Аўгустам Панятоўскім: 7 верасня 1793 года Іахім Храптовіч быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Перад пачаткам трагічнага Гродзенскага сойму (17 чэрвеня 1793 г.) Іахім Храптовіч паехаў на лячэнне ў Карлсбад у Аўстрыю. Вярнуўшыся ў 1795 годзе на радзіму, канчаткова пасяліўся ў Варшаве, адышоў ад дзяржаўных спраў і захапіўся літаратурнай і навуковай працай. Пісаў вершы на польскай і беларускай мовах, артыкулы на сельскагаспадарчыя тэмы.

Менавіта ў прыватнай дзейнасці Іахіма Храптовіча найбольш яскрава выявіліся яго выдатныя здольнасці і энцыклапедычныя веды. Засвоіўшы прагрэсіўныя заходнееўрапейскія ідэі і досвед, амаль адразу пасля смерці бацькі (1766г.) і атрымання спадчынных маёнткаў пачаў упарадкоўваць сваю сельскую рэзідэнцыю – сядзібу Шчорсы – галоўны адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр усіх маёнткаў, а таксама рэарганізоўваць панскую гаспадарку ў фальварках і асабліва сістэму карыстання зямлёй сялянамі. Граф Храптовіч быў буйным землеўласнікам: на 1799 год толькі ў маёнтку Шчорсы было 25 вёсак з 505 сялянскімі гаспадаркмі. У сваіх маёнтках у Шчорсах і Вішневе Храптовіч паншчыну замяніў чыншам; у Шчорсах пабудаваў палацава-паркавы ансамбль, школу, уніяцкую царкву, заснаваў бібліятэку (прывёз да 20 000 кніг з усёй Еўропы).

Іахім Ігнацы Літавор Храптовіч памёр на 84-м годзе жыцця, 4 сакавіка 1812 года. Пахаваны ў Варшаве ў касцёле капуцынаў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 годзе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Біч Таццяна Анатольеўна, гал. бібліёграф

1. Храптовіч, Літавор-Храптовіч, Іахім Ігнацы Юзаф // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. 2 выд. Мінск: БелЭн, 2007.Т. 2. С. 718–719.

2. Храптовіч, Літавор-Храптовіч, Іахім Ігнацы Юзаф // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск : БелЭн, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 81–82.

3. Храптовіч (Літавор-Храптовіч) Іаахім Ігнацы Юзаф// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 59.

4. Храптовіч Іаахім Ігнацый Юзаф Літавор // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 326–328.

5. Маліноўскі, М. Магутная Постаць з Ясенца: апошні вялікі канцлер ВКЛ нарадзіўся на Баранавіччыне / Міхась Маліноўскі. Мінск : Ковчег, 2011. 31 с.: іл.

6. Фурс, А. Бібліятэка Храптовічаў: пошукі, знаходкі, перспектывы /
А. Фурс // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі : Вып. 7 / Нац. б-ка Беларусі. Мінск, 2005. С. 43–49.

7. Бібліятэка Храптовічаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 444–445.

8. Шчорсаўскі палацава-паркавы ансамбль // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 491.

9. Сядзіба : [в. Шчорсы Навагрудскага раёна) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мінск, 1986. С. 281–282.

10. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.) / Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права; [редкол.: К. П. Буслов (глав.ред.) и др.]. Минск: Наука и техника, 1973. 557 с. Из содерж.: Деятельность магната И. Хрептовича. –С. 216–218.

11. Спірыдонаў, М. Апошні канцлер Вялікага Княства Літоўскага: [Яўхім Храптовіч] / Міхаіл Спірыдонаў // Спадчына. 2001. № 1–2. С. 25–34.

12. Дыпламат, міністр, асветнік : [Яўхім Ігнацы Літавор Храптовіч] / падрыхтаваў Генрых Далідовіч // ЛіМ. 2009. 13 лют. (№ 6). С. 15.

13. Tracki, K.Ostatni kanclerz litewski : Joachim Litawor Chreptowicz w okresie Sejmu Czteroletniego, 1788–1792 : (z dodaniem dziejów rodu i życia kanclerza w okresie wcześniejszym) / Krzysztof Tracki. Wilno : Czas, 2007. 253 s.

Баранавіцкі раён
Ясянец
Храптовіч Іахім Ігнацы Юзаф
юбілей

чачот

Ян Чачот
(1796 – 1847)
паэт-рамантык, філамат, фалькларыст, этнограф, драматург

Нарадзіўся Ян Чачот 7 ліпеня (24 чэрвеня) 1796 года ў вёсцы Малюшычы Наваградскага павета (цяпер Карэліцкі раён) ў сям’і беззямельнага шляхціча Тадэвуша Чачота, жанатага з Кларай Гасіцкай.  Неўзабаве з Малюшычаў сям’я Чачотаў перабралася пад Баранавічы ў маёнтак Рэпіхава Навамышскай парафіі (цяпер Ляхавіцкі раён), дзе бацька ўладкаваўся аканомам да памешчыка Тызенгаўза. Тут, на берагах ракі Мышанкі, і прайло дзяцінства паэта.

Адсюль, недзе ў 1809 годзе, “Ян з Мышы”, як назавуць яго потым сябры,  перабраўся ў павятовы горад Навагрудак, дзе ў 1809—1815 гг. гадах вучыўся ў дамініканскай школе. Тут ён зблізіўся і на ўсё жыццё пасябраваў са сваім аднакласнікам Адамам Міцкевічам.

Пасля заканчэння школы восенню 1815 года выехаў у Вільню, дзе ў 1816 годзе паступіў на факультэт маральных і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта. Але з-за фінансавых цяжкасцей правучыўся толькі адзін год і быў вымушаны пакінуць вучобу і ўладкавацца на працу пісарам ў спецыяльную камісію па ўпарадкаванні архіваў нясвіжскіх князёў Радзівілаў.

У кола Чачотавых абавязкаў па службе ўваходзіла капіраванне спадчынных дакументаў. У сувязі з гэтым даводзілася выязджаць у Навагрудак, Мінск, Варшаву і іншыя гарады. Нягледзячы на вялікую занятасць працягваў наведваць вольным слухачом асобныя лекцыі ў Віленскім універсітэце: вывучаў літаратуру, гісторыю, мовы і асабліва права, імкнучыся стаць адвакатам.

16 красавіка 1818 года тут, ва ўніверсітэце,  паводле выдатнай рэкамендацыі Адама Міцкевіча быў прыняты ў члены Таварыства філаматаў.  На філамацкіх пасяджэннях Ян Чачот выступаў са сваімі творамі, з разглядам творчасці сяброў, з навуковымі паведамленнямі і аглядамі варшаўскага друку.

На паэтычным турніры філаматаў, які адбыўся 21 снежня 1818 года, Ян Чачот быў прызнаны трэцім (пасля Адама Міцкевіча і Тамаша Зана) паэтам.

Пасля ўтварэння Таварыства філарэтаў яго абралі кіраўніком найбольш важнага яго аддзела — літаратурнага, які называўся Блакітны саюз. Ян Чачот вельмі актыўна ўзяўся за выхаванне літаратурнай моладзі, з вялікай патрабавальнасцю ставячыся да яе творчасці, за што маладыя літаратары жартам празвалі яго «Ментарам». Ён узяў пад асабістую апеку Антонія Эдварда Адынца. Тут у поўнай меры раскрыліся арганізатарскія здольнасці Яна Чачота, яго незвычайная душэўная шчодрасць, бескарыслівасць і таварыская самаахвярнасць.

У час выкрыцця царскімі ўладамі тайных студэнцкіх згуртаванняў пры Віленскім універсітэце паэт быў арыштаваны ў ліку першых і цэлы год (з 10 кастрычніка 1823 года да 22 кастрычніка 1824 года) знаходзіўся ў мурах базыльянскага кляштара.  Тут Ян Чвчот склаў рукапісны зборнік «Песенькі і іншыя творы», які удалося перадаць на захаванне безнайдзена каханай ім Зосі Малеўскай, сястры філамата Францішка Малеўскага. У рукапісны зборнік акрамя песень уваходзілі таксама элегіі (так званыя трэны).

Яна Чачота абвінавачвалі «в чтении на собраниях филаретов дерзких и ругательством против россиян наполненных стихов и в произнесении приветствий и речей, противных верности к Российскому Престолу». Каб адвесці пагрозу ад арыштаваных таварышаў, ён браў на допытах віну на сябе, за што разам з Тамашам Занам і Адамам Сузіным панёс самае суровае пакаранне — дзесяцігадовае выгнанне ў глыбіні Расіі.

Па прыгаворы 10 (22 кастрычніка) 1824 года яны былі адпраўленыя ў Арэнбург. Чачот сасланы спачатку ў крэпасць Кізіл, дзе адбыў шасцімесячны тэрмін зняволення. Жывучы ў спасылцы ў Кізіле, перакладаў на польскую мову Вашынгтона Ірвінга (пераклад выйшаў у Вільні ў 1830 годзе), пісаў вершы.

У 1826—1830 гадах жыў ва Уфе.  Тут у 1828 годзе паступіў на дзяржаўную службу ў бюро губернатара і зарэкамендаваў сябе з лепшага боку. Перапісваўся з А.Міцкевічам, І. Дамейкам, Т. Занам, А.Петрашкевічам. Вызвалены з-пад нагляду паліцыі, у снежні 1830 года Ян Чачот выехаў з Уфы праз Арэнбург, дзе знаходзіўся Т.Зан, у Маскву, каб сустрэцца з А.Петрашкевічам, які працаваў ва ўніверсітэцкай бібліятэцы.  Затым Ян Чачот жыў у Цверы. Тут ён захапіўся збіраннем мясцовых этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў, якія на жаль не зберагліся.

Дзякуючы хадатайству цвярскога губернатара, у 1833 г. яму дазволілі вярнуцца пад наглядам паліцыі на радзіму, у мястэчка Лепель. Ян Чачот уладкаваўся тут на службу ў дырэкцыі Бярэзінскага воднага канала – спачатку звычайным канцылярыстам, затым сакратаром. У Лепелі заняўся зборам народных песень, якія потым увайшлі ў яго зборнікі.

У 1839 г. «государь император высочайше повелеть соизволил», як гаворыцца ў цыркуляры, адпусціць Яна Чачота дамоў, на Наваградчыну, і зняць з яго паліцэйскі нагляд. Змучанага за гады зняволення Яна Чачота ўзяў на пасаду бібліятэкара былы шчыры апякун філаматаў  граф Адам Храптовіч, які валодаў у Шчорсах адной з багацейшых у Еўропе бібліятэк. Пасля смерці гаспадара Шчорсаў у 1844 годзе Ян Чачот,  не маючы службы і здароўя, не запасіўшы капіталу, жыў у сваіх сяброў на Наваградчыне — у вёснах Бортнікі, Вольная і Далматаўшчына, займаўся выданнем у Вільні сабраных ім томікаў беларускага фальклору.

У надзеі паправіць сваё надломленае здароўе вясной 1847 года выехаў на лячэнне ў Друскенікі «на воды».  Але лячэнне не дало чаканага выніку і 11 (23) жніўня 1847 года Ян Чачот памёр у суседняй з Друскенікамі вёсцы Ротніца, дзе і быў пахаваны паблізу касцёла.

Першыя вядомыя літаратурныя творы Яна Чачота з’явіліся недзе каля 1818 года, і тэматычна яны былі звязаны з жыццём філаматаў. Гэта былі песні і вершы з нагоды студэнцкіх урачыстасцяў. Тыя творы, што дайшлі да нас, сведчаць пра цудоўны песенны талент паэта. Самы вялікі поспех мелі творы, напісаныя на беларускай мове. Першыя з беларускіх твораў Яна Чачота адносяцца да 1819 года. Гэта жартоўная песня “Да пакіньце горла драць…”, прывітальны верш “На прыезд Адама Міцкевіча” і інш.  На беларускай мове Ян Чачот пісаў і пасля разгрому Таварыства філаматаў, у час, калі ён вярнуўся на радзіму з уральскай ссылкі. Гэтыя беларускія вершы ён змясціў у фальклорных зборніках 1844 і 1846 гадоў.

З літаратурнай спадчыны Яна Чачота вялікую ўвагу заслугоўваюць балады, напісаныя ім у 1818-1819 гг. на польскай мове. Гэта – сапраўдныя шэдэўры літаратуры.  Да нас дайшлі восем баладаў Яна Чачота: “Бекеш”, “Наваградскі замак”, “Калдычэўскі шчупак”, “Падземны звон на горцы ў Пазяневічах”, Радзівіл, або заснаванне Вільні”, “Узногі”, “Мышанка”, “Свіцязь”. Усе яна напісаны паводле беларускіх народных паданняў. Тры з іх (“Узногі”, “Мышанка”, “Калдычэўскі шчупак”) датычацца менавіта  баранавіцкага краю. Надзвычай важную ролю балады Яна Чачота  адыгралі ў творчай біяграфіі яго славутага сябра Адама Міцкевіча, які вельмі імі зацікавіўся, — зацікавіўся магчымасцю выкарыстоўваць матывы і вобразы вуснай паэзіі беларускага народа ва ўласнай паэтычнай творчасці.

Шмат зрабіў Ян Чачот і ў беларускай фалькларыстыцы. Гэта быў сапраўдны подзвіг паэта-фалькларыста, які здолеў на працягу 1837-1846 гг. сабраць і выдаць у шасці зборніках беларускія народныя песні «з-пад Нёмана і Дзвіны», а таксама творы іншых жанраў фальклору. Спачатку ён даваў іх у перакладзе на польскую мову, а потым публікаваў у арыгінале, на беларускай мове. Гэтымі зборнікамі ён паказваў свету, якія неацэнныя скарбы мае беларускі народ.

У гонар Яна Чачота ў мінскім раёне Брылевічы названая вуліца. Імя паэта носіць таксама адна з вуліцаў Варшавы. У 1996 годзе ў Новай Мышы быў усталяваны бюст паэта. Таксама ў гонар паэта ўсталяваны помнік у Карэлічах і памятная шыльда ва ўрочышчы Рэпіхава.

 

Творы Яна Чачота

  1. Чачот, Я. выбранае : вершы, песні, балады / Ян Чачот.- Мн.: Мастацкая літаратура, 2007.- 190 с.- (Бібліятэка школьніка).
  2. Чачот, Я. Выбраныя творы / Ян Чачот.- Мн.: МФ “Беларускі кнігазбор”, 1996.- 347 с.- (Беларускі кнігазбор).
  3. Філаматы і філарэты : зборнік / уклад., пер.польскамоўных твораў, прадмова, біягр. даведкі пра аўт. і камент К.Цвіркі.- Мн.: МФ “Беларускі кнігазбор”, 1998.- 399 с.- (Беларускі кнігазбор).
  4. Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў / [уклад., сістэматызацыя тэкстаў і камент. В.І.Скідака, А.М.Хрушчовай].- Мн.: Бел. Навука, 1997.- 342 с.- (Беларуская народная творчасць).

 

Аб жыцці і творчасці Яна Чачота

 

  1. Бароўская, І. «Плакала бяроза ды гаварыла…»: песенная лірыка Яна Чачота / Ірына Бароўская //Роднае слова.   № 10.  С. 24-27.
  2. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — Мінск: Беларуская навука, 2007. С. 187
  3. Кісялёў, Г. В. Ад Чачота да Багушэвіча. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст.. — 2-е выданне. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — С. 226.
  4. Ляшук В. Я., Снітко Г. М. Літаратурная Берасцейшчына: краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Мінск: Литература и Искусство, 2008. — 320 с.
  5. Мархель, У. Служэнне ідэалам маладосці: Ян Чачот. Вяртанне спадчыны// Роднае слова. 1996. № 7.  С. 21 – 29.
  6. Петрушкевіч, А. «Толькі Айчына і Зося»: Вершы Яна Чачота да Зосі Малаеўскай/ Ала Петрушкевіч // Роднае слова.   № 6.  С. 14-16.
  7. Содаль, У. «Знаць Чачота ўсе павінны…” // Роднае слова.   № 7.  С. 166 – 169.
  8. Цвірка, К. Лісце забытых алеяў: эсэ/ Кастусь Цвірка; маст.В.Тарасаў.- Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.- 446с.
  9. Цвірка, К.След на Цаліку: Творчы шлях Яна Чачота/ Кастусь Цвірка // Роднае слова.   № 3.  С. 16 – 24.
  10. Цвірка, К.  Яркая зорка беларускага адраджэння // Чачот Ян.  Выбраныя творы. — Мінск:  МФ “Беларускі кнігазбор”, 1996. — 347 с.- (Беларускі кнігазбор).
  11. Цвірка, К. След на Цаліку: творчы шлях Яна Чачота/ Кастусь Цвірка // Роднае слова.  № 3.  С. 16 – 24.
  12. Чаропка, В. Адданы народнай паэзіі // Лёсы ў гісторыі. — Мн.: Беларусь, 2005. — С. 419. — 559 с.

Кабяк

Эдуард Сяргеевіч Кабяк

19 лютага 2019 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сяргеевіча Кабяка (1949–2016), журналіста, фотакарэспандэнта, фотамастака

Эдуард Сяргеевіч Кабяк нарадзіўся 19 лютага 1949 г. у вёсцы Дубава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. З юных гадоў праяўляў здольнасці да фотасправы. У 1966 г. скончыў сярэднюю школу № 8 г. Баранавічы, уладкаваўся працаваць лабарантам кабінета хіміі ў сваёй жа школе.

У маі 1967 г. Эдуард Кабяк быў прыняты на пасаду літсупрацоўніка баранавіцкай аб’яднанай газеты «Знамя коммунизма», ужо ў чэрвені пераведзены на пасаду фотакарэспандэнта, дзе працаваў да снежня 1974 г. Паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, але па сямейных абставінах скончыць не ўдалося.

12 снежня 1974 г. Э. С. Кабяк быў залічаны ў штат Тэлеграфнага агенства Беларускай ССР (БелТА) пры Савеце Міністраў БССР на пасаду фотакарэспандэнта па Брэсцкай вобласці. Пасля рэфармавання БелТА ў агенства Белінфарм (1992) працягваў працаваць фотакарэспандэнтам, а пасля аднаўлення БелТА (1995) працаваў там да 21 чэрвеня 1996 г.

Нямалая частка працоўнай біяграфіі Эдуарда Сяргеевіча звязана з брэсцкай абласной газетай «Заря», куды ён прыйшоў у чэрвені 1996 г. і дзе працаваў спецыяльным карэспандэнтам, рэдактарам аддзела фотаінфармацыі. Як член Саюза журналістаў займаўся арганізацыяй фотавыставак, супрацоўнічаў з шэрагам выданняў: часопісам «Беларуская думка», газетамі «Белорусская нива», «Звязда», «Літаратура і мастацтва» і інш. Друкаваўся ў Польшчы і Германіі.

Брэсцкаму фотакарэспандэнту давялося шмат паездзіць не толькі па Брэсцкай вобласці і Беларусі, але пабываць у розных кутках Савецкага Саюза, напрыклад, на касмадроме Байканур. Шмат адметных асоб сустрэў на жыццёвым шляху – людзей розных лёсаў. Сустракаўся з вядомымі людзьмі: Героямі Савецкага Саюза і дзяржаўнымі дзеячамі, зоркамі эстрады і кіно, мастакамi, паэтамі і музыкантамі. Яму шчасціла знаходзіць і адкрываць малавядомых, непрыкметных на першы пагляд, але вельмі цікавых, адораных, творчых асоб – самадзейных паэтаў, мастакоў, майстроў народнай творчасці.

Ствараў фоталетапіс Брэстчыны і цэлай гістарычнай эпохі, яго фотаздымкі ёсць у многіх кнігах пра Брэст і Беларусь, музеях і архівах. Фотаработы майстра адрозніваюцца арыгінальнасцю, самабытнасцю, высокамастацкім адлюстраваннем нашай рэчаіснасці. Таленавітыя работы Эдуарда Кабяка напоўнены дабром, светам, радасцю, аптымізмам, саграваюць сэрцы людзей. Удзельнік і лаўрэат міжнародных выставак мастацкай і дакументальнай фатаграфіі, іншых журналісцкіх конкурсаў.

Эдуард Сяргеевіч заўсёды паказваў сябе прафесіяналам высокага класа, разнабакова здольным журналістам, мэтанакіраваным, валявым, прынцыповым чалавекам. Гэта быў энергічны, жыццярадасны, ініцыятыўны чалавек, цікавы суразмоўца і добры сябар. Казаў пра сябе: «рамантык з вялiкай дарогi».

За высокія дасягненні ў журналісцкай дзейнасці Э. С. Кабяк узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай ТАСС, многімі іншымі ўзнагародамі. Яго сыны, Рамуальд Эдуардавіч (1971–2019) і Руслан Эдуардавіч, перанялі бацькаву прафесію журналіста, таксама сталі фатографамі, фотакарэспандэнтамі БелТА.

Эдуард Сяргеевіч рыхтаваў сваю вялікую персанальную фотавыставу, адабраў больш за 100 адбіткаў лепшых кадраў, але цяжка захварэў. Яго даглядалі жонка, Вольга Мікалаеўна, і малодшы сын Руслан. Пасля цяжкой хваробы памёр 18 лютага 2016 г., пахаваны ў Баранавiчах.

9 лютага 2018 г. у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстаўка «Горад і людзі ў аб’ектыве фотакамеры. ХХ стагоддзе», дзе былі прадстаўлены і фотаздымкі Эдуарда Кабяка.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

Работы Э.С. Кабяка

  1. Брестская область. Фотолетопись : 1939―2014 = Brest region. Photo chronicle: 1939―2014 / [автор текста В. В. Туров ; ред.-сост.: А. А. Логвинович, В. В. Туров ; фото: В. И. Король, Э. Кобяк и др.]. – Брест : Заря, 2014. – 150 с. : ил., цв. ил., портр.
  2. Брестчина, устремленная в будущее : [фотоальбом / Н. Антоновский и др. ; гл. ред. В. Шпарло ; фото: С. Бобров, Э. Кобяк и др.]. – Брест : Вечерний Брест, 2009. – 303 с. : ил., цв. ил., портр., карты.
  3. Брестский театр драмы и музыки : 60 лет / М-во культуры Респ. Беларусь ; [сост. О. Гришина ; фот.: Э. Кобяк и др.]. – Брест, 2004. – 42 с. : фот.
  4. Народны ансамбль танца «Радасць» = Radost folk dance ensemble / [фота: А. М. Вараб’ёў, Э. С. Кабяк ; тэкст: А. М. Вараб’ёў, С. І. Гуляева]. – Брест : Брэсц. абл. выкан. кам. : Брэсц. гар. выкан. кам., 2002. – 23 с. : фат.
  5. Мастер и народ : [памяти народного мастера Беларуси Николая Васильевича Тарасюка из д. Стойлы Пружанского района] / Эдуард Кобяк // Заря. 2015. 17 января. С. 8.
  6. Мастер неожиданного колорита : [о выставке жывописи В. Кожуха, уроженца Дрогичинщины, в выставочном зале Брестского ООКЦ] / Эдуард Кобяк // Заря. 2007. 28 апреля. С. 16.
  7. «Бездзежскі фартушок» – единственный в мире / Э.Кобяк // Заря. 2006. 26 августа. С. 1.
  8. История в светлых красках : [о портретных работах брестского живописца Сергея Казака к 60-летию Великой Победы] / Эдуард Кобяк // Заря. 2005. 19 марта. С. 1.
  9. Жизнь – в светописи Алексея Скакуна / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 11 декабря. С. 5.
  10. Музейный реставратор Александр Черноокий : [о реставраторе Кобринского военно-исторического музея им. А. В. Суворова] / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 7 декабря. С. 5.
  11. «Космическая станция»… в Томашевке : [об открытии новой экспозиции музея космонавтики в Томашовской СШ Брестского района] / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 12 октября.
  12. Новая книга о крепости : [о презентации книги «Брестская крепость… Факты, свидетельства, открытия» в Музее обороны] / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 3 июня.
  13. Мозаики из… подвалов : [о мозаичных смальтовых фресках, обнаруженных в подвале Покровского собора г. Барановичи] / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 18 мая.
  14. Магия танца : [о солистке народного ансамбля песни и танца «Брестчанка» А. Татарской] / Эдуард Кобяк // Заря. 2004. 6 марта.
  15. Песни их молодости : [о клубе ветеранов «Беспокойные сердца» Барановичского ГДК] / Эдуард Кобяк // Заря. 2003. 20 декабря.
  16. Тропинка на всю жизнь / Эдуард Кобяк // Беларуская думка. 2003. № 3. С. 115–119.
  17. И «Крутуху», и «Трясуху» знают в Пинске все! : [о Пинской хореографической школе] / Эдуард Кобяк // Беларуская думка. 2002. № 5. С. 129–132.
  18. И воссиял крест православный над брестскою твердыней… : [о возрождении Свято-Николаевской гарнизонной цэркви в Брестской крепости] / Эдуард Кобяк // Заря. 1999. 25 мая.
  19. Старинный хутор помнит… : [о восстановлении усадьбы А. Мицкевича в д. Заосье Барановичского района] / Эдуард Кобяк // Заря. 1998. 13 августа.
  20. Под лучами «Сузорья» : [о народном ансамбле песни и танца «Сузорье» стройтреста № 8 г. Бреста] / Эдуард Кобяк // Белорусская думка. 1998. № 7. С. 185–188.
  21. По местам Адама Мицкевича проехали польские журналисты / Эдуард Кобяк // Заря. 1998. 13 июня.

 

Аб жыцці і творчасці Э.С. Каябка

  1. Памяти коллеги : [некролог Э. С. Кобяку (1949–2016)] // Наш край. Барановичи, 2016. 24 февраля. С. 14.
  2. Памяти коллеги : [некролог Э. С. Кобяку (1949–2016)] // Заря. 2016. 20 февраля. С. 7.

Гарбацэвіч

Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч

10 сакавіка 2019 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Данілаўны Гарбацэвіч (1919–1999), Героя Сацыялістычнай Працы (1969), Заслужанага ўрача БССР (1960).

Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч нарадзілася 10 сакавіка 1919 г. у вёсцы Кальчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў роднай вёсцы (1936) па настаянню свайго настаўніка рускай мовы і літаратуры Івана Цімафеевіча Чарніцкага паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Вучыцца было цяжка, не давалася латынь, не пераносіла паху анатамічкі, але ўсё пераадолела. На савецка-фінляндскай вайне загінуў брат, гэту вестку цяжка перажыла. Калі скончыла чатыры курсы (1940), яе накіравалі працаваць урачом-тэрапеўтам у Клецкі раён Баранавіцкай вобласці, дзе на далучанай тэрыторыі Заходняй Беларусі была вострая патрэбнасць у медыках.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Праскоўя Гарбацэвіч прызвана ў Чырвоную армію, працавала ў шпіталі, з якім трапіла ў акружэнне. Не здолеўшы прабіцца за лінію фронту, па акупіраванай тэрыторыі з цяжкасцю дабралася да роднай вёскі. Актыўна ўключылася ў падпольную барацьбу з акупантамі, была членам патрыятычнага падполля.

У верасні 1943 г. Праскоўя Гарбацэвіч была прынята ў партызанскі атрад імя Кірава 95-й брыгады імя Фрунзэ, які дзейнічаў на тэрыторыі Слуцкага раёна. Мужна выконвала свой прафесійны доўг – выхаджвала раненых і хворых. У студзені 1944 г. накіравана ў атрад імя Ракасоўскага, дзе ўзначаліла санітарную службу. Нароўні з іншымі народнымі мсціўцамі рызыкавала сваім жыццём, ратуючы жыцці таварышаў па зброі, набывала практычны вопыт лячебна-прафілактычнай работы. 29 чэрвеня 1944 г. атрады брыгады імя Фрунзэ злучыліся з Чырвонай арміяй.

Пасля вызвалення Беларусі Праскоўя Гарбацэвіч вярнулася ў інстытут і паспяхова скончыла яго ў 1945 г. Як выдатніцу яе пакідалі выкладаць у інстытуце, але яна папрасілася на працу ў сельскую мясцовасць, дзе вельмі не ставала медыцынскіх работнікаў. Працавала ўчастковым урачом у п. Лясная, загадчыцай Ляснянскай участковай бальніцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці. У цяжкіх умовах пасляваеннай вёскі зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным спецыялістам, умелым арганізатарам медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.

У 1947–1992 гг. працавала галоўным урачом Навамышскай раённай бальніцы (Новая Мыш з 1957 г. у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, а бальніца стала сельскай). Шмат увагі ўдзяляла развіццю і ўмацаванню матэрыяльнай базы бальніцы, лячэбнаму працэсу. Настойліва ўкараняла ў практыку новыя метады лячэння, павышала прафесійны ўзровень, перадавала вопыт маладым работнікам. Давялося рамантаваць, будаваць новую бальніцу, а пры ёй паліклініку. Быў пабудаваны жылы дом для бальнічнага персаналу.

Па яе настаянню пры бальніцы разбіты сад. Увага да людзей, умелае кіраўніцтва вызначалі П. Д. Гарбацэвіч.

Сапраўдным выпрабаваннем для Праскоўі Данілаўны стала цяжкая хвароба (туберкулёз) і ранняя смерць мужа-франтавіка, Міхаіла Гарбацэвіча, на здароўе якога адмоўна паўплывалі знаходжанне ў палоне і ўцёкі з яго, цяжкасці армейскай службы. Выхавала двух сыноў, старэйшы стаў урачом.

Праскоўя Данілаўна вяла актыўную грамадскую дзейнасць. Неаднаразова выбіралася дэпутатам Навамышскага сельскага Савета дэпутатаў, была дэлегатам ХХV з’езда КПСС (1976). Актывістка савета жанчын калгаса «Зара камунiзму», у 1975 г. удзельнічала ў Міжнароднай сустрэчы жанчын у Мінску.

8 сакавіка 1960 г. П. Д. Гарбацэвіч было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Беларускай ССР». 4 лютага 1969 г. за вялікія заслугі ў вобласці аховы здароўя – званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». За ваенную і працоўную дзейнасць узнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў (абодва 1985), медалямі «Партизану Отечественной войны» І ступені, «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.», адзначана нагрудным знакам «Отличнику здравоохранения СССР».

П.Д. Гарбацэвіч памерла 9 кастрычніка 1999 г.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

Аб жыцці і дзейнасці П.Д. Гарбацэвіч

  1. Горбацевич Прасковья Даниловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 286.
  2. Горбацевич Прасковья Даниловна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 76.
  3. Горбацевич Прасковья Даниловна // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. Минск, 2002. С. 148.
  4. Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна // Памяць. Слуцкі раён. Слуцк : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 421–422.
  5. Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 595.
  6. Горбацевич Прасковья Даниловна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 159.
  7. Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 147–148.
  8. Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна // Беларуская савецкая энцыкладпеыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 356.
  9. Мінута славы і гады працы : Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна : краязнаўчы архіў / склад. І. П. Томарава. – Новая Мыш : Баранавіцкая ЦРБ, 2012. – 32 с. : іл.
  10. Аграновский, И. Сердце, открытое людям / И. Аграновский // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск : Беларусь, 1978. С. 70–71.
  11. К новым свершениям : говорят делегаты ХХV съезда КПСС. – Минск : Беларусь, 1976. – 96 с. – Из содерж.: Делегат П. Д. Горбацевич. С. 74–78.
  12. Партызанская брыгада 95-я імя М. Ф. Фрунзе // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 413–414.
  13. Памяти Прасковьи Даниловны Горбацевич : [некролог] / Гулюк М. Ф. [и др.] // Наш край. Барановичи, 1999. 14 октября. С. 1.
  14. Аграновский, И. Сердце, открытое добру / И. Аграновский // Заря. 1978. 5 января.
  15. Аграновский, И. Сердце, отрытое людям / И. Аграновский // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 15 сентября.
  16. Лимонов, В. Излучающая добро / В. Лимонов // Крестьянка. 1977. № 2. С. 24–25.
  17. Горбацевич, П. На страже главного богатства / Прасковья Горбацевич // Коммунист Белоруссии. 1976. № 3. С. 87–89.
  18. Мальцев, Н. Вся жизнь её… / Н. Мальцев // Заря. 1976. 12 февраля.
  19. Сушко, Р. Идти в первых рядах / Р. Сушко // Знамя коммунизма. Барановичи, 1975. 7 ноября.
  20. Служить людям // Заря. 1973. 1 мая.
  21. Спектор, М. Сельский врач / М. Спектор // Медицинская газета. 1969. 23 сентября.
  22. Мальцев, Н. Все остается людям / Н. Мальцев // Знамя юности. 1966. 6 сентября.

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика